У апошнi шлях...
Вольга ШАЎКО
Заасад «Нядаўна сумная падзея прыйшла ў наш дом. Горача любiмы чацвераногi член сям’i тэр’ер Дэн памёр. Паўстала пытанне, дзе i як пахаваць хатняга любiмца. Хацелася б даведацца, цi ёсць нейкiя службы, якiя б аказвалi такiя «рытуальныя паслугi» ўладальнiкам хатнiх жывёл?.Таццяна Фядосава, г. Мiнск» Наколькi цяжкая гэта страта — смерць таго, каго ты прыручыў, ведюць многiя гаспадары чацвераногiх. Апошнi прытулак для сваiх любiмцаў людзi хацелi б бачыць годным. Нехта хавае сабаку на дачы, нехта накiроўваецца ў бок блiжэйшага скверыка цi парку. А да нядаўняга часу паблiзу Усходнiх могiлак у Мiнску можна было бачыць невялiчкiя пагоркi з кветкамi i фотаздымкамi — там ушанавалi памяць сяброў сваiх меншых iх гаспадары. У апошнi шлях праводзiць хатнюю жывёлiну сёння можа дапамагчы спецыяльная служба. Як нам паведамiла дыспетчар пункта прыёму i часовага ўтрымання жывёл Таццяна Цiхановiч, менавiта сюды трэба звяртацца, каб вырашыць сумныя праблемы. Пункт размешчаны па адрасу: г. Мiнск, вул. Гурскага, 42, тэл. 251-96-59. Апошнiм часам гэтая паслуга карыстаецца ўсё большым попытам. Загiнуўшую жывёлiну можна самастойна прывезцi ў пункт, а можна выклiкаць спецаўтатранспарт дадому. Праўда, у апошнiм выпадку трэба заплацiць каля 20 тысяч беларускiх рублёў. Супрацоўнiкi пункта выдадуць таксама гаспадарам даведку для ЖЭСа аб смерцi жывёлы. «Людзi часта пытаюцца, — гаворыць Таццяна Станiславаўна, — дзе будзе пахаваны iх гадаванец i цi можна на магiлу прынесцi кветкi. На жаль, гэтага рабiць нельга, бо трупы жывёл хаваюць у агульным скатамагiльнiку, якi знаходзiцца за горадам. А гэта закрытая зона, куды дазволены ўезд толькi спецаўтатранспарту».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Нядаўна сумная падзея прыйшла ў наш дом. Горача любiмы чацвераногi член сям’i тэр’ер Дэн памёр
|
|