«Славутыя родам сваiм»
Уладзя ТАЦЦЯНЧЫК
Экслiбрыс «Звязды» У мiнскай бiблiятэцы № 1 iмя Л. Талстога ўчора адбылася прэзентацыя новай кнiжкi з серыi «Сем цудаў Беларусi» Анатоля Бутэвiча «Славутыя родам сваiм», а таксама адкрылася выстаўка iлюстрацый Паўла Татарнiкава да гэтай кнiгi. Выданне прысвечана лёсам прадстаўнiкоў даўнiх i знакамiтых родаў, што жылi некалi на беларускай зямлi.Алелькавiчы, Астрожскiя, Гаштольды, Хадкевiчы, Храптовiчы, Чартарыйскiя... Яны праславiлi родную зямлю i праславiлiся самi ратнымi подзвiгамi, мудрай палкаводчай, дзяржаўнай i палiтычнай дзейнасцю ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм i Каралеўстве Польскiм. Многiя праявiлi сябе мецэнатамi, падтрымлiвалi развiццё навукi, культуры i мастацтва, спрыялi пашырэнню адукацыi сярод простага люду. Сярод iх былi i таленавiтыя мастакi, пiсьменнiкi, кампазiтары, якiя сабралi багатыя бiблiятэкi каштоўных рукапiсных i друкаваных кнiг, шматлiкiя дакументы па гiсторыi, унiкальныя архiвы... Дададзiм, што многiя нарысы пiсьменнiка пра буйныя магнацкiя роды беларускай зямлi друкавалiся на старонках «Звязды». Кнiга А. Бутэвiча надзвычай хораша выдадзена, аздоблена цiкавымi iлюстрацыямi П. Татарнiкава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнскай бiблiятэцы № 1 iмя Л. Талстога ўчора адбылася прэзентацыя новай кнiжкi з серыi «Сем цудаў Беларусi» Анатоля Бутэвiча «Славутыя родам сваiм»
|
|