Аляксандр Лукашэнка: «Людзi ў пацярпелых рэгiёнах павiнны стаць гаспадарамi ўласнай будучынi»
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Учора, у дзень 20-й гадавiны аварыi на Чарнобыльскай АЭС, Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка наведаў Брагiнскi раён — самы пацярпелы. Радыяцыйнаму забруджванню падверглася ўся яго тэрыторыя, а гэта каля 2000 кв. кiламетраў, пры гэтым больш за 60 працэнтаў яе маюць шчыльнасць забруджвання цэзiем-137 больш за 5 кюры на кв. кiламетр. Усяго з моманту аварыi ў раёне было лiквiдавана 10 саўгасаў i калгасаў, 4 прадпрыемствы. Са 180 населеных пунктаў 54 былi адселены, з iх 8 — пахаваныя. Цяпер жыццё паступова вяртаецца. Так, летась створаны два аграгарадкi, да 2010-га плануецца пабудаваць яшчэ шэсць.
Аляксандр Лукашэнка пазiтыўна ацанiў вопыт ажыццяўлення праграмы пераспецыялiзацыi сельгасвытворчасцi на забруджаных землях у Брагiнскiм раёне. Сёння ў ходзе наведвання прэзiдэнтам Беларусi саўгаса «Камарынскi» гэтага раёна яго праiнфармавалi аб высокай эфектыўнасцi ўкаранёных тут сучасных тэхналогiй мясной жывёлагадоўлi. Мясцовыя жыхары звярнулiся да прэзiдэнта з просьбай дапамагчы вырашыць пытанне забеспячэння кадрамi мясцовай бальнiцы. Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца з праблемай i зрабiць усё неабходнае для таго, каб вяскоўцы атрымлiвалi на месцах патрэбную медыцынскую дапамогу. У Брагiне Аляксандр Лукашэнка наведаў цэнтральную раённую бальнiцу, якая абслугоўвае амаль 7000 чалавек. Агледзеўшы дзiцячае i хiрургiчнае аддзяленнi, кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ў забруджаных раёнах нельга будаваць тыпавыя бальнiцы. Кожны праект неабходна разглядаць асобна, улiчваючы канкрэтныя патрэбы мясцовага насельнiцтва. На цэнтральнай плошчы Брагiна А. Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы ўсклаў кветкi да помнiка-бюста Васiля Iгнаценкi. У першыя мiнуты пасля выбуху на ЧАЭС старшы сяржант унутранай службы Iгнаценка прыбыў са сваiм аддзяленнем для тушэння пажару. Яго аддзяленне цалкам выканала пастаўленую задачу цаной уласнага жыцця. Выступаючы перад жыхарамi Брагiна, А. Лукашэнка зазначыў, што 20 гадоў з дня чарнобыльскай катастрофы — гэта трагiчны юбiлей. Асаблiвы яго драматызм у тым, што, не займаючыся распрацоўкай ядзерных рэактараў, не маючы iх на сваёй тэрыторыi, Беларусь пацярпела ў найбольшай ступенi. Так, чвэрць тэрыторыi краiны, на якой пражывала пятая частка насельнiцтва, аказалася забруджанай. Сотнi населеных пунктаў спынiлi сваё iснаванне. Сумарны ўрон склаў 235 млрд долараў, або 33 бюджэты 1985 года. «Гэта катастрофа, — заявiў А. Лукашэнка, — па сваiх наступствах для Беларусi супастаўляльная з матэрыяльнымi стратамi перыяду Вялiкай Айчыннай вайны». Нехта на Захадзе паспяшаўся прадказаць знiкненне беларусаў i Беларусi, адзначыў А. Лукашэнка. Паводле яго слоў, песiмiзм, якi паралiзуе волю людзей, прапаведуюць i нашы асобныя апазiцыйныя дзеячы, якiя гавораць, што пацярпелыя рэгiёны непрыдатныя да жыцця, а таму на iх няма сэнсу трацiць сродкi. Яны ж у апошнi час асаблiва агрэсiўна ставяцца да новых падыходаў дзяржавы ў пытаннях мiнiмiзацыi наступстваў Чарнобыля i адраджэння пацярпелых раёнаў. Аднак нашы людзi, лiчыць кiраўнiк дзяржавы, «сваёй любоўю i адданасцю сваёй роднай зямлi абвяргаюць такiя дэструктыўныя падыходы. Яны процiпаставiлi Чарнобылю сваю мужнасць, настойлiвасць, працавiтасць. I, здзейснiўшы сапраўдны цуд, перамаглi!». Пераадоленне наступстваў катастрофы стала адным з важнейшых нацыянальных прыярытэтаў. У мiнулым годзе была завершана трэцяя па лiку Дзяржаўная праграма па пераадоленню наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС. На яе рэалiзацыю з рэспублiканскага бюджэту было выдзелена больш за 2 трлн рублёў. За 20 гадоў на гэтыя мэты дзяржава зрасходавала звыш 17 млрд долараў. З рэгiёнаў радыяцыйнага забруджання адселена амаль 140 тысяч чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана звыш 66 тысяч кватэр i дамоў. У чыстых раёнах краiны ўзведзена 239 пасёлкаў з усёй неабходнай iнфраструктурай. Новым напрамкам дзяржаўнай стратэгii пераадолення наступстваў катастрофы на ЧАЭС, адзначыў А. Лукашэнка, становiцца паэтапная рэабiлiтацыя забруджаных тэрыторый i насельнiцтва, якое там пражывае. Яе задачай з’яўляецца стварэнне ўмоў для паўнацэннага жыцця i вядзення гаспадарчай дзейнасцi. Сутнасць такога падыходу — даць магчымасць людзям у пацярпелых рэгiёнах стаць гаспадарамi сваёй будучынi. На гэта накiравана чарговая, чацвёртая Дзяржаўная праграма па лiквiдацыi наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС на 2006—2010 гады. На яе рэалiзацыю выдзелена каля 2 млрд долараў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што штогод па некалькi разоў наведвае пацярпелыя раёны. Паводле яго слоў, ён з кожным прыездам заўважае ўсё больш станоўчых змен. Самае галоўнае тут — змена да лепшага ў псiхалогii людзей, у якiх расце ўпэўненасць у сваiх сiлах i здольнасцях. У той жа час ён адзначыў i праблему, якую на Брагiншчыне неабходна вырашыць у першую чаргу. Гэта завяршэнне газiфiкацыi раёна. У Брагiнскiм раёне на гэты час газiфiкаваны толькi тры сельскiя населеныя пункты i часткова раённы цэнтр. Неабходна будзе паскорыць правядзенне газаправода ў Камарын i астатнiя сельскiя населеныя пункты. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праблем, зразумела, застаецца яшчэ шмат. Аднак цяжкi шлях пераадолення наступстваў катастрофы будзе працягвацца. Расслабляцца, лiчыць прэзiдэнт, а тым больш упадаць у панiку нельга: «Патрэбна спакойна жыць i напружана працаваць, выкарыстоўваючы найноўшыя навуковыя дасягненнi для ўстойлiвага развiцця рэгiёнаў». Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што, на жаль, не ўсе бяруць урокi трагiчнага вопыту гiсторыi. Так, у свеце зноў гучаць пагрозы да прымянення ядзернай зброi ад тэрарыстаў або ад адной звышдзяржавы, якая iмкнецца ўсiм народам i краiнам дыктаваць сваю волю. Наша краiна, лiчыць А. Лукашэнка, мае права звяртацца да сусветнага грамадства з папярэджаннем аб недапушчальнасцi прымянення ядзернай зброi ў вырашэннi любых мiжнародных спрэчак. Рэспублiка Беларусь чакае ад сусветнай супольнасці канструктыўных падыходаў i актывiзацыi агульных намаганняў, якiя накiраваны на пераадоленне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы... А. Лукашэнка заявiў жыхарам раёна, што дзяржава не будзе пераконваць людзей жыць у забруджаных раёнах. Насельнiцтву будзе прадастаўляцца самая праўдзiвая iнфармацыя, i яно павiнна само вызначыць сваё далейшае жыццё. Калi мясцовыя жыхары вырашаць застацца, iм будуць створаны добрыя ўмовы жыцця. Калi не — могуць пераехаць у больш чыстыя раёны. Аднак, адзначыў А. Лукашэнка, цяпер тэндэнцыi да апошняга ён не бачыць. Са свайго боку дзяржава будзе рабiць усё, каб адрадзiць квiтнеючы край, у якiм жылося б лепш, чым да катастрофы. Адказваючы на пытаннi журналiстаў, прэзiдэнт заявiў, што Беларусь проста вымушана справiцца з наступствамi катастрофы, нягледзячы на вялiкiя грашовыя затраты. Па вялiкаму рахунку, лiчыць ён, нам нiхто не дапаможа. У той жа час Беларусь, зразумела, не адмаўляецца ад дапамогi. Для замежных iнвестараў нават будуць стварацца асаблiвыя ўмовы, бо дзяржава зацiкаўлена ў адраджэннi вытворчасцi на пацярпелых тэрыторыях, стварэннi тут новых працоўных месцаў. Цалкам Беларусь гатовая i да гуманiтарнага супрацоўнiцтва. Паводле слоў А. Лукашэнкi, большага вопыту па пераадоленню тэхнагеннай катастрофы не мае нiводная краiна. Гэтым вопытам Беларусь гатовая падзялiцца з усiм светам. Каментуючы магчымасць будаўнiцтва ў Беларусi атамнай электрастанцыi, А. Лукашэнка адзначыў, што сама па сабе яе наяўнасць не павялiчыць небяспекi ў нашай краiне, бо мы i так акружаны iмi. Лепш было б, лiчыць прэзiдэнт, каб АЭС была ў Беларусi, чым размяшчалася ў суседнiх раёнах. Раней станцыi ў Беларусi не было, але мы пацярпелi ад аварыi больш за ўсiх. Акрамя таго, будаўнiцтва АЭС вырашае складанае для нас энергетычнае пытанне. Рана цi позна, упэўнены А. Лукашэнка, Беларусi прыйдзецца прыйсцi да будаўнiцтва ўласнай атамнай станцыi. I насельнiцтва, калi яму ўсё дакладна растлумачыць, зразумее неабходнасць такога кроку. Пакуль жа пытанне будаўнiцтва АЭС у Беларусi не прапрацоўвалася. Падчас размовы з журналiстамi А. Лукашэнка таксама заявiў, што ў цяперашнiх умовах ён, як кiраўнiк дзяржавы, не пайшоў бы на поўную адмову ад ядзернай зброi, як тое было зроблена пасля развалу СССР. У той жа час ён падтрымлiвае iдэю бяз’ядзернага свету. Аднак свой прыклад тут павiнны спачатку паказаць найбольш моцныя ядзерныя дзяржавы, якiя цяпер часам наадварот пагражаюць зброяй больш слабым краiнам. Гомельская вобласць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, у дзень 20-й гадавiны аварыi на Чарнобыльскай АЭС, Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка наведаў Брагiнскi раён — самы пацярпелы. Радыяцыйнаму
|
|