Ешце на здароўе
Колькi iснуюць на свеце медыцына i кулiнарыя, столькi, вiдаць, i вядуцца спрэчкi аб тым, якiм павiнна быць здаровае харчаванне. Нi для кога не сакрэт, што стан здароўя ў немалой ступенi залежыць ад харчавання, а здаровай ежа бывае тады, калi яна прыгатавана з розумам! У нашым меню павiнна быць шмат разнастайнай i карыснай ежы. Зараз вясна, да зялёных вiтамiнаў яшчэ далекавата, але не трэба забываць пра зiмовыя — буракi, моркву, рэдзьку. Цыбуля i часнок наогул усiх заткнуць за пояс, а капуста ў любым выглядзе карысная. Яна ўтрымлiвае амаль увесь набор вiтамiнаў, неабходных для нармальнай жыццядзейнасцi чалавека: правiтмiн А, вiтамiны С, В1, В2, В3, В6, К i вiтамiн U, якi папярэджвае з’яўленне язвы страўнiка i дванаццацiперснай кiшкi. Салаты са свежай капусты, ды i квашанай, захоўваюць амаль усе свае харчовыя i лекавыя ўласцiвасцi. Морква багатая на вiтамiн А, якi спрыяе ўмацаванню арганiзма i абароне ад рознага роду iнфекцыйных захворванняў. У моркве ўтрымлiваюцца вiтамiны РР, В1, В2, С, К, Д, Е, пантолiевая i нiкацiнавыя кiслоты, а таксама кобальт, медзь, жалеза, ёд. Ужо з’явiлiся агуркi, у якiх жалеза больш, чым у сунiцах i вiнаградзе. Акрамя жалеза ў агурку ёсць фосфар, кальцый, магнiй, медзь, марганец, сера, кобальт, цынк, крэмнiй i ёд. Гэтыя зялёныя «малайцы» карысныя пры сардэчна-сасудзiстых захворваннях i захворваннях нырак.
Кiмзi Белакачанная капуста — 1 кг, соль — 3 сталовыя лыжкi, цыбуля рэпчатая сярэдняй велiчынi — 1 шт., часнок — 1—2 долькi, чырвоны молаты перац, воцат на смак. Белакачанную капусту парэзаць палоскамi, пасыпаць соллю i пакiнуць на некалькi гадзiн. Цыбулю i часнок дробна парэзаць i змяшаць з чырвоным перцам. Затым усё перамяшаць з засоленай капустай, пералажыць у глiняны гаршчок, зверху пакласцi груз i пакiнуць на 2—3 днi. Калi хочаце падаць капусту ў дзень прыгатавання, дадайце ў яе крыху воцату. Галубцы з агароднiны Белакачанная капуста — 800 г, морква — 2 шт., цыбуля рэпчатая — 3 галоўкi, памiдоры — 3 шт., рыс — 1 шклянка, сок таматны — 2 шклянкi, алей — 3 сталовыя лыжкi, зяленiва кропу — 70 г, перац чорны молаты, соль на смак. Качан капусты разбярыце на лiсты, апарце iх. Цыбулю i моркву нарэжце кубiкамi i абсмажце на алеi з рысам, улiце палову нормы таматнага соку i прагрэйце да нанабухання рысу. Дадайце дробна нарэзаныя памiдоры i зяленiва, паперчыце, перамяшайце. Фарш выкладзiце на капусныя лiсты, сфармуйце галубцы, пакладзiце ў сацейнiк, залiце да палавiны сокам, якi застаўся, разбаўленым вадой, накрыйце накрыўкай i тушыце на слабым агнi 40—50 хвiлiн. Падавайце, аформiўшы зяленiвам. Агуркi, запечаныя ў смятане 4 свежыя агуркi, 2 сталовыя лыжкi алею, 70—100 г смятаны, 1 яйка, 3 сталовыя лыжкi пшанiчнай мукi, соль. Буйныя агуркi ачысцiць, разрэзаць папалам у даўжыню, абваляць у муцэ i абсмажыць з двух бакоў на патэльнi з разагрэтым алеем да ўтварэння румянай скарыначкi. Затым укласцi на патэльню, змазаную алеем, палiць смятанай, змешанай з яйкам, запячы ў духоўцы. Маркоўная маса для бутэрбродаў 100 г морквы, 50 г сельдэрэю, 50 г хрэну, 2 сталовыя лыжкi дробна нарэзанага грэцкага арэха, 1 сталовая лыжка сметанковага масла. Усё здрабнiць (з дапамогай камбайна або на дробнай тарцы), перамяшаць i нанесцi тонкiм слоем на хлеб.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькi iснуюць на свеце медыцына i кулiнарыя, столькi, вiдаць, i вядуцца спрэчкi аб тым, якiм павiнна быць здаровае харчаванне
|
|