З ломам на... храм Божы
Марына ЭВЕРСМАН
На пульт цэнтралiзаванага назiрання Рэчыцкага гарадскога аддзела аховы паступiў сiгнал «Трывога» са Свята-Пакроўскай царквы, што па пр. Пралетарскаму. Нарад аддзела аховы тэрмiнова выбыў да згаданага аб’екта. Галоўныя дзверы ў храме былi ўзламаны. Дарэчы, яны не былi на сiгналiзацыi, таму злачынцы прыступiлi да другiх, якiя вялi непасрэдна ў царкву. Якiм жа было здзiўленне мiлiцыянераў аховы, калi яны ўбачылi 13-гадовага Дзянiса, вучня мясцовай школы, што зацiснуўся ў кутку. Пры iм была вялiкая спартыўная сумка, прыхопленая, вiдаць, для унiкальных царкоўных трафеяў, каля дзвярэй валялася сякера, а ў праёме тырчаў здаравенны лом.
На гэтае злачынства хлопец адважыўся не адзiн. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнiкамi аховы былi затрыманы i другiя «сыны Божыя»: на тэрыторыi могiлак — аднакласнiк хлопца; на прыпынку грамадскага транспарту — вучань гэтай жа школы, толькi на год старэйшы. Чацвёрты саўдзельнiк, вучань суседняй школы, адшукваецца. Затрыманыя дастаўлены ў РАУС для разбору.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пульт цэнтралiзаванага назiрання Рэчыцкага гарадскога аддзела аховы паступiў сiгнал «Трывога» са Свята-Пакроўскай царквы, што па пр. Пралетарскаму |
|