«Арсенал» прабiўся ў фiналФутбол Лонданскi «Арсенал» з Аляксандрам Глебам выйшаў у фiнал Лiгi чэмпiёнаў, дзякуючы мiнiмальнай перамозе над «Вiльярэалам» дома. У матчы ў адказ лiк так i не быў адкрыты, але ў канцы другога тайма iспанцы прымусiлi «кананiраў» пахвалявацца: на 90-й хвiлiне расiйскi арбiтр Валянцiн Iваноў назначыў у вароты англiчан пенальцi. Шанц забiць меў Хуан Раман Рыкельме, аднак не рэалiзаваў яго, бо галкiпер гасцей Йенс Леман адбiў удар аргенцiнца.Гарнякi зноў пакрыўдзiлi «Дынама» Чэмпiянат краiны па футболу, 2 тур: «МТЗ-РIПА» — «Лакаматыў» (Віцебск) — 0:0, «Нёман» — «Дынама» (Брэст) — 0:0, «Тарпеда» (Жодзіна) — «Лакаматыў» (Мінск), «Нафтан» — «Белшына» — 2:1, «Дынама» (Мінск) — «Шахцёр» — 0:2, «Гомель» — «Днепр» — 2:0. Турнiрную таблiцу з шасцю ачкамi ўзначалiлi гамяльчане. Наваражыце вашай камандзе перамогу Прэч тактычныя схемы i iндывiдуальнае майстэрства футбалiстаў! Зараз для таго, каб ваша любiмая каманда перамагла, дастаткова ўкалоць шпiльку ў ляльку, якая сiмвалiзуе iгракоў сапернiка. У гэта шчыра вераць вытворцы такiх вядзьмарскiх цацак, а таксама балельшчыкi зборнай Германii, якiя рыхтуюцца да сёлетняга чэмпiянату свету па футболу. Самым лютым ворагам нямецкай каманды з даўнiх часоў з’яўляецца Англiя, пра што сведчаць шматлiкiя сутыкненнi фанатаў гэтых дзвюх зборных. Таму ў першую чаргу былi зроблены лялькi ў форме каманды з туманнага Альбiёна, нават нягледзячы на тое, што гэтыя футбольныя дружыны не трапiлi ў адну групу, i сустрэцца могуць толькi на стадыi 1/8 фiналу. Зараз гэтыя цацкi з асартыменту вуду коштам 10 еўра паспяхова раскупляюцца ў Iнтэрнэце. На iх упакоўцы ёсць надпiс: «Наваражыце вашай камандзе перамогу», а ў iнструкцыi ўказана, якiм чынам можна вывесцi iграка англiйскай зборнай з гульнi. Так, калi адзiн з нападаючых англiчан будзе рабiць рывок да варот, то балельшчыку дастаткова будзе ўкалоць ляльку шпiлькай, i тады форвард спатыкнецца i не зможа паразiць вароты гаспадароў. Тое ж датычыцца i абаронцаў сапернiка. Зразумела, што навiна пра такiя лялькi i пра вядзьмарства, якое рыхтуюць фанаты гаспадароў, даляцела i да Брытанскiх астравоў. Рэакцыя не прымусiла сябе доўга чакаць: так, старшыня англiйскай Федэрацыi футбольных балельшчыкаў Малколм Кларк заявiў, што такое шаманства нiколi не зможа спынiць «пераможную зборную Англii». «Iм спатрэбiцца куды больш моцная чорная магiя, каб нас перамагчы», — заявiў ён. З лысай галавы — фунтаў куш За паўтара месяца да пачатку чэмпiянату свету букмекеры прымаюць стаўкi не толькi на вынiкi матчаў. Самай папулярнай каляспартыўнай падзеяй, якую намагаюцца прадказаць балельшчыкi, з’яўляецца будучая прычоска хутчэй мадэлi i сэкс-сiмвала, чым футбалiста, Дэвiда Бэкхэма. Капiтан зборнай Англii перад буйнымi спаборнiцтвамi кардынальна мяняе iмiдж. На думку самай вядомай у Брытанii канторы William Hill, хутчэй за ўсё футбалiст выйдзе на першы матч англiчан (з Парагваем) поўнасцю паголеным, хоць яшчэ нядаўна «фаварытам» была прычоска са стужкай, якая падтрымлiвае валасы. Iснуюць меркаваннi пра новую грыўку, хвосцiк або наогул дрэды, з якiмi Бэкс можа выйсцi на поле. Таксама букмекеры прымаюць стаўкi на «калектыўную стрыжку» зборнай Англii. Дарэчы, самаго Дэвiда нядаўна ў Мадрыдзе напаткала даволi буйное ў грашовым эквiваленце няшчасце — у яго ўгналi асабiсты аўтамабiль BMW X5 коштам 70 тысяч фунтаў стэрлiнгаў (больш за 120 тысяч долараў). Крадзеж адбыўся каля аднаго з гандлёвых цэнтраў на ўскрайку iспанскай сталiцы, калi футбалiст рабiў пакупкi. Бэкхэм стаў ужо чацвёртай ахвярай сярод суперзорак «Рэала», якiя пацярпелi ад аўтамабiльных зладзеяў, якiя спецыялiзуюцца па дарагiх аўтамабiлях. Раней сваiх вельмi каштоўных «коней» пазбавiлiся Луiш Фiгу, Раберта Карлас i Зенедзiн Зiдан, прычым аўтамабiль апошняга быў выкрадзены прама ад базы клуба ў час трэнiроўкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лонданскi «Арсенал» з Аляксандрам Глебам выйшаў у фiнал Лiгi чэмпiёнаў, дзякуючы мiнiмальнай перамозе над «Вiльярэалам» дома
|
|