Усё пра медыцынскую дапамогу
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандр Кiрылавiч ЦЫБIН
(Працяг. Пачатак у нумарах за 12, 15 ,17, 19 і 22 красавіка.) Генадзь Васiлевiч, г. Мiнск: — З’явiлася iнфармацыя, што актыўна будзе праводзiцца дыспансэрызацыя насельнiцтва. На якiх умовах гэта будзе рабiцца? Цi магчыма, напрыклад, прадпрыемству заключаць адпаведныя дагаворы з медыцынскiмi ўстановамi i колькi гэта будзе каштаваць? — Зараз Мiнiстэрствам аховы здароўя распрацоўваецца нарматыўны акт па правядзенню дыспансэрызацыi ўсяго насельнiцтва Беларусi. Асноўнай мэтай дыспансэрызацыi з’яўляецца ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў, якiя накiраваны на фармiраванне, захаванне i ўмацаванне здароўя людзей, папярэджванне развiцця захворванняў i, увогуле, знiжэнне захворваемасцi, павелiчэнне актыўнага творчага даўгалецця. Дыспансэрызацыя будзе арганiзавана на бюджэтнай аснове, гэта значыць, што для жыхароў Беларусi яна будзе праводзiцца абсалютна бясплатна. Таццяна Уладзiмiраўна Iванова, г. Мiнск: — Апошнiм часам у мяне з’явiлася шмат радзiмак. Цi неабходна звярнуцца па кансультацыi на гэты конт да спецыялiста, а калi гэта трэба зрабiць, то да якога? — Таццяна Уладзiмiраўна, вам варта звярнуцца да ўрача-анколага Мiнскага гарадскога анкалагiчнага дыспансэра. Алена Пракопава, Полацкi раён: — У Расii iснуе абавязковае медыцынскае страхаванне. А як вырашаецца гэтае пытанне ў нас? — У адпаведнасцi з тымi нарматыўнымi актамi, што дзейнiчаюць зараз (Закон «Аб ахове здароўя», а таксама Канцэпцыя развiцця аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь на 2003—2007 гг.), да 2008 года пераход на абавязковае медыцынскае страхаванне насельнiцтва нашай дзяржавы не прадугледжваецца. У галiне паспяхова рэалiзаваны мерапрыемствы па ўкараненню дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельнiцтва. Акрамя таго, варта заўважыць, што, пачынаючы з 2002 года, уведзена сiстэма планавання i фiнансавання расходаў на ахову здароўя на аснове нарматываў бюджэтнай забяспечанасцi ў разлiку на аднаго жыхара, якiя распрацаваны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку i штогод вызначаюцца Законам «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь» на чарговы фiнансавы год. Распрацаваны i штогод удакладняюцца сярэднерэспублiканскiя нарматывы аб’ёмаў медыцынскай дапамогi, якая аказваецца грамадзянам дзяржаўнымi медыцынскiмi ўстановамi сiстэмы Мiнiстэрства аховы здароўя. Такiм чынам, дзяржава рэгулюе пытаннi аказання медыцынскай дапамогi насельнiцтву i забяспечвае аптымальны ўзровень яе фiнансавання. Таксама хацеў бы адзначыць, што ўвядзенне абавязковага медыцынскага страхавання ў Беларусi звязана з шэрагам праблем. Па-першае, будзе неабходна стварыць спецыяльныя структуры (страхавыя фонды i iнш.) у арганiзацыях аховы здароўя, што запатрабуе даволi адчувальных дадатковых адлiчэнняў з бюджэту. Гэта дакладна ўстаноўлены факт — так, падчас укаранення абавязковага медыцынскага страхавання ў асобных рэгiёнах Расii да 18—20 працэнтаў адпаведных сродкаў накiроўвалася менавiта на развiццё i ўтрыманне страхавых арганiзацый. Нельга абсалютызаваць iдэю абавязковага медыцынскага страхавання як прагрэсiўнага шляху развiцця аховы здароўя. У такiх дзяржавах, як, напрыклад, Вялiкабрытанiя, Канада, Швецыя, iншыя скандынаўскiя краiны, паспяхова працуе сiстэма, што фiнансуецца пераважна за кошт бюджэту. Прычым, як заўважаюць шэраг экпертаў, такiя сiстэмы аховы здароўя адзначаюцца значна меншай затратнасцю. Вопыт Расii па ўкараненню абавязковага медыцынскага страхавання паказаў, што падчас яго ўвядзеня была дэзарганiзавана добра адпрацаваная, кiруемая сiстэма аховы здароўя. Там i зараз адзначаюцца негатыўныя тэндэнцыi ў пытаннях якасцi i арганiзацыi аказання медыцынскай дапамогi насельнiцтву. Так што з увядзеннем абавязковага медыцынскага страхавання трэба быць надзвычай абачлiвымi i асцярожнымi. Падчас «прамой лiнii» прагучалi шэраг пытанняў, якiя дадаткова ўдакладнялiся спецыялiстамi Мiнiстэрства аховы здароўя, пасля чаго рэдакцыя атрымала адказы. Уладзiмiру Максiмавiчу Гайдукевiчу з Бабруйска, якi скардзiўся на неналежнае медыцынскае абслугоўванне: — Для правядзення службовага расследавання вашай скаргi па пытанню аказання медыцынскай дапамогi ў арганiзацыях аховы здароўя г. Бабруйска загадам Мiнiстэрства аховы здароўя створана спецыяльная камiсiя, якая дэталёва вывучыць сiтуацыю з выездам на месца. Алене Антонаўне Кавальчук з Любанскага раёна: — Медыцынская дапамога хворым з афтальмалагiчнай паталогiяй, якiя жывуць у Любанскiм раёне (падчас адсутнасцi ўрача-афтальмолага па прычыне знаходжання яе ў дэкрэтным водпуску) арганiзавана ў Салiгорскай цэнтральнай бальнiцы. З улiкам стану вашага здароўя ў любы зручны час вы будзеце дастаўлены ў Салiгорскую ЦБ на санiтарным транспарце Любанскай цэнтральнай бальнiцы для агляду ўрачом-афтальмолагам. Зiнаiдзе Васiльеўне Якiмавай са Стоўбцаў: — У адпаведнасцi з заканадаўствам, якое дзейнiчае зараз, правам на льготы па забеспячэнню лекамi пры амбулаторным лячэннi карыстаюцца 37 катэгорый грамадзян, у тым лiку i iнвалiды I i II груп. Акрамя таго, права на бясплатнае забеспячэнне лекамi падчас амбулаторнага лячэння маюць грамадзяне, якiя пакутуюць ад захворванняў, што ўвайшлi ў спецыяльны пералiк, зацверджаны пастановай Мiнiстэрства аховы здароўя. Гэтым дакументам вызначаны найбольш эфектыўныя лекавыя сродкi для лячэння адпаведных захворванняў. Пры наяўнасцi медыцынскiх паказанняў прызначэнне сродкаў, якiя не ўключаны ў дадзены пералiк, вырашаецца кансiлiумам арганiзацыi аховы здароўя. Зараз мiнiстэрствам вядзецца работа па перагляду вышэйзгаданай пастановы. Заканадаўчых актаў, якiя б адмянялi або абмяжоўвалi прызначэнне лекавых сродкаў на льготных умовах цi бясплатна, Мiнiстэрствам аховы здароўя не прымалася.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Аляксандр Кiрылавiч ЦЫБIН
|
|