Старыя японцы «ламаюць галаву»IНФАРМ-УКОЛ Кожную ранiцу 80-гадовая Тамака Конда пачынае з практыкаванняў — яна выконвае арыфметычныя задачкi цi рашае галаваломкi.Справа ў тым, што адзiн японскi неўролаг стварыў i распрацаваў праграму трэнiроўкi мозгу, на падставе якой былi створаны спецыяльныя гульнi i кнiгi. Велiзарную папулярнасць маюць 6-ме-сячныя курсы «заняткаў для здаровага мозгу». Вучнi, кожнаму з якiх за семдзесят, паўгадзiны на тыднi выконваюць практыкаваннi i атрымлiваюць заданнi для штодзённай трэнiроўкi дома. Вучоныя мяркуюць, што падобныя заняткi паляпшаюць памяць i нават даюць палёгку пры станах са знiжэннем разумовай дзейнасцi. НЕБЯСПЕЧНАЕ ПАВЕТРА IЕРУСАЛIМА Еўрапейскiя даследчыкi прыйшлi да высновы, што жыхары Iерусалiма больш падвяргаюцца ракавым i сардэчна-сасудзiстым захворванням, чым жыхары большасцi еўрапейскiх краiн. Спецыялiсты мяркуюць, што спрыяе адмоўнай сiтуацыi высокая канцэнтрацыя цэрыю ў паветры iзраiльскай сталiцы. Высокае ўтрыманне небяспечнага рэчыва ў паветры павялiчвае небяспеку захворванняў сэрца i сасудаў. Цэрый з’яўляецца ў вынiку перапрацоўкi машыннага палiва. Раней было даказана, што ён уплывае на развiццё ракавых захворванняў, у тым лiку рака лёгкiх. БЕЗ КАМЯНЁЎ, АЛЕ З ГIПЕРТАНIЯЙ Ударная ультрагукавая лiтатрыпсiя — неаператыўнае разбурэнне камянёў у нырках павялiчвае рызыку развiцця цукровага дыябету, гiпертанiчнай хваробы i атлусцення. Аб гэтым сведчаць вынiкi дзевятнаццацiгадовага назiрання за хворымi, якiя падверглiся дадзенаму метаду лячэння мочакаменнай хваробы. Рызыка развiцця дыябету павялiчваецца ў тры разы, гiпертанii — у паўтара раза. Абследаваныя хворыя падвяргалiся лячэнню на лiтатрыптары Dornier HM3, якi лiчыцца залатым стандартам пры правядзеннi дадзенай манiпуляцыi. Частата аддаленых ускладненняў лiтатрыпсii прама прапарцыянальна колькасцi ультрагукавых удараў, якiя перанёс хворы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожную ранiцу 80-гадовая Тамака Конда пачынае з практыкаванняў — яна выконвае арыфметычныя задачкi цi рашае галаваломкi |
|