Беларуская любоў Крысцiны Брэндэл
Ларыса ЦIМОШЫК
Упершыню Крысцiна Брэндэл прыехала ў Беларусь у 1992 годзе з амерыканскай гуманiтарнай арганiзацыяй «City Hope», якая дастаўляла дапамогу ў бальнiцы, дзiцячыя дамы i школы, прытулкi i iншыя ўстановы, якiя апекавалi людзей, пацярпеўшых ад аварыi на Чарнобыльскай атамнай станцыi. Тады яна адчула боль, якi прычынiў Беларусi Чарнобыль. З гэтым болем Крысцiна вярнулася ў Амерыку — на фотаздымках, якiя яна рабiла ў Беларусi, была пячатка трагедыi.
Крысцiна Брэндэл рабiла свае здымкi як дакументальныя адбiткi таго жыцця, якое працягваецца ў далёкай краiне. Але цяпер, у 20-ю гадавiну чарнобыльскай аварыi, амерыканка прадставiла сваю фотавыставу ў Музеi сучаснага мастацтва Беларусi. Выставу, якую яна рабiла не столькi з-за любовi да мастацтва, колькi з-за любовi да людзей, якiх яна сустрэла ў Беларусi. «Я сустракалася з людзьмi, якiм патрабавалася дапамога, з безнадзейна хворымi дзецьмi, з тымi, хто клапацiўся пра iх усiх, — успамiнае Крысцiна. — Я станавiлася сведкам любовi мацi да сваiх дзяцей, нянечак i дактароў, якiя прысвяцiлi жыццё працы — да сваiх пацыентаў. Я даведвалася, што ў маршчынах змардаванай бабулi затаiлася ўсмешка, якая была здольная азарыць усё навокал. I маё сэрца. Я не магла так проста пакiнуць iх, забыць. Я прывозiла дамоў iх фотакарткi. Дома, у Скотдэйле, у Арызоне, я праводзiла шмат гадзiн у сваёй фоталабараторыi, прыгадваючы, нараджаючы перажываннi майго беларускага лета. Я ведала, што павiнна вярнуцца. I раблю гэта — зноў i зноў». Амерыканка Крысцiна Брэндэл гаворыць, што ўспрымае Беларусь як сваю другую радзiму. Яна ведае Мiнск амаль так жа добра, як свой родны горад. Але на зямлi, якая знаходзiцца па той бок акiяна, яна прыйшла ў свет. А тут яна нарадзiлася для шчырых пачуццяў, суперажыванняў, для болi за людзей, якiх паспела палюбiць. Яна нарадзiлася другi раз для любовi. I гэтую любоў iмкнецца дарыць у фотаздымках. «Я намагаюся не ўрывацца ў сюжэт, якi трапiў мне на стужку. Я проста хачу адлюстраваць тое, што ёсць, бо сама рэчаiснасць цудоўная. Нават калi не заўсёды гэта так, усё роўна ёсць адчуванне, што прыгажосць — вельмi своеасаблiвая рэч. Я не шукаю экстраардынарных сюжэтаў, яны самi знаходзяць мяне», — прызнаецца Крысцiна. Што так запала ў душу амерыканскай жанчыне? Наша воля да жыцця. Наша iмкненне змагацца з яго выклiкамi. Цярплiвасць, з якой нашы людзi гатовыя несцi свой крыж. I любоў, якую, нягледзячы нi на што, яны дораць адзiн аднаму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню Крысцiна Брэндэл прыехала ў Беларусь у 1992 годзе з амерыканскай гуманiтарнай арганiзацыяй «City Hope», якая дастаўляла дапамогу ў бальнiцы,
|
|