21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сядзелка: калi не хапае ўласных сiл

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алеся ГАЛОЎЧЫЦ

Паслугi гэтага чалавека звычайна патрабуюцца ў цяжкiя моманты жыцця. Хвароба, старасць, слабасць. У такi час i шукаюць сядзелку.

Прычыны яе з’яўлення ў доме могуць быць розныя. Звычайна сядзелак наймаюць для догляду за хворымi людзьмi. Здараецца, што неабходна так званая кампаньёнка для чалавека ў гадах, якога нельга пакiдаць аднаго. Або шукаюць памочнiка, якi б пакармiў пажылога бацьку цi мацi, пакуль дзецi на працы. Або толькi вывеў на прагулку. Кола абавязкаў сядзелкi залежыць ад таго, з якой мэтай i на якi час вы яе наймаеце. У iдэале сядзелка займаецца ўсiм, што датычыцца дапамогi хвораму: ад гiгiенiчных працэдур да прыгатавання ежы, ад прыбiрання i дэзiнфекцыi пакоя да паходу ў магазiн i аптэку.

Калi ўзнiкае патрэба ў сядзелцы, паўстае пытанне, дзе яе шукаць. I цi варта звяртацца ў агенцтва. Пытанне гэта спрэчнае. З аднаго боку, пускаць чужога чалавека ў кватэру i пакiдаць яго сам-насам з хворым страшнавата. Хацелася б атрымаць нейкiя гарантыi, i з агенцтвам у гэтым плане спакайней. Як расказала дырэктар агенцтва «Данатэя» Галiна ЧУЙКIНА, яны сур’ёзна ставяцца да падбору персаналу. Перш чым працаваць з нейкай сядзелкай, цiкавяцца па месцы яго працы, што гэта за чалавек, знаёмяцца з працоўнай кнiжкай. Мае значэнне i тое, якiя рэкамендацыi i характарыстыку далi прэтэндэнту на вакансiю сядзелкi. Арганiзацыi адмаўляюцца працаваць з людзьмi, якiя могуць пашкодзiць iх рэпутацыi.

Яшчэ адзiн довад на карысць агенцтва — там часта не адзiн год ведаюць людзей, з якiмi супрацоўнiчаюць. Таму калi клiент звяртаецца сюды, яго распытваюць пра характар хворага, асабiстыя пажаданнi па догляду. I стараюцца падабраць сядзелку так, каб яна i яе падапечны сышлiся характарамi i ў iх не ўзнiкала канфлiктаў.

З другога боку, нiхто не перашкаджае чалавеку самастойна шукаць сядзелку праз газету або Iнтэрнэт. Каардынаты могуць падказаць i ў некаторых службах накшталт Фонду мiласэрнасцi i здароўя або Мiнскай гарадской арганiзацыi Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Каб атрымаць гарантыi, вы таксама можаце патэлефанаваць на месца працы, запатрабаваць рэкамендацыi або паразмаўляць з тымi, хто карыстаўся паслугамi гэтага чалавека раней. У большасцi выпадкаў не патрабуецца пэўнай адукацыi, каб працаваць сядзелкай. Ёсць, канешне, спецыяльныя курсы, дзе навучаюць асновам догляду. Аднак у цэлым больш цэняцца такiя якасцi, як нягрэблiвасць, уменне спачуваць i рашучасць. А ад праблем вы не застрахаваныя ў любым выпадку. Звычайная псiхалагiчная несумяшчальнасць можа прынесцi шмат клопату. Каб папярэдзiць яе, улiчвайце, што даверу да медыкаў у пажылых людзей значна больш. Адпаведна, усе iх указаннi будуць выконвацца без спрэчак.

Яшчэ адзiн момант — узрост сядзелкi. Пажылому чалавеку патрэбна паразмаўляць пра жыццё, падзялiцца вопытам. Дваццацiгадовай дзяўчыне тут цяжка прапанаваць нешта ў адказ. З другога боку сядзелкi пенсiйнага ўзросту не заўсёды разлiчваюць свае сiлы i часам не вытрымлiваюць нагрузку. Рашэнне залежыць ад кожнага канкрэтнага выпадку. Здараецца, што i ў шасцiдзесяцiгадовай жанчыны столькi сiлы i энергii, што яна дасць фору значна маладзейшым.

Канешне, самастойны пошук сядзелкi запатрабуе часу i цярпення. I ўсё ж у гэтай задумы ёсць адзiн iстотны для многiх плюс. Вам не прыйдзецца плацiць агенцтву за тое, што яно падбiрала людзей. Якая-нiякая эканомiя. Тым больш, што наймаць сядзелку справа затратная — каля 2200 рублёў за гадзiну. Аднак i гэтая лiчба прыблiзная. Канчатковая сума залежыць ад таго, як вы дамовiцеся. Улiчваюцца такiя моманты, як цяжкасць хворага, колькасць працоўнага часу (калi няпоўны дзень, то кошт узрастае i да 5 тысяч за гадзiну).

Калi догляд патрэбны кругласутачна, то звычайна наймаюць дзвюх сядзелак. Адной тут справiцца цяжка. Часам шукаюць нават траiх чалавек: аднаго на ноч, а дваiх — па паўдня або дзень праз дзень. Варыянты могуць быць розныя ў залежнасцi ад фiнансавых магчымасцяў клiента. Ёсць людзi, якiя ў такiх выпадках згодныя працаваць з пражываннем. Тады сядзелка не плацiць за кватэру i харчаванне, мае адзiн выхадны дзень. I заробак яе складае каля 400—450 тысяч рублёў.

Шмат каго непрыемна здзiўляе кошт на паслугi сядзелкi. Аднак трэба разумець, што чалавек прыходзiць падзарабiць, ён губляе ўласны час i сiлу. Акрамя таго, працаваць сядзелкай не так проста. Не кожны здольны на такую працу не толькi па фiзiчных паказчыках, але i па душэўнаму стану. Вось i аплата павiнна быць адпаведнай. Тым больш, заўсёды можна знайсцi нейкi кампрамiс. Нехта патрабуе ў якасцi сядзелкi медыка з вышэйшай адукацыяй, вопытам працы i шэрагам рэкамендацый. Калi не дазваляюць сродкi, можна спынiцца на больш простым варыянце i пакiнуць на сядзелку толькi тыя абавязкi, без якiх не абысцiся. Аднак у любым выпадку аплата будзе не нашмат нiжэй «сярэдняй».

Папярэдне гаворка iшла пра прыватных сядзелак. Цi аказваюць дзяржаўныя арганiзацыi падобныя вiды паслуг, я запытала ў кансультанта Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Янiны ЛАДЫШАВАЙ. Яна нагадала, што пашыраны Пералiк бясплатных i агульнадаступных паслуг, якiя можна атрымаць у дзяржаўных установах сацыяльнага абслугоўвання. Туды ўключана i паслуга па ажыццяўленню дзённага догляду за непрацаздольнымi грамадзянамi, якiя страцiлi здольнасць да самаабслугоўвання. У залежнасцi ад матэрыяльнага i сацыяльнага становiшча чалавека гэту паслугу могуць аказваць бясплатна або на ўмовах аплаты па агульнадаступных цэнах. За атрыманнем дапамогi ў гэтым выпадку трэба звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Зразумела, што якасць паслуг тут ужо будзе забяспечвацца дзяржаўнай установай. Адпаведна, да такiх службаў i давер большы. Калi ж догляд чалавеку патрэбны ў вячэрнi час, выхадныя або святочныя днi, аплата паслуг поўная. Гэта каля 500—1100 рублёў за гадзiну ў залежнасцi ад месца пражывання.

Трэба адзначыць, што сядзелка — гэта не адзiнае выйсце ў складанай сiтуацыi. Чалавек без сваякоў i дастатковых матэрыяльных сродкаў можа звярнуцца ў дом-iнтэрнат або бальнiцу сястрынскага догляду. У выпадках, калi становiшча цяжкае i патрабуецца кругласутачная дапамога, гэта найбольш прымальнае выйсце.

Што датычыцца дзяржаўнай службы сядзелак, то з’яўленне яе толькi прадбачыцца. Як расказала Янiна Ладышава, пакуль што нават афiцыйнага тэрмiна «сядзелка» няма. Называецца падобная дзейнасць паслугай па ажыццяўленню догляду. Аднак зараз распрацоўваецца тарыфна-квалiфiкацыйная характарыстыка. Яна i акрэслiць дакладна, хто такая сядзелка, што ўваходзiць у яе абавязкi, колькi гэта каштуе. Пасля зацвярджэння характарыстыкi, магчыма, створыцца дзяржаўная служба, якая будзе змяшчаць банк даных сядзелак.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паслугi гэтага чалавека звычайна патрабуюцца ў цяжкiя моманты жыцця. Хвароба, старасць, слабасць. У такi час i шукаюць сядзелку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика