21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Для мяне дача — адпачынак і здароўе»

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

А НА МОЙ ПОГЛЯД...

Адпачываюць цi працуюць беларусы на сваiх дачах?

Вясна — час пачатку актыўнага «дачнага сезона» ў Беларусi. Дзесяткi тысяч дачнiкаў адпраўляюцца на свае ўчасткi. Нехта з мэтаю проста навесцi там парадак пасля зiмы, каб летам прыязджаць i адпачываць на свежым паветры. Нехта рыхтуе «прастору» для вырошчвання будучага ўраджаю... Аб тым, як гараджане выкарыстоўваюць свае дачы i дамы ў вёсцы, карэспандэнт «Звязды» гутарыў з жыхарамi Мiнска, Вiцебска i Жыткавiчаў.

Андрэй ТУР, намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi:

— У мяне ёсць дача. Але бываю на ёй не часта, бо вельмi шмат працы. Толькi ў выхадныя, ды i тое толькi ў нядзелю... Нiчога на дачы спецыяльна мая сям’я не вырошчвае. Але яблынi ёсць. Раз на два гады бываюць яблыкi, i даволi шмат.

Дача ў нас iснуе толькi для адпачынку — прыехаць падыхаць чыстым паветрам, пахадзiць па лесе, якi знаходзiцца побач. Наогул, мая сям’я едзе на дачу не столькi, каб пабыць на ёй, колькi для таго, каб па лесе пахадзiць...

Iгар НIКIФАРАЎ, начальнiк аддзела iдэалагiчнай працы Жыткавiцкага райвыканкама:

— Асабiста я дачы цi дома ў вёсцы не маю. Але ў маёй жонкi жыве дзядуля ў вёсцы, якая знаходзiцца ў 14 кiламетрах ад Жыткавiчаў. I паколькi я маю машыну, то я з жонкай час ад часу ездзiм туды праведаць дзядулю, дапамагчы яму... У вёсцы вырошчваем агуркi, памiдоры. Растуць ягады. Раней садзiлi бульбу, але апошнiя два гады я i мая жонка гэтага не робiм.

Мiхаiл РУСЫ, старшыня Камiсii па аграрных пытаннях Палаты прадстаўнiкоў:

— Мае бацькi жывуць у Стоўбцах у прыватным доме, маюць 20 сотак зямлi. Ёсць там дзве маленькiя цяплiцы, каля чатырох сотак засаджваецца бульбай. Вырошчваюцца агуркi, памiдоры, перац, цыбуля, морква... Такiм чынам гароднiнай я сваю сям’ю цалкам забяспечваю з гэтай зямлi... А трапляю я туды не часта. Добра, калi раз на месяц.

Мiкалай ПАШЫНСКI, начальнiк упраўлення культуры Вiцебскага аблвыканкама:

— У мяне ёсць дача непадалёк ад Вiцебска, на беразе Дзвiны. Дача, як i раней, дапамагае харчаваннем. У нас ёсць клубнiцы, ёсць цяплiца з памiдорамi, ёсць невялiкi сад. Садзiм таксама бульбу... Сёлета работы на дачы мы пачалi ўжо: пасеялi радыску, зрабiлi абрэзку яблынь.

На дачы ўвесь час штосьцi робiш: то ў доме нешта майструеш, то на агародзе заняты... Але такая праца для мяне — гэта адпачынак. Бо ўвесь час знаходзiцца ў горадзе — невыносна. У гэтых «катакомбах». Тым больш для мяне, чалавека, якi вырас у вёсцы. Пад «старасць» ёсць нейкая настальгiя па зямлi, па свабодзе...

Валянцiна ВЯРГЕЙ, старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi:

— У мяне няма нi дачы, нi дома ў вёсцы. I амаль усё лета я праводжу ў археалагiчных экспедыцыях. Пры гэтым я не хачу мець дачу, бо мне больш цiкава ў экспедыцыях. Там якраз увесь час працуеш з зямлёю...

Iгар ЧАРНЯЎСКI, намеснiк старшынi ўпраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры Беларусi:

— У мяне ёсць дача ў адной з вёсак Лагойскага раёна. Я езджу туды, каб адпачыць. I мой адпачынак заключаецца не ў тым, што я ляжу «жыватом уверх», а ў тым, што я маю магчымасць змянiць род дзейнасцi. Я магу папрацаваць фiзiчна. На дачы нiчога спецыяльна мая сям’я не садзiць. Там толькi растуць кусты i пладовыя дрэвы. I я сам прышчэпваю гэтыя дрэвы, даглядаю iх. Такая праца — гэта для мяне адпачынак.

Васiль ШАЛАДОНАЎ, кiраўнiк мiнскага прадстаўнiцтва Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii:

— У мяне ёсць дача i выкарыстоўваю я яе як вясковец, але з гарадскiм ухiлам. Гэта значыць, на частцы зямлi я саджу бульбу, вырошчваю памiдоры i агуркi, цыбулю i часнок... А частку зямлi я засеяў травой, зрабiў газон. Там можна пасядзець i адпачыць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпачываюць цi працуюць беларусы на сваiх дачах?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика