21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чарнобыль: як яно было

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зіновій ПРЫГОДЗІЧ

Рэха балючай бяды

Сумны юбiлей — 20-годдзе з дня аварыi на Чарнобыльскай АЭС — яшчэ адна нагода прыгадаць, як усё было ў тыя трывожныя днi, як наша рэспублiка змагалася з наступствамi ядзернай катастрофы.

Мае субяседнiкi — Герой Сацыялiстычнай Працы, лаўрэат Ленiнскай прэмii, акадэмiк Мiкалай Аляксандравiч Барысевiч i дырэктар Iнстытута радыяцыйнай бяспекi «Белрад», член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii Беларусi Васiль Барысавiч НЕСЦЯРЭНКА.

— Мiкалай Аляксандравiч, маё першае пытанне да вас. Да гэтага часу яшчэ даводзiцца чуць, што нашы вучоныя ў першыя днi чарнобыльскай трагедыi невядома чым займалiся, мала чаго ведалi, i наогул колiшняе кiраўнiцтва рэспублiкi iгнаравала iх думку. Скажыце, калi ласка, наколькi гэта адпавядае рэчаіс-насці?

БАРЫСЕВIЧ М.А.:

— Што ж, давайце звернемся да фактаў i дакументаў.

26 красавiка, у дзень аварыi, нiхто ў Акадэмii навук сапраўды пра гэта не ведаў. Можа кiраўнiкi рэспублiкi што i ведалi, але нават я, прэзiдэнт акадэмii, нiчога не ведаў.

Толькi 28 красавiка, ранiцай, мне пазванiлi з Iнстытута ядзернай энергетыкi, якi пад Мiнскам, у пасёлку Сосны, i ўстрывожана далажылi, што нечакана катастрафiчна павысiўся радыяцыйны фон. А там жа ў нас ядзерны рэактар, сховiшча адпрацаваных стрыжняў, iншых iзатопаў. Пытаюся: з рэактара ўцечкi няма? Не, адказваюць, усё ў норме. А сховiшча не разгерметызавалася? Таксама ўсё ў парадку. Кажу: бярыце машыну i хуценька аб’едзьце вакол пасёлка, замерайце там. Праз нейкi час звоняць: у лесе ўзровень радыяцыi яшчэ большы!

Мне стала зразумела, што адбылася недзе трагедыя. А як на тую бяду, i дырэктара iнстытута — галоўнага спецыялiста па гэтых пытаннях на месцы няма. Паехаў напярэдаднi ў сталiцу.

Тэлефаную ў Маскву, прашу сваiх знаёмых калег дапамагчы адшукаць Несцярэнку. Праз нейкi час ён мне звонiць: «Мiкалай Аляксандравiч, бяда. У нашых паўднёвых суседзяў узарваўся рэактар...» Я кажу: «Неадкладна дакладвай у ЦК КПБ!» Ну далей хай раскажа Васiль Барысавiч.

НЕСЦЯРЭНКА В.Б.:

— Як я дазнаўся пра бяду? Ранiцаю 28 красавiка я прыходжу ў Крэмль, у ваенна-прамысловую камiсiю — трэба было рашыць некалькi тэрмiновых спраў iнстытута, а мне кажуць: «Пачакай, зараз не да цябе». «А што здарылася?» «Гарыць рэактар, на Чарнобыльскай АЭС».

Я тут жа пазванiў у iнстытут i даў распараджэнне ўвесцi ў дзеянне аварыйную iнструкцыю грамадзянскай абароны па засцярозе насельнiцтва пры ядзерных аварыях. I пры гэтым папрасiў яшчэ, каб кожны з супрацоўнiкаў парэкамендаваў гэткiя ж меры сваiм знаёмым i сваякам.

Скажу шчыра: у тыя хвiлiны я не думаў пра сваю асабiстую адказнасць (хоць разумеў, што мяне могуць абвiнавацiць у панiкёрстве i iншых грахах), мне, як спецыялiсту, якi выдатна ўяўляў усе наступствы ядзернай аварыi, важна было засцерагчы ад гэтай небяспекi людзей.

Другi мой званок быў прэзiдэнту Акадэмii навук Беларусi. Я паведамiў пра аварыю i пра тое, якой гэта бядой пагражае нашай рэспублiцы. Мiкалай Аляксандравiч зразумеў усё з паўслова i папрасiў неадкладна праiнфармаваць першага сакратара ЦК КПБ М.М. Слюнькова.

Але дазванiўся я туды толькi праз паўтары гадзiны. Сакратар усё быў нечым заняты. Нарэшце нас злучылi. Мая iнфармацыя аб неабходнасцi тэрмiновай радыяцыйнай разведкi i эвакуацыi людзей з небяспечнай зоны была ўспрынята дзiўна. «Не панiкуй, — адказаў М.М. Слюнькоў. — Мы ведаем пра пажар. Яго патушылi ўжо». Я працягваў настойваць, каб былi прынятыя тэрмiновыя меры аховы людзей. «Добра, — завяршыў размову Мiкалай Мiкiтавiч, — вяртайся ў Мiнск, заўтра ранiцай сустрэнемся, усё i абгаворым».

Вячэрнiм авiярэйсам я вярнуўся ў Мiнск. У аэрапорце мяне сустрэў мой вадзiцель на аўтамашыне з неабходнай апаратурай радыяцыйнага кантролю, i мы выехалi ў напрамку Бабруйска. Пад’язджаем да Мазыра — прыборы проста зашкалiлi: 10 тысяч мiкрарэнтген. У Хойнiках яшчэ больш — 18 тысяч, у Нароўлi — 28 тысяч, у Брагiне — 30 тысяч мiкрарэнтген.

Сiтуацыя катастрафiчная! Па дарозе я ўзяў яшчэ некалькi проб грунту, папрасiў у мясцовых жыхароў прадукты харчавання, каб усё гэта перадаць у iнстытут на аналiз.

Ранiцай 29 красавiка, як i дамаўлялiся, я быў у прыёмнай М.М. Слюнькова. Аднак трапiць да яго не ўдалося. Сказалi прыходзiць пасля абеду.

Я паехаў у iнстытут. Да гэтага часу ўжо былi гатовыя вынiкi спектраметрыi прывезеных проб. Яны гаварылi аб надзвычай высокiм забруджваннi радыенуклiдамi i глебы, i прадуктаў харчавання. Несумненна, патрэбны былi тэрмiновыя засцерагальныя меры.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумны юбiлей — 20-годдзе з дня аварыi на Чарнобыльскай АЭС — яшчэ адна нагода прыгадаць, як усё было ў тыя трывожныя днi, як наша рэспублiка змагалася
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика