Абароненая хуткасць
Уладзiмiр СЯРГЕIЧАЎ
У наш век суцэльнай машынiзацыi, калi аўтамабiль ужо не з’яўляецца прадметам раскошы, у вышэйшай ступенi актуальным становiцца забеспячэнне бяспекi як пешаходаў, так i самiх аўтааматараў i iх транспартных сродкаў. Вось зусiм свежы прыклад. Як паведамiла агенцтва Reuters, у Кiтаi на хуткаснай шашы сутыкнулiся... 130 машын, чатыры чалавекi загiнулi, 10 атрымалi раненнi. Калi перанесцiся на нашу, беларускую глебу, то варта ўспомнiць, якой «багатай» на дарожна-транспартныя здарэннi была мiнулая зiма. У адной з аварый на Мiнскай кальцавой дарозе сутыкнулiся аж 19 аўтамабiляў, многiя зляцелi ў кювет. Маштабы, канешне, не кiтайскiя, але тым не менш. У многiх на памяцi i грандыёзная сакавiцкая аварыя каля сталiчнага цырка з удзелам пяцi iншамарак, у якой пацярпелi непавiнныя людзi.
Калi ў вас ёсць аўтамабiль, то вы павiнны дакладна ўсведамляць, што ён з’яўляецца крынiцай павышанай рызыкi — як для вас, так i для акружаючых. Не хочацца прарочыць, але з iм у любы момант можа адбыцца якая-небудзь непрыемнасць. Нават калi вы першакласны кiроўца, асцярожны i дысцыплiнаваны чалавек. На дарозе заўсёды знойдзецца той, хто забывае аб правiлах дарожнага руху i аб тым, што побач, за танюсенькай «шырмачкай» з металу, жывыя людзi. Акрамя таго, вiной надзвычайнага здарэння можа стаць туман, як у кiтайскай правiнцыi Хэнань, цi галалёд, як на Мiнскай кальцавой, цi нават сонечны блiк, як было каля цырка... Гучыць празаiчна, але ў такой крайне непрыемнай сiтуацыi прыйдзе на дапамогу, зможа кампенсаваць грашовыя страты ваша страхавая кампанiя — з дапамогай своечасова аформленага страхавога полiса. Многiя вадзiцелi зараз з удзячнасцю ацэньваюць той факт, што ў Беларусi з 1999 года абавязковым стала страхаванне грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў. Гэта азначае, што кожны аўтаўладальнiк павiнен аформiць дагавор страхавання грамадзянскай адказнасцi, дзякуючы чаму, стаўшы (у жыццi здараецца ўсё) вiноўнiкам ДТЗ, ён не «ўляцiць на бабкi», аплацiўшы рамонт чужога, часам зусiм не таннага аўто. А ў пацярпеўшага з’явiцца ўпэўненасць, што кампенсацыя за нанесеную яго жалезнаму каню шкоду будзе атрымана. Рытарычнае пытанне, якое тым не менш iншым разам гучыць: а цi можна ўсё ж без такой страхоўкi? Можна. Але да першага работнiка дарожна-патрульнай службы. I потым, навошта? Полiс каштуе «смешныя» грошы, адпрацуе iх у выпадку чаго стопрацэнтна, ды i набыць яго зараз можна не толькi ў страхавых арганiзацыях, але i ў банкаўскiх установах i нават у аддзяленнях паштовай сувязi. Важна толькi ведаць усе нюансы, каб была канкрэтная карысць. А для гэтага, як кажуць у рэкламе, уважлiва чытайце тэкст дагавора. Напрыклад, удзельнiкi ДТЗ павiнны быць канкрэтна названы ў акце, якi складуць работнiкi ДПС, незалежна ад сумы ўрону. Цi яшчэ: сачыце ўважлiва, каб ваш страхавы полiс быў сапраўдным. Гэта значыць, была своечасова аплачана не толькi першая, але i другая палова страхавога ўзносу (пры гадавой страхоўцы ў два этапы). Але падыдзем да праблемы з iншага боку. Вiноўнiку аварыi таксама часцей за ўсё патрэбен рамонт яго аўтамабiля. I потым, акрамя ДТЗ, цi мала якiя напасцi здараюцца ў жыццi? У нашай Беларусi ў апошнiя гады надвор’е мяняецца не ў лепшы бок, часцяком гасцююць шквалiстыя ветры, ураганы валяць дрэвы, зрываюць стрэхi. Успомнiце фотаздымкi з мiнулагоднiх газет, на якiх дрэвы накрылi прыгажунi-iншамаркi. Iх гаспадарам не пазайздросцiш, нават калi яны ў той момант i не былi ў машыне. Не варта не браць у разлiк i ўгоншчыкаў. Прычым, «падабаюцца» iм тыя ж маркi, што i аўтааматарам: «Аудзi», «Фольксвагены»... Уладальнiкi «Жыгулёў», на жаль, таксама не могуць адчуваць сябе спакойна, бо расiйскiя малалiтражкi скрадваюць таксама даволi iнтэнсiўна — на запчасткi. Iнтэрпол вядзе спецыяльную статыстыку, згодна з якой у свеце кожныя дзесяць секунд уганяюць аўтамабiль. А той факт, што ў Беларусi знаходзяць толькi палову з угнаных транспартных сродкаў, аптымiзму не прыбаўляе. I калi аўтаўладальнiк не заключыў дагавор страхавання Аўтакаска, падобныя страты яму давядзецца кампенсаваць за ўласныя сродкi. Што такое Аўтакаска? Гэта страхаванне аўтатранспартных сродкаў на выпадак iх пашкоджання, знiшчэння цi страты ў вынiку ўздзеяння розных рызык. Такiмi рызыкамi могуць быць ДТЗ, удар маланкi, снегапад, прасадка грунту, штармавы вецер, град, пажар, землятрус, моцны лiвень, павадак, абвал цi апоўзень, сутыкненне з жывёламi цi нават пашкоджанне грызунамi. А таксама ўгон, крадзеж як самога аўто, так i яго частак. У правiлах страхавання канкрэтнай страхавой арганiзацыi прыводзiцца поўны пералiк рызык, якiя з’яўляюцца страхавымi выпадкамi. Iх «набор» вызначаецца пры заключэннi дагавора i можа быць розным. Перш чым ставiць свой подпiс пад дагаворам, варта разабрацца, як страхаўшчыком трактуецца той цi iншы выпадак, i цi будзе ён прызнаны страхавым выпадкам. А значыць, цi будзе выплачана страхавое пакрыццё. Само сабой зразумела, што калi чалавек кiраваў сваiм аўтамабiлем у стане наркатычнага цi алкагольнага ўздзеяння, нiхто яму фiнансавай падтрымкi не акажа. Не пакрываюцца страты, прычынай якiх з’яўляюцца невыкананне правiлаў эксплуатацыi транспартнага сродку i выкарыстанне яго не па прызначэнню (скажам, для ўдзелу ў спартыўных спаборнiцтвах цi для абучэння ваджэнню), вытворчы дэфект цi эксплуатацыя незарэгiстраванага транспартнага сродку. Або калi да дня здарэння яно не прайшло ва ўстаноўленым парадку тэхагляд. Iдучы насустрач пажаданням клiентаў, каб апошнiя мелi выбар, страхаўшчыкi распрацавалi розныя варыянты страхавання. Па «частковаму Аўтакаска» можна разлiчваць на страхавое пакрыццё толькi ў выпадку ДТЗ. А каб атрымаць кампенсацыю ў выпадку крадзяжу аўтамабiля цi яго дэталяў, патрэбна быць застрахаваным па поўнай праграме — ад угону i пашкоджанняў, гэта значыць на «поўнае Аўтакаска». Адпаведна, яно абыдзецца крыху даражэй. Напрыклад, у самай буйной страхавой кампанii Беларусi, Белдзяржстраху, пры страхавой суме ў 10 тысяч еўра i тэрмiне эксплуатацыi аўтамабiля каля трох гадоў гадавы кошт полiса «поўнага Аўтакаска» можа складаць арыенцiровачна 450 еўра. На яго велiчыню ўплываюць марка аўтамабiля i год яго выпуску, захоўваецца аўтамабiль на платнай стаянцы цi ў двары жылога дома, нават вадзiцельскi стаж чалавека за рулём. А для тых аўтааматараў, хто зiмой машынай не карыстаецца i садзiцца за руль толькi разам з веснавым сонейкам, спецыялiсты Белдзяржстраха распрацавалi варыянт «Аўтакаска «Летнi», ён танней поўнага на 30 працэнтаў. Калi такi варыянт падыходзiць менавiта для Вас, то трэба паспяшацца, бо тэрмiн дзеяння дагавора разлiчаны толькi на цёплы сезон — на любыя шэсць месяцаў у перыяд з 1 красавiка па 31 кастрычнiка. У два разы танней, чым страхоўка па поўнай праграме, будзе каштаваць полiс «Аўтакаска «На выхадны дзень». Гэта калi аўтамабiль «працуе» толькi па выхадных днях. Усе фiнансавыя клопаты прыме на сябе ваш страхаўшчык, калi з машынай здарыцца нейкая непрыемнасць пачынаючы з 12 гадзiн у пятнiцу i да 24 гадзiн у нядзелю цi ў святочныя днi, афiцыйна аб’яўленыя нерабочымi. Яшчэ адзiн цiкавы варыянт страхавання, самы танны з прыведзеных вышэй — «Аўтакаска «Да першай выплаты». Для iншамаркi з тэрмiнам эксплуатацыi менш за 10 гадоў базавы страхавы тарыф пры тэрмiне страхавання 1 год складае 48 еўра. Для машыны вытворчасцi краiн СНД, таксама не старэй за 10 гадоў — 27 еўра. Прадугледжана абарона ад усiх рызык, за выключэннем угону, з гарантыяй выплаты страхавога пакрыцця ў памеры 500 еўра для легкавых аўтамабiляў вытворчасцi краiн СНД i да 1000 еўра — для легкавiкоў вытворчасцi iншых краiн. Мiж iншым, выплата страхавога пакрыцця ў Белдзяржстраху для аўтамабiляў тэрмiнам выкарыстання да 10 гадоў магчыма без улiку зносу тых частак i дэталяў старых аўтамабiляў, якiя належаць замене. Вялiкай папулярнасцю сярод аўтааматараў у апошнiя гады карыстаецца процiўгонная маркiроўка — бачны i нябачны лiтарава-лiчбавы код, якi наносiцца на аўтамабiль. Працэнт угону прамаркiраваных аўто на некалькi парадкаў нiжэйшы. Бо знайсцi прамаркiраваную машыну нескладана, а прадаць яе цi нават запчасткi практычна немагчыма. Для ўладальнiкаў полiсаў «Аўтакаска» буйных страхавых кампанiй рэспублiкi (Белдзяржстраха — таксама) маркiроўка бясплатная. Страхавыя кампанii, у тым лiку i Белдзяржстрах, пастаянна павышаюць якасць паслуг для сваiх клiентаў. Пашыраецца ў тым лiку сетка прадаж, i дагавор страхавання можна заключыць, запрасiўшы страхавога агента на дом, або ў час чарговага наведвання банка пры аплаце камунальных паслуг. З нядаўняга часу яшчэ i ў Iнтэрнэце. Так што набыць полiс будзе зусiм не складана. Яго прысутнасць у вашым бумажнiку з дакументамi на машыну — прыкмета цывiлiзаванасцi, грамадства ў цэлым i вас асабiста. Каб i людзi вас не баялiся, i вы адчувалi сябе смялей. Дарэчы, пра дакументы. На дагаворах страхавання сваiх аўтамабiляў нярэдка спрабуюць нажыцца рознага роду махляры. Заяўляюць аб угоне, хоць на самай справе прадаюць машыну за невялiкую суму «лiпавым угоншчыкам», разлiчваючы падзарабiць на страхавых выплатах. Таму ў выпадку ўгону страхавыя кампанii патрабуюць ад гаспадара прадставiць ключы i тэхпашпарт. У такiм выпадку прывычка пакiдаць дакументы ў машыне можа сыграць злы жарт нават з добрасумленнымi страхавальнiкамi. У апошнi час распаўсюдзiўся такi крылаты выраз: заплацi падаткi i спi спакойна. Варта было б дапоўнiць яго не менш актуальнымi словамi: май страхавы полiс — i жывi спакойна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наш век суцэльнай машынiзацыi, калi аўтамабiль ужо не з’яўляецца прадметам раскошы, у вышэйшай ступенi актуальным становiцца забеспячэнне бяспекi як
|
|