21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

РЫНКI: больш цывiлiзавана, але менш каларытна

25.08.2009 21:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Памiж Брэстам i Мiнскам толькi ў Баранавiчах самыя буйныя рынкi. Калi не лiчыць мiнi-рынкаў, то iх у горадзе тры. Самы вялiкi — Кааператыўны рынак, а Палескi i Аляксееўскi амаль аднолькавыя. I хоць у Наваградку, Слонiме, Нясвiжы цi Ляхавiчах ёсць свае рынкi, але людзi, каб нешта прадаць цi купiць, едуць у Баранавiчы. Свае гандлёвыя кропкi тут маюць перапрацоўчыя прадпрыемствы са Снова, Слуцка, Бярозы. Рынкi шумяць, асаблiва ў выхадныя днi, але сёння не ўсё так, як хацелася б. Амаль уся гандлёвая плошча на рынках апынулася ў руках прадпрымальнiкаў. Чалавека са сваёй сельгаспрадукцыяй неяк неўпрыкмет адцiснулi на задворкi. Вясковец можа прадаць агароднiну цi садавiну са сваiх сотак, але не ў цэнтры рынку, бо там гаспадараць прадпрымальнiкi, якiя выкупiлi месцы на месяц уперад цi маюць стацыянарныя кiёскi. Вось i даводзiцца бачыць, як на сотнi метраў памiж тратуарам i рыначным плотам выцягваюцца рады тых, хто хоча прадаць нешта са свайго агарода — iм на Кааператыўным рынку часта месца не хапае. Але такое адбываецца, калi пачынаецца сезон на ягаду, агароднiну цi садавiну.

А пакуль стаiць мiжсезонне, то гандлююць усiм пакрысе. Але неўзабаве на рынкi хлыне расада, i тады ўсё ажыве.

Адзначу, што цэны амаль на ўсе тавары нiвелiраваныя. Кошт памiдораў цi агуркоў у Баранавiчах i Мiнску аднолькавы. Вялiкай разбежкi няма ў цане на мяса, сыр, рыбу... хоць некалi лiчылася, што ў сталiцы прадукты больш дарагiя. Справа ў тым, што прадукцыю бяруць на адных i тых аптовых базах.

Гэта датычыцца не толькi прадуктаў, але i прамысловых тавараў. На Кааператыўным рынку 750 палатак, якiя галоўным чынам гандлююць тэкстыльнымi вырабамi. Куртак, кашуль, касцюмаў... вялiкая колькасць, а выбару няма — асартымент бедны. Праз палатку адзiн i той жа тавар, якi прывезлi з Масквы цi Хмяльнiцкага. Гэта датычыцца i цаны — на трох рынках горада яна аднолькавая. Прадаецца ў асноўным прадукцыя танная, турэцка-кiтайскага паходжання, разлiчаная на масавага пакупнiка. Памiж палатачнымi радамi сустрэць вясковых людзей можна часта — ходзяць, як правiла, з дзецьмi, каб купiць нешта «моднае i таннае».

Але мы заглянем у мясны павiльён, бо, як помнiцца, тут заўсёды тоўпiўся народ, а за прылаўкам стаялi вясковыя кабеты цi мужчыны. Сталых жанчын ужо не бачна, а мясам i салам гандлююць маладыя дзяўчаты ды радзей хлопцы: прадаўцы, а не вытворцы. Сiтуацыя для вяскоўца склалася тут горшая, чым для тых, хто прадае гароднiну — апошнi можа рэалiзаваць сваю бульбу ды капусту хоць на абочыне дарогi, а з мясам такое немагчыма. Вясковаму чалавеку застаецца толькi гадаваць жывёлу, а мяса рэалiзуюць прадпрымальнiкi. У мясцовай прэсе найбольш аб’яў наконт куплi свiней, кароў ды коней. Ты толькi пазванi, i камерсанты тут жа прыедуць i забяруць жывёлiну з хлява. За кiлаграм свiнiны жывой вагi даюць 4 тысячы, i вяскоўцу выбiраць не прыходзiцца, бо ў гэтым плане камерсанты праяўляюць салiдарнасць, i больш нiхто не плацiць. А на рынку мяса прадаецца па 9500 руб/кг, а сала трымаецца на ўзроўнi 6500 рублёў. Хiстаннi ў цане ёсць, але нязначныя. Якi прыбытак маюць прадпрымальнiкi ад рэалiзацыi мяса, цяжка сказаць, але калi б яго не было, то нiхто з iх за прылаўкам не стаяў бы.

Дырэктар Кааператыўнага рынку Аляксандр Емяльянчанка растлумачыў сiтуацыю:

— У павiльёне 45 мясных месцаў i 35 каўбасных. Апошнiя замацаваныя за тымi, хто выпускае гатовую прадукцыю, а вось з мясных месцаў у рынку толькi 10, а 35 выкупiлi прадпрымальнiкi, i ў iх часта бывае, што на адным месцы працуюць два прадпрымальнiкi — яны дамаўляюцца i гандлююць праз дзень. Хоць з фiнансавага боку для нас усё роўна, хто тыя месцы выкупляе — заплацiў i гандлюй. Мiж тым вясковец можа i сам прадаваць мяса — толькi неабходна напiсаць заяву, калi ён думае прыехаць. Скажу, што жадаючых мала, i мы займаем гэтыя месцы самi, бо пры рынку дзейнiчае свой гандлёва-закупачны пункт i нашы людзi таксама ездзяць купляць жывёлу, i не толькi яе, нават у другiя вобласцi.

Як бачым, гандаль мясам — справа прыбытковая, але вясковаму чалавеку дастаўляе сёння многа клопату. Некалi запрог каня, i паехаў з ночы на рынак, там заняў чаргу, атрымаў месца, вагi, фартух з нарукаўнiкамi i гандлюй. Цяпер жа ўсё змянiлася: на канi не паедзеш, а калi машыны няма, то трэба дамовiцца i заплацiць, а гэта дадатковыя затраты. Ды i з заявай не так проста. Яе неабходна пакласцi на стол дырэктара рынку загадзя, а для гэтага трэба спецыяльна ехаць у горад, ды i хто гарантуе чалавеку, што ў наступную нядзелю свабоднае месца на рынку будзе?

Гэта з аднаго боку, а з другога — вёска ўжо не тая: калi свiнаматку раней трымаў кожны трэцi гаспадар, то сёння, за выключэннем асобных палескiх вёсак, нiхто парасятамi не займаецца. Вось чаму i на рынках яны ўжо рэдкасць. Калi нехта малых выгадуе, то свае ж людзi iх i раскупляюць. Праўда, парасят можна набыць i на свiнафермах. У кожным раёне ёсць сельгаскааператывы, якiя гадуюць свiней. Але трэба прызнаць, што пэўную ролю адыгрывае тут i фактар старэння вёскi. Многiя пенсiянеры калi i трымаюць свiней, то не на продаж, а для сябе цi дзяцей.

Некалькi гадоў таму вялiкая колькасць сельгаспрадукцыi паступала з Польшчы. Сёння на рынках засталiся толькi яблыкi, якiмi свае гаспадаркi не могуць насыцiць рынак. А вось, напрыклад, агуркi i памiдоры беларускiя прадпрымальнiкi прадаюць па цане 5—5,5 тысячы.

На рынках з прадуктаў практычна ёсць усё: свежая капуста — 3 тысячы рублёў, мёд — 11 тысяч, яблыкi — 1700, яйкi — да 2 тысяч i г.д. — цэны звыклыя. Праўда, убачыць, каб нехта зацiкавiўся мёдам цi капустай, не давялося. А вось плёнку для цяплiц купляюць iнтэнсiўна, каля штучных кветак таксама спыняюцца жанчыны: хутка Радаўнiца.

Гаспадаром ПГУП «Баранавiцкi кааператыўны рынак» з’яўляецца райспажыўтаварыства — арганiзацыя, якой прыходзiцца пастаянна змагацца за выжыванне. I напэўна, нездарма да Кааператыўнага рынку далучаны прадпрыемствы грамадскага харчавання раёна, ад якiх няма нiякага прыбытку. У Беларусi толькi гэты рынак мае такi прыдатак. I ў рынку, на якiм за кожнае гандлёвае месца выкладваюць пэўныя сумы i дзе нават туалеты даюць прыбытак, ёсць фiнансавыя праблемы.

Рынкi ў нас сталi вельмi падобныя. Знiк былы каларыт, самабытнасць i дух беларускага кiрмашу. Час i тут дыктуе сваё.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памiж Брэстам i Мiнскам толькi ў Баранавiчах самыя буйныя рынкi. Калi не лiчыць мiнi-рынкаў, то iх у горадзе тры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика