«Колькi б нi развiвалiся электронныя, мабiльныя сродкi сувязi, пiсьмо замянiць яны не змогуць»
Валянцiна ДОЎНАР
Конкурсы Днямi Рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства «Белпошта» падвяло вынiкi дзесятага Беларускага маладзёжнага эпiсталярнага конкурсу. Праводзiцца ён Сусветным паштовым Саюзам для таго, каб, па меркаванню намеснiка генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Iрыны Саксонавай, абуджаць i развiваць (менавiта ў моладзi!) здольнасцi да тонкага i дакладнага выказвання сваiх думак, да пiсьма, якое пры ўсiм жаданнi не змогуць замянiць нi электронныя, нi мабiльныя сродкi сувязi.Тэмы конкурсных пiсьмаў-сачыненняў прапануе Мiжнароднае бюро СПС. Вынiкi падводзяцца спачатку на раённым, потым на абласным узроўнi. На рэспублiканскi такiм чынам прадстаўлена сем лiстоў... Выбраць лепшыя з лепшых для журы вялiкай цяжкасцi не склала. Тэма: «Я пiшу, каб расказаць табе, як пошта дапамагае мне мець зносiны з навакольным светам» найбольш поўна была раскрыта ў працах васьмiкласнiцы Хрысцiны Булас з гiмназii № 174 Мiнска (1-е месца), сямiкласнiка ваўкавыскай школы № 7 Вiталя Бiсюкова i дзевяцiкласнiцы школы № 21 Гомеля Кацярыны Лахмаковай (2-е месца). На трэцiм — лiсты дзевяцiкласнiцы бабруйскай СШ № 22 Iны Шлапаковай, васьмiкласнiцы брэсцкай гiмназii № 1 Дзiны Жуковiч, пяцiкласнiка верхнядзвiнскай СШ № 2 Аляксандра Вашкеля i дзевяцiкласнiцы Слуцкай СШ №6 Анастасii Арлоўскай. Усiх пераможцаў, а таксама iх настаўнiкаў, чакаюць спецыяльныя паштовыя сувенiры, ганаровыя граматы РУП «Белпошта» i грашовыя прэмii. Сачыненне ж Хрысцiны Булас будзе прадстаўляць нашу краiну на Мiжнародным маладзёжным эпiсталярным конкурсе 2006 года. У папярэднiх, дарэчы, наша моладзь ужо вызначалася.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi Рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства «Белпошта» падвяло вынiкi дзесятага Беларускага маладзёжнага эпiсталярнага конкурсу |
|