На «Дарыдзе» пасвятлела ад табло
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Першы дамашнi матч 16-га чэмпiянату Беларусi па футболу ў вышэйшай лiзе футбалiстаў «Дарыды» з Мiнскага раёна супраць барысаўскага БАТЭ быў азнаменаваны шэрагам знакавых падзей. Па-першае, на стадыёне з’явiлася новае электроннае табло. Па-другое, на спартыўную арэну з’ехалася шмат VIP-персон. Па запрашэнню дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Уладзiмiра Дзялендзiка, якi з’яўляецца старшынёй праўлення ФК «Дарыда», павiншаваць балельшчыкаў з футбольным святам прыбылi кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, старшыня асацыяцыi «Беларуская федэрацыя футбола» Генадзь Нявыглас, гендырэктар АБФФ Леанiд Дзмiтранiца. Улiчваючы рэгiянальны фактар паядынку — абедзве каманды з Мiншчыны — гасцямi свята сталi першы намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Леанiд Крупец, кiраўнiк раённай «вертыкалi» Мiхаiл Глiнскi. Сярод балельшчыкаў матча значылiся галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусi Юрый Пунтус, дэпутаты беларускага парламента Iван Семяненя i Мiкалай Сергiенка.
Афiцыйная частка мерапрыемстваў умясцiла ў сябе кароткую прамову Генадзя Нявыгласа i Уладзiмiра Дзялендзiка. Генадзь Мiкалаевiч падкрэслiў, што сённяшнi выгляд стадыёна ў Кунцаўшчыне ў параўнаннi з тым, якiм ён быў некалькi гадоў таму, — як неба i зямля. Камплiмент з гэтай нагоды быў сказаны ў адрас спадара Дзялендзiка. У сваю чаргу старшыня праўлення ФК «Дарыда» нагадаў усiм пра народную любоў да футбола i пажадаў сваёй камандзе толькi перамогi. Бурныя апладысменты гледачоў сталi пацвярджэннем сур’ёзных намераў прысталiчнай каманды. Падначаленыя Людаса Румбуцiса ўпэўнена выйгралi 3:1. Хрышчэнне ўдалося. Вiншуем!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы дамашнi матч 16-га чэмпiянату Беларусi па футболу ў вышэйшай лiзе футбалiстаў «Дарыды» з Мiнскага раёна супраць барысаўскага БАТЭ быў азнаменава
|
|