21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вялiкдзень — дзень вялiкiх перамог: Дня над Ноччу, Жыцця над Смерцю

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 22 красавіка.)

СIМВОЛIКА ЯЙКА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ

Бiблейская легенда сведчыць пра тое, што Марыя Магдалiна прыйшла да iмператара Тыберыя з неверагоднай весткай — Iсус уваскрос! Пераканаць таго ў тым, што адбыўся цуд, можна было толькi яшчэ адным фактам цудадзейства. Марыя працягнула ў бок iмператара руку, на якой ляжала звычайнае яйка, i сказала: «У цябе на вачах гэта яйка зараз пачырванее, i гэта будзе сведчаннем цуду ўваскрэсення». Праз некалькi iмгненняў так i здарылася — яйка стала чырвоным.

Хочацца нагадаць, што на Беларусi яйкi не толькi фарбавалi адварам шалупiння цыбулi, але яшчэ i распiсвалi фарбай — iх называлi пiсанкамi. Iснаваў дакладна вызначаны алгарытм, у адпаведнасцi з якiм вызначалася неабходная колькасць фарбаваных яек. Так, адно яйка трэба будзе пакласцi ў ваду i ўсiм дамачадцам памыць ёю твар перад святочным застоллем. А само яйка падзялiць на столькi кавалачкаў, колькi чалавек прысутнічае за сталом. Затым па аднаму яйку неабходна падарыць кожнаму хрэснiку, сваiм дзецям пакачаць i пагуляць у бiткi. Не забудзьцеся i пра тое, што адно асвечанае яйка трэба ўзяць на Радаўнiцу на могiлкi. Акрамя таго па аднаму пафарбаванаму, але не асвечанаму яйку, трэба пакласцi на кожную магiлку вашых памёршых родных.

Хросныя бацькi з задавальненнем частавалi сваiх хрэснiкаў «велiкоднымi падарункамi», прычым лiчылася абавязковым правiлам адорваць дзяцей не адным, а двума чырвонымi яйкамi. Правiла гэта зусiм не выпадковае: дарослыя тым самым жадалi, каб у будучым цяперашнiя хлопчыкi i дзяўчынкi стварылi свае сем’i (а, значыць, жылi ў пары) i на новым вiтку жыцця прадоўжылi свой род.

У другой палавiне дня ход гасцяванняў набываў адваротны накiрунак. Хросныя бацькi хадзiлi ў госцi да сваiх кумоў, зноў-такi частавалi хрэснiкаў, калi тыя былi дома. Справа ў тым, што як толькi дзецi атрымаюць ад сваiх хросных святочныя падарункi, яны сыходзiлiся ў гурты i пачыналi гуляць у бiткi, прымяняючы ўсялякiя дзедаўскiя хiтрыкi.

Абмен святочнымi вiншаваннямi, свянцонай «пасхай» i фарбаванымi яйкамi быў характэрны i для другой лiнii сваяцкiх адносiнаў: маладыя зяцi хадзiлi ў госцi да сваiх цешчаў. А калi ўлiчыць, што ў кожнай сям’i было ад васьмi да пятнаццацi дзяцей, то зразумела, што ў вiр святочных стасункаў была ўцягнута лiтаральна ўся вёска.

ЧЫРВОНАЕ ЯЙКА ЯК МАГIЧНЫ СРОДАК

Мы ўжо неаднаразова адзначалi, што фактычна кожны прадмет, якi быў выкарыстаны ў абрадзе, атрымлiваў статус рытуальнага атрыбута i пасля завяршэння абрадавых дзеянняў набываў у вачах людзей здольнасць спрыяць урадлiвасцi зямлi i паляпшэнню дабрабыту, перамагаць хваробы, прыварожваць каханага, засцерагчы чалавека ад кепскага ўздзеяння зай-здросных людзей.

Магiчна-прадуцыравальным статусам надзялялася i чырвонае велiкоднае яйка, ды яшчэ асвечанае ў царкве. Н. Сцяпанава (народная знахарка, аўтар шматлiкiх выданняў пра нетрадыцыйныя спосабы лячэння людзей i хатняй жывёлы) сцвярджае: калi дома ў вельмi цяжкiм стане знаходзiцца хворы чалавек, то яго абавязкова трэба пакармiць велiкодным яйкам. У гэтым годзе чалавек не памрэ.

Выключнымi прадуцыравальнымi здольнасцямi надзялялася яйка, якое было атрымана з рук святара напрыканцы святочнага набажэнства. Аднак бадай што найбольшай цудадзейнай сiлай надзялялася тое яйка, якiм абменьвалiся з першым стрэчным чалавекам.

У этнаграфiчных запiсах зафiксавана даволi шмат спасылак на цудадзейнасць не толькi асвечанага велiкоднага яйка, а i яго шкарлупiння, крошак асвечанага хлеба i iншых страў. Так, Е. Раманаў адзначаў: «Рэшткi ад асвечанага стала (хай сабе гэта будзе шкарлупiнне з яйка цi костка) спальваюць. Але некаторыя гаспадары збiраюць такiя косткi i перад сяўбою закопваюць iх у зямлю на сваёй нiве: гэта захоўвае пасевы ад буры i граду».

ПАСВЯНЦОНАЕ ЯЙКА — НАДЗЕЙНЫ АБЯРЭГ

Мы ўжо звярталi ўвагу на тое, што чырвоны кут у хаце выконваў ролю сямейнага храма, у якiм або разам з якiм дамачадцы пражывалi год сонечнага колазвароту, раз за разам быццам бы паўтараючы працэс паступовага i паэтапнага стварэння свету. Кожнае свята пасля яго заканчэння адыходзiла ў нябыт, а своеасаблiвым куфэркам памяцi аб мiнулых абрадавых падзеях быў покуць. Ад кожнага свята ў чырвоным куце заставаўся нейкi атрыбут як пазнака святасцi, як «зарубка» на вянцы сямейнага першатварэння.

Вялiкдзень станавiўся сведчаннем таго, што навакольны свет ужо ўпарадкаваны i адлюстраваны ў знакавай сiстэме чырвонага кута — не хапала толькi таго, самага галоўнага, дзеля чаго гэта ўсё стваралася, — жыцця. Вось гэты завяршальны крок здзяйсняла мацi-гаспадыня. Пасля вяртання з храма адно асвечанае яйка яна абавязкова клала ў чырвоны кут за абразы. На працягу ўсяго года яно выконвала ролю надзейнага абярэга ад усялякiх непрыемнасцяў: ад хвароб дамачадцаў, ад сварак у хаце, ад штукарстваў дамавiка, ад маланкi i пажару. Такое яйка магло ляжаць тры i болей гадоў i не псавалася. У якасцi абрадавага эквiвалента маглi захоўваць за абразамi толькi шкарлупiнне ад першага з’едзенага яйка.

У беларусаў яйка-абярэг выкарыстоўвалася ў абрадах сельскагаспадарчай i жывёлагадоўчай накiраванасцi. Адно велiкоднае яйка пакiдалi для асвячэння зерня ў час засевак. Яго клалi ў зерне ў тую сявеньку, з якой звычайна гаспадар выконваў самае першае засяванне. Ён браў яйка з сабой у поле i — а) мог перад пачаткам работы з’есцi сам, б) мог закапаць у зямлю, в) мог раскрышыць i рассыпаць па ворыве. Людзi верылi, што выкарыстанне святочнага атрыбута будзе спрыяць захаванню ўраджаю ад маланкi, дажджу i ўсялякiх грызуноў. У некаторых рэгiёнах гэты абрад абстаўлялi далучэннем яшчэ некаторых сакральных атрыбутаў. У зерне, якiм засявалi, клалi крошкi з першага святочнага стала, шкарлупiнне ад першага з’едзенага яйка, а таксама асвечаную або перапаленую «чацвярговую» соль.

ПАСРЭДНIК ПАМIЖ СВЕТАМ ЖЫВЫХ I «СВЕТАМ» ПАМЁРШЫХ

У дзень веснавога раўнадзенства, калi даўней адзначаўся Вялiкдзень, ушаноўвалася яйка як сiмвал адвечнага прыроднага абнаўлення, пачатку новага цыкла сельскагаспадарчых спраў у жыццёвым колазвароце чалавека.

Ланцужок метамарфоз-пераўвасабленняў на гэтым не заканчваецца. Следам за Вялiкаднем будзе адзначацца галоўнае свята ўшанавання памёршых продкаў — Радаўнiца. У складанай сiстэме яго абрадавых дзеянняў ёсць рытуал «хрыстосавання з мёртвымi», падчас якога своеасаблiвым пасрэднiкам зноў становiцца пафарбаванае яйка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бiблейская легенда сведчыць пра тое, што Марыя Магдалiна прыйшла да iмператара Тыберыя з неверагоднай весткай — Iсус уваскрос! Пераканаць таго ў тым,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика