Гамяльчане яго не забылi
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Гомельскi гарвыканкам прыняў рашэнне ўвекавечыць памяць былога старшынi Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта Аляксандра Грахоўскага ўстанаўленнем мемарыяльнай дошкi на сцяне жылога дома абласнога цэнтра, дзе ён жыў.
Калi адбыўся выбух на Чарнобыльскай АЭС, Аляксандр Адамавiч, каб высветлiць абстаноўку, выехаў адразу ж ва Украiну, але патрэбнай iнфармацыi не атрымаў. Не дачакаўся ён i ўказанняў у першыя днi пасля пажару на чацвёртым рэактары АЭС, што рабiць, нi з Мiнска, нi з Масквы. Таму прыняў самастойнае рашэнне аб адсяленнi сем’яў з дзецьмi i цяжарных жанчын з вёсак Брагiнскага, Хойнiцкага i Нараўлянскага раёнаў у iншыя раёны вобласцi, чым, вядома, дапамог многiм людзям зменшыць накапленне небяспечных радыяцыйных доз. У тыя ж самыя часы Аляксандр Грахоўскi шмат разоў па абавязку сваёй службы наведваў указаныя раёны, мабiлiзуючы мясцовыя органы ўлады на эвакуацыю людзей, жывёлы, выкананне iншых неадкладных работ. Магчыма, гэта не прайшло бясследна для яго здароўя. Ён захварэў i ў 1991 годзе памёр, не дажыўшы да 54 гадоў. Аляксандра Адамавiча добрым словам успамiнаюць на Гомельшчыне ўсе, хто яго ведаў. Зараз жа аб iм будуць ведаць i нашчадкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомельскi гарвыканкам прыняў рашэнне ўвекавечыць памяць былога старшынi Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта Аляксандра Грахоўскага ўстанаўленне
|
|