Якiя роўныя правы з’явяцца ў грамадзян Беларусi i Расii?
Святлана БАРЫСЕНКА
Згодна з Дагаворам памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб супрацоўнiцтве ў галiне сацыяльнага забеспячэння, налiчэнне i выплата пенсiй грамадзянам Беларусi, якiя пражываюць на тэрыторыi Расii, i грамадзянам Расii, якiя пражываюць на тэрыторыi Беларусi, будзе налiчвацца паводле прапарцыянальнага прынцыпу. Кожная з дзяржаў будзе налiчваць i выплачваць пенсii за працоўны стаж, якi набыты на тэрыторыi гэтай дзяржавы i Савецкага Саюза. Экспарт пенсii — гэта выплата пенсii той дзяржавай, на тэрыторыi якой чалавек пражывае на момант яе атрымання.
Такое новаўвядзенне абумоўлена разыходжаннямi ў заканадаўствах краiн-суседак адносна спосабаў прызначэння, крынiц i тэрмiнаў пенсiйных выплат. Толькi летась, напрыклад, да нас з Расii прыехала 1610 чалавек i з’ехала ў Расiю 947. Падобная прапорцыя захоўваецца на працягу дзесьцi пяцi апошнiх гадоў. Паводле слоў начальнiка Галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь Валянцiны КАРАЛЁВАЙ, будзе вырашана праблема працяглага неатрымання пенсiйных выплат з-за адсутнасцi пасведчання на права жыхарства. Дагавор прадугледжвае таксама беспраблемныя выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасцi i мацярынству, па беспрацоўю, пенсii па iнвалiднасцi, за выслугу гадоў, у выпадку страты кармiцеля, калецтва цi прафесiйнага захворвання, дапамог для сем’яў з дзецьмi, на пахаванне. У студзенi гэтага года на ўзроўнi прэм’ер-мiнiстраў краiн былi падпiсаны названы вышэй Дагавор i Пагадненне памiж Урадамі, яго палажэннi ўстанавiлi роўныя правы грамадзян Беларусi i Расii, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi другой дзяржавы, на атрыманне медыцынскай дапамогi, у тым лiку бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных i мунiцыпальных установах аховы здароўя Расiйскай Федэрацыi i Рэспублiкi Беларусь. Пагадненне забяспечвае роўныя правы грамадзянам Беларусi i Расii, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi другой дзяржавы i працуючых там ва ўстановах па працоўных дагаворах, з грамадзянамi другой дзяржавы, якiя працуюць у дадзеных установах, на атрыманне медыцынскай дапамогi. У адносiнах да грамадзян Беларусi, якiя часова прыбываюць i часова пражываюць у Расii, i грамадзян Расii, якiя часова пражываюць у Беларусi, замацаваны роўныя правы з грамадзянамi другой дзяржавы на атрыманне бясплатнай хуткай меддапамогi i меддапамогi ў выпадку ўзнiкнення ў iх захворванняў, небяспечных для навакольных i сацыяльна небяспечных хвароб. Для дадзенай катэгорыi грамадзян планавая медыцынская дапамога будзе аказвацца на платнай падставе. На дадзены момант дакументы знаходзяцца ў працэсе ратыфiкацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з Дагаворам памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб супрацоўнiцтве ў галiне сацыяльнага забеспячэння, налiчэнне i выплата пенсiй г
|
|