21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крэдытаванне будаўнiцтва жылля павялiчваецца

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

Роля банкаў у вырашэннi жыллёвай праблемы беларусаў узрастае...

I гэта не галаслоўнае сцвярджэнне: яно грунтуецца на канкрэтных лiчбах. Як адзначыў падчас сустрэчы з журналiстамi кiраўнiк Нацыянальнага банка краiны Пётр Пракаповiч, сёлета ў першым квартале на будаўнiцтва жылля банкамi было выдадзена льготных крэдытаў на агульную суму 267,5 мiльярда рублёў, i iх аб’ём у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года павялiчыўся ў 1,6 раза.

На гэтыя ж мэты ў студзенi—сакавiку выдавалiся i не льготныя крэдыты — 75,7 мiльярда рублёў таксама пайшло на будаўнiцтва жылля, што ў 1,2 раза больш, чым за леташнiя студзень—сакавiк. Наогул, калi весцi гутарку аб крэдытаваннi банкамi насельнiцтва, то за год — з леташняга красавiка па красавiк гэтага года — прырост крэдытаў склаў 1,5 трыльёна рублёў. Дарэчы, што датычыцца платы за карыстанне крэдытамi, то адно з апошнiх пiсьмаў Нацбанка, што паступiла ў банкаўскiя ўстановы рэспублiкi, рэкамендуе iм адмовiцца ад збiрання дадатковых камiсiйных узнагароджанняў пры крэдытаваннi фiзiчных асоб i налiчваць толькi працэнты па асноўнай стаўцы па крэдыту. Не сакрэт, што часам, беручы крэдыт у банку, чалавек можа апынуцца ў не зусiм прыемнай сiтуацыi, калi раптам высвятляецца: плацiць за пазыку прыходзiцца больш, чым яму падавалася, калi падпiсваўся дагавор. Аднак у гэтым выпадку вiнiць няма каго: як падкрэслiваюць у Нацбанку, трэба ўважлiва вывучаць умовы дагавору, да таго ж сёння ў крэдытаатрымальнiкаў ёсць з чаго выбiраць: падобныя паслугi аказваюцца мноствам банкаў, якiя канкурыруюць памiж сабой у барацьбе за клiентаў. Мiж тым, паводле слоў Пятра Пракаповiча, зараз банкi ў асноўным прытрымлiваюцца дапушчальнай рознiцы памiж стаўкай рэфiнансавання i стаўкаў па крэдыту ў 3 працэнтныя пункты. Да таго ж, як мяркуецца, у блiжэйшы час усе плацяжы банкам за аказанне дадатковых паслуг пры крэдытаваннi будуць даведзены да нязначнага ўзроўню: у сукупнасцi яны i стаўка па крэдыту не будуць перавышаць устаноўленай мяжы — не больш чым стаўка рэфiнансавання плюс 3 працэнтныя пункты.

БЕЛАРУСЬ НА ШЛЯХУ ДА КРЭДЫТНАГА РЭЙТЫНГУ

Ужо ў гэтым годзе наша рэспублiка, магчыма, зможа атрымаць крэдытны рэйтынг. Па крайняй меры, падобная работа вядзецца Нацбанкам, старшыня праўлення якога лiчыць: чым хутчэй Беларусь атрымае рэйтынг, тым лепш. Наяўнасць рэйтынгу, мяркуюць банкiры, дазволiць паступова знiжаць кошт крэдытных рэсурсаў, якiя мы прыцягваем на знешнiх рынках. У маi—лiпенi ў нашай краiне пачне працу мiсiя МВФ, эксперты якой па вынiках яе падрыхтуюць сваё заключэнне. На думку кiраўнiка галоўнага банка, яно будзе станоўчым i стане дадатковым стымулам для атрымання Беларуссю больш высокага рэйтынгу.

АПТЫМIСТЫЧНЫ ПРАГНОЗ

Па вынiках гэтага года краiна цалкам верагодна выйдзе на нiжнюю мяжу прагнозу па iнфляцыi — 7 працэнтаў, такога меркавання прытрымлiваецца Пётр Пракаповiч. У выпадку, калi гэта ўдасца зрабiць, то рэспублiка будзе мець самы нiзкi паказчык па iнфляцыi сярод краiн СНД. У студзенi—сакавiку iнфляцыя ў Беларусi склала 1,6 працэнта супраць 2,7 працэнта за аналагiчны перыяд 2005 года. А вось да мiнулага года ў нашай краiне адзначалiся адны з самых высокiх тэмпаў iнфляцыi сярод краiн Садружнасцi. Пераломным стаў менавiта леташнi год, калi гэтыя тэмпы знаходзiлiся на сярэднiм узроўнi, аднак былi нiжэйшыя, чым у той жа Расii i ва Украiне. Што ж датычыцца вынiкаў першага паўгоддзя 2006 года, то, паводле прагнозаў Нацыянальнага банка, чакаецца, што iнфляцыя складзе 2,7—3,3 працэнта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Роля банкаў у вырашэннi жыллёвай праблемы беларусаў узрастае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика