21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Перш чым сабе — продкам»,

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

Ушануем памяць памерлых

або Культ продкаў у традыцыйнай культуры беларусаў

У традыцыйным календары беларусаў былi два асноўныя перыяды сакральнага часу, калi ўшанаванне памяцi памерлых з’яўлялася самай галоўнай падзеяй. З аднаго боку, гэта час памiж Вялiкаднем i Тройцай — «веснавыя памiнкi» з выразным акцэнтаваннем на першых дзевяцi (!) паслявелiкодных днях i абрадавым эпiцэнтрам на Радаўнiцу, а таксама Сёмушныя або Траецкiя Дзяды (з абрадавым ухiлам на «радзiцельскую суботу» цi на Русальны тыдзень), а з другога — «восеньскiя памiнкi», рытуальным цэнтрам якiх сталi трызны, прымеркаваныя да Восеньскiх, або Змiтраўскiх Дзядоў.

Чаму сталася так, што цыкл найбольш значных земляробчых спраў аказаўся з двух бакоў (на самым пачатку i на заканчэннi) «апаясаным» святамi ў гонар памерлых продкаў? «Не чапай зямлю да Радаўнiцы — можа быць смерць у тваёй сям’i». Вось яно ключавое правiла, якое фактычна рэгламентуе (можа быць даволi жорстка) нашы стасункi з продкамi.

Доўгi час мы не маглi патлумачыць сэнс, здавалася б, простага сялянскага правiла, якiх у традыцыйнай культуры даволi шмат. I толькi тады, калi ў якасцi унiверсальнага ключа-дэшыфратара ўзялi адзiн з асноўных прынцыпаў народнай культуры «перш чым сабе — продкам» , усё стала на сваё месца: распачынаць новы цыкл сельскагаспадарчых (i перш за ўсё земляробчых) спраў можна было толькi з дазволу продкаў — адзiных i сапраўдных уладароў роднай зямлi.

Дарэчы, прынцып «перш чым сабе — продкам» хутчэй за усё з’яўляецца агульначалавечай каштоўнасцю, якая характэрна для многiх старажытных культур. Так, у Старым Запавеце шматразова прапiсана: першыя каласы новага ўраджаю трэба абавязкова прынесцi i ахвяраваць храму Божаму: «Начатки плодов земли твоей приноси в дом Господа, Бога твоего» (Исход 23: 19); «Если же приносишь жертву приношения хлебного из печенного в печи, то приноси пшеничные хлебы пресные, смешанные с елеем, и лепешки пресные, памазанные елеем» (Левит 2:4)

Такiм чынам, Радаўнiца (агульнапашыраная назва веснавога дня ўшанавання продкаў) — гэта мяжа, перад якой стаяла патрэба ганараваць памерлых, а за ёй — атрымаўшы дазвол, распачынаць карагод земляробчых спраў. Перад тым, як распачаць цыкл асноўных земляробчых работ, трэба спачатку навесцi парадак на магiлах сваiх памерлых продкаў, тым самым атрымаць iх маўклiвае «бласлаўленне» i гарантаваную падтрымку.

ПАМIНАННЕ ПРОДКАЎ НА ПЕРШЫМ ВЕЛIКОДНЫМ ТЫДНI

Нашы разважаннi адносна прынцыпу народнай культуры «перш чым сабе — продкам» прыводзяць да разумення вельмi важнага месца культу продкаў. Вялiкдзень лiчыўся пачаткам новага года, i тады або ў самой яго структуры, або ў непасрэднай блiзкасцi ад яго павiнен быў iснаваць дзень, цалкам прысвечаны ўшанаванню памяцi памерлых продкаў. Так яно здарылася на самай справе. Як сведчаць фальклорна-этнаграфiчныя крынiцы мiнулага i сучасныя палявыя экспедыцыйныя запiсы, на адносна невялiкай тэрыторыi пражывання беларусаў час (дакладны дзень тыдня) спраўлення памiнак аказаўся шырока вар’iруемым. Таму паўстае неабходнасць разгледзець калi не ўсе магчымыя варыянты, то хоць бы найбольш пашыраныя з iх.

У ПЕРШЫ ДЗЕНЬ ВЯЛIКАДНЯ

«Хадзiлi на кладбiшча ў першы дзень Пасхi. Як толькi з цэрквi, дак ацец iдзёт, бывала, на кладбiшча сначала, там яiчка качае краснае па магiлцы, хрыстосаецца, а потым ужэ дамой прыходзiць, i дома ўсё хрыстосвалiся, цалавалiся i ўжэ садзiлiся за стол» (в. Бабiнавiчы Лёзненскага раёна). Гэтай самай традыцыi да нашага часу прытрымлiваюцца ў некаторых вёсках Клецкага раёна. Адзначаны варыянт родавай пашаны мы схiльны лiчыць як адзiн з самых старажытных, ён цалкам укладваецца ў сфармуляваны алгарытм «перш чым сабе — продкам». Людзi асвяцiлi абрадавыя стравы «перанароджанага» (абноўленага) пачатку веснавых работ, таму перш чым пайсцi дадому i пачаставаць жывых дамачадцаў, яны спяшалiся на могiлкi, каб прынесцi абсалютна апраўданую ахвяру — падзяку продкам за iх духоўную спадчыну ў форме дакладна вызначанай традыцыi.

Этнаграфiчныя крынiцы сведчаць, што ў асобных вёсках (напрыклад, в. Мерзлякова Лёзненскага раёна) на могiлкi хадзiлi на другi дзень Вялiкадня. У в. Новы Пагост Мiёрскага раёна могiлкi наведвалi на першы цi трэцi дзень велiкоднага тыдня. Таксама рабiлi i ў Капыльскiм раёне: «На Радаўнiцу перакiдваюць цераз сарай чырвонае яйцо. А праведваць магiлы сваiх у нас iдуць на Пасху цi на другi, трэцi дзень».

НАЎСКI ВЯЛIКДЗЕНЬ — ЧАЦВЕР ВЕЛIКОДНАГА ТЫДНЯ

Паводле сведчанняў шматлiкiх этнографаў, асноўным днём ушанавання памяцi памерлых на першым велiкодным тыднi ўсё ж стаў чацвер. Яго называлi па-рознаму: Наўскi Вялiкдзень, Наўская Пасха, Наўскi чацвер, Наўскае Скрысенне (Усходняя Вiцебшчына), Вялiкдзень мёртвых, мяртвых Вялiкадне (Гомельшчына), Паска мяртвых.

Паводле сведчанняў этымолагаў, лексема «наўскi» паходзiць ад старажытнаславянскага «наўе», што азначае «дух нябожчыка», душу новапрадстаўленага, г. зн. нябожчыка на працягу першага года памiнання.

РАДАЎНIЦА,

АБО АЎТОРАК НА ДРУГIМ ПАСЛЯ ВЯЛIКАДНЯ ТЫДНI

I ўсё ж з цягам часу Радаўнiца стала амаль што не агульнанацыянальным памiнальным святам, якое прыпадала на аўторак, дзевяты дзень пасля Вялiкадня. Справа ў тым, што сярод славян, у тым лiку i беларусаў, меўся свой унiверсальны рытм традыцыйнай культуры. Яго часцей за ўсё звязваюць з рытмам памiнальных абрадаў: 0 — 3 — 9 — 40 — 1 год (аднак ён ляжыць у аснове i радзiннай, i вясельнай абраднасцi, таму мы называем яго унiверсальным). У гэтым рытме закладзены наступны сэнс: 0 — момант смерцi, 3 — дзень пахавання, i 9 — першае ўласна сямейнае памiнанне. Вiдаць, якраз гэты аспект i паўплываў на часавую прымеркаванасць Радаўнiцы да Вялiкадня. Яна адзначаецца на дзевяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстова, у аўторак на другiм Фамiным тыднi. Вось так «радзiцельская субота» пачала ў шэрагу месцаў Беларусi адзначацца ў аў- торак i атрымала незвычайную назву — Радаўнiца (Радунiца, Радоўнiца, Раданiца, Провады, Праводны тыдзень, Мёртвая радынiца, Мёртвы цi Праводны дзень). У в. Пыхань Веткаўскага раёна зафiксавана яшчэ адна незвычайная назва гэтага дня — Хамова пасха.

(Заканчэнне будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
або Культ продкаў у традыцыйнай культуры беларусаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика