Кiраўнiцтва Мiнэканомiкi ўшанавала ветэранаў
Сяргей КУРКАЧ
У Мiнiстэрстве эканомiкi нашай краiны ўжо стала добрай традыцыяй напярэдаднi майскiх святаў адзначаць старэйшых ганаровых работнiкаў свайго ведамства. Першы намеснiк мiнiстра эканомiкi Уладзiмiр Найдунаў падзякаваў ветэранам за iх велiзарны ўклад у развiццё народнай гаспадаркi ў першыя пасляваенныя гады, за iх баявы подзвiг у iмя Вялiкай Перамогi. На самай справе, працуючы ў планавых органах рэспублiкi, ветэраны ведамства зрабiлi шмат чаго, каб сёння жыхары Беларусi жылi ў моцнай квiтнеючай краiне. Кiраўнiк адзначыў, што сённяшнiя работнiкi мiнiстэрства дастойна працягваюць працоўныя традыцыi сваiх калег i надалей ствараюць i ўзмацняюць эканамiчны патэнцыял рэспублiкi. Так, па вынiках работы за 2001—2005 гады кiраўнiцтвам краiны былi ўзнагароджаны дзяржаўнымi ўзнагародамi 7 работнiкаў ведамства, у тым лiку i мiнiстр эканомiкi Беларусi Мiкалай Зайчанка. У святочнай сустрэчы прынялi ўдзел былыя кiраўнiкi падраздзяленняў i спецыялiсты ведамства Мiхаiл Заваротны, Аркадзь Дзеравянка, Iван Баркун, Павел Шантрукоў, Iван Ванееў, Мiхаiл Латыхаў, Аляксей Сабаеў i iншыя. У слове ў адказ Мiхаiл Заваротны, якi ў савецкi час доўга працаваў намеснiкам старшынi Дзяржплана БССР, адзначыў, што сёння ветэраны ганарацца эканамiчнымi поспехамi Беларусi i ўважлiва назiраюць за выкананнем прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця дзяржавы. Высокi рост валавога ўнутранага прадукту, якi ў савецкi час называлi нацыянальным даходам, дазваляе гаварыць аб тым, што Беларусь зараз развiваецца ўпэўнена i дынамiчна. Ветэраны падзякавалi свайму роднаму мiнiстэрству за пастаянны клопат i ўвагу да былых работнiкаў ведамства. Усе ўдзельнiкi сустрэчы паслухалi святочны канцэрт, а ветэраны атрымалi з боку мiнiстэрства матэрыяльную дапамогу ў памеры 200 тысяч рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнiстэрстве эканомiкi нашай краiны ўжо стала добрай традыцыяй напярэдаднi майскiх святаў адзначаць старэйшых ганаровых работнiкаў свайго ведамства |
|