Тэатр прыходзiць па правадной сетцы
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Некалi традыцыйны, а потым заняпалы жанр радыёпастановак пакрысе адраджаецца. Так, 30 красавiка ў эфiры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё адбудзецца прэм’ера радыёспектакля «Iгнатаў рубеж» паводле п’есы вядомага беларускага празаiка i драматурга Васiля Ткачова «Пасмiхаўся месяц белай вiшнi». Гэта пастаноўка прымеркавана да 20-годдзя катастрофы на ЧАЭС.
«Iгнатаў рубеж» — аповяд пра чалавека, якi застаўся жыць у зоне абавязковага адсялення дзеля таго, каб выратоўваць iншых. Галоўны персанаж — 70-гадовы Iгнат Шаройка, былы франтавiк, якi практычна ўсё жыццё пражыў у вёсцы Круглiца i не пакiнуў яе пасля аварыi... Ролю Iгната выконвае без перабольшання народны любiмец — народны артыст СССР Генадзь Аўсяннiкаў. Дый большасць iншых iмёнаў занятых у пастаноўцы акцёраў — калi не культавыя, то дастаткова вядомыя: Арнольд Памазан, Марыя Захарэвiч, Андрэй Кавальчук, Георгiй Маляўскi, Андрэй Душачкiн. Рэжысёр спектакля Алег Вiнярскi ахарактарызаваў вынiк сваёй працы як «магутны сплаў вопыту i маладосцi». Улiчваючы, што добрых радыёспектакляў, за выключэннем казак для малых, даўно не было чуваць, цяперашняя пастаноўка проста вымушана стаць паспяховай. Зрэшты, уключыце 30 красавiка а 21-й гадзiне радыё — ды рабiце высновы самi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалi традыцыйны, а потым заняпалы жанр радыёпастановак пакрысе адраджаецца
|
|