21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Той самы Апанас Мякота

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спадчына

На гарадскiх могiлках у Чэрвенi знойдзена магiла дзеда Максiма Багдановiча па матчынай лiнii

...Невялiкi, счарнелы ад часу камень з ладнай адтулiнай на макаўцы, дзе, па ўсiм вiдаць, некалi быў замацаваны крыж... А з двух бакоў, амаль ушчыльную, стаяць старыя агароджы з вялiкiмi жалезнымi крыжамi без шыльдаў. Мо, менавiта дзякуючы iм i ацалеў помнiк, гiстарычная каштоўнасць якога пакуль што яшчэ нават не асэнсавана.

— У апошнiя месяцы я часта наведваю гарадскiя могiлкi, бо сёлета пахаваў тут жонку, — распавядае вядомы чэрвеньскi краязнаўца, настаўнiк-пенсiянер Уладзiмiр Дарагуж. — I ўсякi раз, мiмаходзь чытаючы iмёны на помнiках, узгадваю знаёмых людзей. Iх столькi адышло ад нас! I вось у нядзелю, якраз на Вялiкдзень, iдучы па сцежцы мiж агароджаў, прыкмецiў стары надмагiльны камень. Падышоў да яго, схiлiўся, каб разглядзець надпiс i... анямеў ад здзiўлення. Зверху з цяжкасцю пазнаюцца дзве лiтары — «З» i «П» («здесь покоится»), затое далей тэкст вiдаць даволi выразна: «...прахъ раба Божiего Афанасiя Ивановича МЯКОТО ум. 1878 г 12 го января». Гэта ж магiла таго самага Апанаса Iванавiча Мякоты, бацькi Марылi Мякота i, адпаведна, дзеда нашага славутага паэта Максiма Багдановiча!

...Прыйшоўшы дадому, Уладзiмiр Дарагуж адшукаў у сваёй багатай хатняй бiблiятэцы кнiгу беларускага пiсьменнiка Алеся Бачылы «Дарогамi Максiма Багдановiча», у якой аўтар, распавядаючы пра жыццёвы i творчы шлях паэта, узгадвае i пра Апанаса Мякоту. I... знайшоў адразу два несупадзеннi. Паводле звестак, пададзеных у кнiзе са спасылкай на Ганну Кiпрыянаўну Гразнову, дачку самай малодшай дачкi Мякоты — Ганны, унучку Апанаса Iванавiча, ён памёр у ноч на 25 студзеня 1879 года.

— Але абодва гэтыя несупадзеннi можна патлумачыць, — разважае Уладзiмiр Дарагуж. — З днём смерцi ўсё проста: у Алеся Бачылы ён пераведзены ў новы стыль, толькi не зусiм дакладна. Справа ў тым, што ў ХIХ стагоддзi, у адрозненне ад ХХ i ХХI, рознiца памiж Юлiянскiм i Грыгарыянскiм календарамi складала не 13, а ўсяго 12 дзён. Такiм чынам, Апанас Мякота памёр 12 студзеня па старому стылю, або 24 студзеня — па новаму. Што да года смерцi... Ведаеце, на мой погляд, надпiсу на помнiку варта больш давяраць, чым успамiнам унучкi Апанаса Мякоты. Яна магла проста памылiцца. Камень трымае iнфармацыю мацней за чалавечую памяць...

...Такiм чынам, месца пахавання дзеда Максiма Багдановiча i дата яго смерцi цяпер вядомыя. А вось звестак пра яго жыццё, на жаль, захавалася не так шмат, як хацелася б.

Са згаданай ужо кнiгi Алеся Бачылы, другое, дапрацаванае выданне якой пабачыла свет у 1983 годзе, i зноў жа са спасылкамi на Ганну Гразнову, вядома, што Апанас Iванавiч Мякота быў дробным чыноўнiкам (губернскiм сакратаром), служыў наглядчыкам Iгуменскай павятовай бальнiцы (у сучасным разуменнi — загадчыкам гаспадарчай часткi). Ужо ў сталым узросце ён ажанiўся другiм шлюбам з семнаццацiгадовай дачкой святара Восiпа Малевiча Таццянай. У шлюбе з Апанасам Мякотам Таццяна нарадзiла пяцярых дзяцей — дачок Стэфу, Марылю (мацi Максiма Багдановiча), Сашу, Ганну i сына Янку (паводле звестак Ганны Гразновай — Мiшу). Гаспадар зарабляў на службе 25 рублёў у месяц. Для вялiкай сям’i — не так ужо i шмат, каб у хаце быў патрэбны дастатак. Памёр Апанас Мякота пасля цяжкай хваробы, пакiнуўшы сям’ю ў нястачы...

Каштоўную iнфармацыю, якая iстотна дапаўняе звесткi пра Апанаса Мякоту, змяшчае кнiга Змiцера Яцкевiча «Радавод Максiма Багдановiча» (выйшла ў 1999 годзе ў мiнскiм выдавецтве «Беларускi кнiгазбор»). На падставе архiўных дакументаў аўтар стварыў генеалагiчнае дрэва старажытнабеларускага шляхецкага роду Мякотаў. У прыватнасцi, паводле яго даследаванняў, бацька Апанаса Мякоты Ян нарадзiўся ў засценку Мякоты (магчыма, гэта вёска Мякаты цяперашняга Уздзенскага раёна) у сям’i Стэфана i Апалонii i быў ахрышчаны 15 лiпеня 1786 года ў Возерскай унiяцкай царкве. Ён быў унiяцкiм святаром, працаваў у Сямёнавiцкай парафiяльнай царкве. У шлюбе з Праксэдай Багданоўскай меў шэсць дзяцей. Апанас (паводле царкоўных запiсаў — Атаназi) быў самым старэйшым з iх. Яго ахрысцiлi 3 мая 1814 года ў Даўгiнiцкай унiяцкай царкве, што побач з Уздой (на схеме генеалагiчнага дрэва, вiдаць, памылкова пазначана дата нараджэння — 13 мая 1814 г.). У адным з архiўных дакументаў таксама захавалiся звесткi аб тым, што ў 1834 Апанас Мякота знаходзiўся ў Слуцкiм вучылiшчы. А яшчэ Змiцер Яцкевiч адшукаў пiсьмовыя сведчаннi пра яго ўдзел у Крымскай вайне 1853—1856 гадоў, узнагароджанне медалём у памяць гэтай вайны i атрыманне пажыццёвага дваранства.

Iгар АДАМОВIЧ, карэспандэнт газеты «Раённы веснiк» (г. Чэрвень).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гарадскiх могiлках у Чэрвенi знойдзена магiла дзеда Максiма Багдановiча па матчынай лiнii
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика