21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пункт пракату: рэчы змяняюцца, попыт застаецца

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алеся ГАЛОЎЧЫЦ

Паслугi пракату па-ранейшаму запатрабаваныя. Некаторыя катэгорыi тавараў — напрыклад, тэлевiзары, халадзiльнiкi — традыцыйна карыстаюцца попытам. Аднак з’яўляюцца i новыя.

На самай справе ў часовае карыстанне можна ўзяць практычна любую рэч. Ад магнiтафона i пыласоса да мылiцаў i пiшучай машынкi. Працэдура пракату звычайна досыць простая. Ад клiента патрабуецца выбраць тавар, прад’явiць пашпарт, аформiць заказ i ўнесцi аплату. Адпаведна з правiламi ад вас могуць запатрабаваць даведку аб заробку, стыпендыi або iншых даходах. Гэта ў тых выпадках, калi ўзнiкнуць сумненнi наконт плацежаздольнасцi. Пры адсутнасцi апошняй могуць нават адмовiць. Дарэчы, толькi грамадзяне Беларусi атрымлiваюць тавар без залогавай аплаты. Калi ў графе «грамадзянства» iншы запiс, неабходна ўнесцi заклад у памеры кошту выбранай рэчы.

Пры афармленнi заказу праявiце ўважлiвасць. У дагаворы павiнны падрабязна распiсаць, што выдаюць на пракат, на якi тэрмiн, якую адказнасць нясе спажывец. Абавязкова адзначаюць, якiя дэфекты i пломбы ёсць на прадмеце. Акрамя таго, пры перадачы рэчы кансультуюць наконт правiлаў эксплуатацыi i тэхнiкi бяспекi. Далей — прыемнага карыстання. Калi ж узнiкаюць праблемы, напрыклад, з тэлевiзарам, то яго адрамантуюць бясплатна. Пры немагчымасцi паправiць — заменяць. Пры гэтым за той час, пакуль вы не можаце карыстацца прадметам, плацiць не трэба. Зразумела, што рамонт бясплатны, толькi калi тавар пашкоджаны не па вашай вiне.

Памятаць трэба яшчэ пра тое, каб своечасова вярнуць рэч або прадоўжыць заказ. Дазваляецца затрымаць прадмет усяго на 5 дзён. Далей за перавышаны тэрмiн давядзецца заплацiць няўстойку. Гэта адзiн працэнт ад платы за кожны дзень пратэрмiнаванага часу. Калi прычына затрымкi была ўважлiвай i вы дакументальна гэта пацвердзiлi, то ўладальнiк пункта пракату мае права не браць штраф.

Дарэчы заказ на прадмет у часовае карыстанне можна аформiць максiмум на адзiн год. Далей неабходна працягнуць дагавор. Мiнiмальны тэрмiн пракату звычайна адзiн дзень. Аднак некаторыя прадметы можна атрымаць i ў пагадзiнны пракат (напрыклад, прас, фен, сокавыцiскалку, кававарку, дрыль, перфаратар i да т.п.). Пры жаданнi можна аддаць рэч датэрмiнова, тады робяць пераразлiк i вяртаюць грошы за час, якi застаўся. Калi ж вы карыстаецеся адным прадметам ужо больш за тры гады, то вам могуць прадаць гэтую рэч. Зразумела, кошт будзе дастаткова нiзкiм. Аднак такая здзелка магчымая толькi са згоды прадпрыемства пракату, калi гэта палiчаць мэтазгодным.

Каб не ўзнiкла праблем са зваротам прадметаў, неабходна прытрымлiвацца правiлаў карыстання. У адваротным выпадку, калi рэч пашкоджана па вiне спажыўца, даводзiцца аплацiць рамонт. Калi адрамантаваць немагчыма — кошт тавару.

Мiж iншым, цэны на паслугi пракату даступныя. Тым больш што пры абмежаванасцi сродкаў можна спынiцца на больш простай i недарагой пры закупцы прадпрыемствам мадэлi. Адпаведна i кошт яе пракату будзе нiжэйшым. Напрыклад, у мiнскiм ЗАТ «Бытрадыётэхнiка» тэлевiзар можна выбраць у дыяпазоне цэн ад 3 тыс. руб. (лямпавы) да 21.600 за месяц. Халадзiльнiк — ад 3300 да 24.000, маразiльнiк — 14—20 тысяч. Палатка на суткi абыдзецца ў 3660 або 6440 рублёў, на месяц — 37.800—81.300 рублёў.

Як расказаў дырэктар ЗАТ «Бытрадыётэхнiка» Iван Постнiк, пракатам карыстаюцца розныя катэгорыi насельнiцтва. Напрыклад, асноўныя спажыўцы тэлевiзараў i халадзiльнiкаў — студэнты. Натоўпам яны прыходзяць увосень i так жа масава здаюць у пачатку лета. Адначасова пачынаецца дачны сезон, i ў тых жа прадметах на 2—3 месяцы зацiкаўленыя дачнiкi. Адпаведна маладым сем’ям патрабуюцца дзiцячыя каляскi i ложкi, хадункi, манежы (2.700—15.600 рублёў за адзiн тавар за месяц). Прыхiльнiкi актыўнага ладу жыцця звяртаюцца па веласiпеды (1010—8760 рублёў за суткi або 6300—19.500 рублёў за месяц), лодкi (6220—7350 за суткi), рукзакi, компасы, канькi i да т.п.

Дарэчы, Iван Постнiк заўважыў, што ў апошнi час сапраўды расце цiкавасць людзей да актыўнага адпачынку. Пра гэта можна меркаваць па тым, як карыстаюцца попытам мячы, валейбольныя сеткi, бадмiнтон i iншыя спорттавары. Сярод адносна новых запатрабаванняў — трэнажоры, стэперы, бегавыя дарожкi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паслугi пракату па-ранейшаму запатрабаваныя. Некаторыя катэгорыi тавараў — напрыклад, тэлевiзары, халадзiльнiкi — традыцыйна карыстаюцца попытам. Адн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика