Канапляная «плантацыя» ў ... гаражы
Барыс ПРАКОПЧЫК
26-гадовы гродзенец Дзянiс Баранцэвiч прызнаны судом вiнаватым у незаконным набыццi, захоўваннi, вырабе i перавозцы наркатычных рэчываў, а таксама ў пасеве i вырошчваннi забароненых раслiн, што ўтрымлiваюць наркатычныя рэчывы. Пакаранне — 5 гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму.
Паводле iнфармацыi прэс-службы УКДБ па Гродзенскай вобласцi, у гаражы, якi размешчаны ў вёсцы Ласосна Гродзенскага раёна, супрацоўнiкi дзяржбяспекi выявiлi 100 раслiн канапель з утрыманнем наркатычных сродкаў. У адносiнах да ўладальнiка гэтай «плантацыi» Д. Баранцэвiча была ўзбуджана крымiнальная справа. У маi 2003 года ён упершыню вырашыў самастойна вырасцiць каноплi, а затым вырабiць марыхуану. Аднак «наркатычны ўраджай» пакiдаў жадаць лепшага i магчымую прычыну Д. Баранцэвiч убачыў у няправiльным вырошчваннi раслiн. Неўзабаве гэты «батанiк-аматар» набыў спецыяльную глебу, угнаеннi i размясцiў новы пасеў у падвале гаража. Акрамя таго, для стварэння неабходных клiматычных умоў ён абсталяваў памяшканне спецыяльнымi люмiнесцэнтнымi i ртутнай лямпамi, электрычнымi вентылятарамi розных мадыфiкацый, таймерамi, выкарыстоўваў электракамiн. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26-гадовы гродзенец Дзянiс Баранцэвiч прызнаны судом вiнаватым у незаконным набыццi, захоўваннi, вырабе i перавозцы наркатычных рэчываў, а таксама ў п
|
|