Хваробы памiдораў
Раслiны — жывыя арганiзмы. I, як усё жывое, яны дыхаюць, растуць, хварэюць. Якiя ж хваробы пагражаюць памiдорам?
ЧОРНАЯ НОЖКА Паражае маладыя сеянцы таматаў. Прыкаранёвая частка сцябла чарнее, засыхае, раслiна гiне. Узбуджальнiкамi гэтай хваробы з’яўляюцца паразiтычныя грыбы i бактэрыя. Для прадухiлення захворвання насенне трэба высяваць не густа, часта не палiваць, добра праветрываць цяплiцу, падсушваць глебу ў ёй. Пры першых прыметах хваробы расаду неабходна палiць растворам марганцава-кiслага калiю (1,5 г на 10 л вады). МАЗАIКА Гэта вiруснае захворванне. Пры iм на лiсцi i пладах утвараюцца светла-зялёныя ўчасткi. Асаблiва рэзка праяўляецца гэта на маладым верхавiнным лiсцi. Мазаiчныя лiсты становяцца маршчынiстымi. Каб пазбегнуь заражэння, расаду трэба палiваць растворам марганцава-кiслага калiю 2—3 разы з трохтыднёвымi перапынкамi, акрамя гэтага можна палiваць кожныя 7 дзён абястлушчаным малаком (1 л абястлушчанага малака i 1 ч. лыжка мачавiны на 10 л вады).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раслiны — жывыя арганiзмы. I, як усё жывое, яны дыхаюць, растуць, хварэюць. Якiя ж хваробы пагражаюць памiдорам? |
|