Мiльёны з... швейнай машыны
Iгар ГРЫШЫН
Ахвярай дзвюх прайдзiсветак стала пенсiянерка з вёскi Сiрэнеўка, што ў Драгiчынскiм раёне, якая ўпусцiла незнаёмых жанчын у дом.
Каля 11 гадзiн ранiцы да 71-гадовай бабулькi зайшлi дзве жанчыны цыганскай нацыянальнасцi: маўляў, хочуць напiцца вады. Старая на хвiлiнку адышла, а «госцi» час дарма не марнавалi — залезлi ў тайнiк гаспадынi дома i з шуфляды швейнай машыны выкралi 4 мiльёны 100 тысяч рублёў, 150 долараў ЗША. З месца здарэння яны знiклi на аўтамабiлi. Па гэтаму фак- ту ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ахвярай дзвюх прайдзiсветак стала пенсiянерка з вёскi Сiрэнеўка, што ў Драгiчынскiм раёне, якая ўпусцiла незнаёмых жанчын у дом
|
|