21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як я спрабавала стаць... кентаўрам

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маргарыта АЛЯШКЕВIЧ

Выпрабавана на сабе

Калi вы з маленства марылi ўскараскацца ў сядло, вы ведаеце, хто такi кентаўр. Мiфiчная iстота, што яднае ў сабе каня i чалавека, не выходзiць у вас з галавы. Маючы цвёрды намер у гэтую iстоту ператварыцца, я паехала ў Ратамку...

Чым пахне мара

Паўгадзiны ў электрычцы, гадзiна — блукаю ў пошуках конна-спартыўнага комплексу «Ратамка», яшчэ паўгадзiны — шукаю каго-небудзь з супрацоўнiкаў. I даведваюся: тут вучыць не будуць. Прысвячаць сябе коннаму спорту трэба ўжо з 6—7 гадоў... Аднак займацца верхавой яздой нiколi не позна. У Мiнску iснуе каля 10 конных клубаў, кожны з якiх з радасцю вас прывiтае. Кошт аднаго занятку вагаецца ад 10 да 30 тысяч.

З замiраннем сэрца ўпершыню падыходжу да стайнi. Уяўляўся мне, канешне, самы сапраўдны конны палац, таму здзiўлена аглядаю аднапавярховы будынак са збуцьвелага бярвення. Яшчэ больш здзiўляюць пахi. Як марыш, дык не думаеш аб тым, што конi — жывыя, iм трэба есцi i ... м-м ... не есцi. Гэта крыху пасля навучышся сумесь гною з прэлай саломай цанiць як каштоўны «экалагiчна чысты прадукт», пахi стайнi стануць нiбы родныя, а пакуль што моршчышся, уцягваючы носам паветра. Прыйдзецца моршчыцца i дома, калi будзеш здымаць абутак, бо адправiўся займацца спортам, зразумела, у красоўках. Пачысцiўшы рыфленыя падэшвы, стаўлю iх на палiчку i дастаю боты.

Дыхтоўныя скураныя боты з высокiмi халявамi i гладкай падэшвай (нiякiх абцасiкаў, дзяўчаты!) — адно з першых патрабаванняў бяспекi, дробязь, пра якую вам звычайна забываюць паведамiць па тэлефоне, калi дамаўляецеся аб першым занятку. Выратуюць становiшча крэгi, ахоўныя скураныя гетры, што надзяюцца на любы абутак, — такiя хутчэй за ўсё знойдуцца ў iнструктара.

Адолеў шматлiкiя раменьчыкi крэгаў — i гатовы да сустрэчы з мараю.

Мех з бульбаю ператвараецца, ператвараецца...

Джулiя Робертс любiць францiць сваiм умельствам сядзець верхам. Гледзячы на лёгкасць, з якою прыгажуня трымаецца ў сядле, немагчыма ўявiць, што калiсьцi i яна пачувалася мехам з бульбаю, адбiваючы ўсё на свеце аб такую, здавалася б, мяккую спiну чатырохногага сябра. Аднак жа менавiта з гэтага пачынаецца першая рысь. Тэрмiн, якi правядзеш у такiм досыць непрыемным стане, залежыць ад тваёй фiзiчнай падрыхтоўкi, кемлiвасцi i фантазii.

З першымi дзвюма ўсё проста, але дзе там фантазiраваць, калi мусiш памятаць адначасова пра рукi, ногi, спiну ды яшчэ раўнавагу не губляць? Падсумоўваючы тое, што мне давялося ўяўляць, апiсваю «элегантнага коннiка»: ён сядзiць на ўтульнай канапе, глядзiць тэлевiзар, у роце ягоным вiдэлец, да поясу прымацаваны стальны трос, а ног нiжэй калена няма...

Конь вельмi чулы да таго, хто на iм. Ты нервуешся: баiшся ўпасцi, не ведаш, што рабiць, чакаеш, што вось зараз гэты зубасты паверне галаву i пакаштуе тваю каленку i г.д. Жывёла гэта адчувае i таксама нервуецца, з-за гэтага ты хвалюешся яшчэ больш, кола замыкаецца. А калi ўзгадаеш, як прыемна ў пятнiцу вечарам расцягнуцца перад «скрынкай», цела адрэагуе адпаведна — мышцы расслабяцца, зубы расцiснуцца... I конь стрымае хаду, можа, каб не замiнаць вашай уяўнай тэлеперадачы.

Усталёўваць узаемапаразуменне са сваiм скакуном толькi з дапамогаю рухаў уласнага цела — гэта найвышэйшы пiлатаж. Вершнiкi звычайна карыстаюцца аброццю. У роце жывёлы — жалеза, трэндзель. Для коніка, канешне, мала прыемнага, затое добра адчувае, дзе пралягае мяжа памiж болем i паслухмянасцю.

Падчас практыкi высвятляецца, што ногi надта табе замiнаюць, таму што боўтаюцца зусiм не там, дзе трэба, збiваючы з панталыку каня, тут жа высвятляецца, што выштурхоўвае вас з сядла вельмi моцна, аднак ты не ведаеш, куды гэтую моц скiраваць, i вылятаеш, нiбы пробка з шампанскага.

Скiраванасць на практыку вельмi «на руку» клубу, якому вы за кожны занятак плацiце. З iншага боку, вы праводзiце паўтары гадзiны на свежым паветры, займаючыся любiмай справай, «пракачваеце» тыя мышцы, якiя не ў кожнай трэнажорнай зале ёсць магчымасць трэнiраваць (асаблiва ногi i спiну). Авалодваеш мовай самых грацыёзных жывёл свету i вучышся ў iх здароўю — чулi пра iпатэрапiю, лячэнне хворых з дапамогаю коней? — атрымлiваеш долю адрэналiну... Такi «комплекс паслуг» табе не прапануе нiхто.

Метад пугi i торта

Цi бачылi вы калi-небудзь вочы каня? Яны такiя вялiкiя-вялiкiя i надта ж падобныя да чалавечых.

Iстоту з такiмi вачыма проста нельга бiць. А бывае, што хочацца. Бо конi — зусiм не iдэальныя стварэннi, якiя паслухмяна выконваюць твае жаданнi. Гэтак было б, згадзiцеся, нецiкава.

У iх ёсць сваё асабiстае жыццё, а ў iм свае радасцi, напрыклад, смачненькае з’есцi — моркву цi яблык, сушку цi батон. Яны не надта любяць працаваць, i мы з вамi зразумеем iх, калi яны кожную слабiну коннiка выкарыстаюць на сваю карысць. Чаго толькi не прыдумаюць гэтыя хiтруны, каб адвязацца ад нуднага бегу па адным i тым жа коле.

Надоечы зайшла на кнiжны кiрмаш, пацiкавiлася, што спецыялiзаваныя кнiжкi пiшуць наконт метадаў прымусу для коней. Знайшоўшы ў адным «падручнiку» па верхавой яздзе параду — бiць непаслухмяных бiзуном без усякай лiтасцi (у iх, нiбыта, болевы парог нiжэйшы), кiнулася да свайго iнструктара. I даведалася, што ў большасці выпадкаў карыстаюцца павышэннем тону, а многае ўдаецца растлумачыць каню адною толькi пяшчотай.

Не толькi конь робiць памылкi, за якiя караюць. Значна часцей памыляецца чалавек. Самы непрыемны вынiк памылкi — ты апынуўся на зямлi, падаючы, выпусцiў аброць — конь атрымаў жаданую волю. Па-першае, падзенне ў фiзiчных адносiнах мала нагадвае козыт, па-другое, яно сведчыць, што ты не засвоiў таго, што так старанна выкладаў iнструктар. Штраф — прынесцi на наступныя заняткi торцiк.

Але не хвалюйцеся, разарыцца на кандытарскiх вырабах не паспееце. Хутка цi не вельмi, ты авалодваеш майстэрствам — спачатку не падаць, пасля ўгаворваць жывёлу рабiць тое, што табе трэба. Можа, я i не стала кентаўрам, але задавальненне ад сваёй спробы атрымала!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi вы з маленства марылi ўскараскацца ў сядло, вы ведаеце, хто такi кентаўр. Мiфiчная iстота, што яднае ў сабе каня i чалавека, не выходзiць у вас з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика