21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крыга

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Простыя рэчы

Крыгу ў нашай мясцовасцi называюць трайнiком. I лiтаратурная, i мясцовая назвы прыдатныя. Калi рыбакi з гэтай прыладай iдуць па рацэ, то i сапраўды можна сказаць, што крыга плыве, праўда, па цёплай вадзе. Але ж iдуць з сеткай тры чалавекi — тройца, трайнiк.

Вядомая гэта прылада здаўна не толькi ў беларусаў, але i ва ўсiх нашых суседзяў: палякаў, рускiх, латышоў, лiтоўцаў. Яна вельмi простая ў вырабе. Зiмою вясковец, свабодны ад работы, садзiўся i вязаў палатно сеткi — даўжынёй метраў шэсць, вышынёй метры са два. З цвёрдых, але лёгкiх жэрдак вырабляў два палазы, злучаў iх так, каб маглi яны выпрамляцца ў адну лiнiю, а потым сыходзiцца ўшчыльную. Далучаў да iх тры ручкi, за якiя чалавек можа ўзяцца. На гэта ўстройства нацягваў звязаную сетку. I прылада гатова. I ўжо вясною, як толькi на дне ракi падымаецца трава, трое мужчын, перажагнаўшыся або папляваўшы на ўдачу, забрыдалi ў раку. Спачатку яны разыходзiлiся на ўсю шырыню крыгi, потым сыходзiлiся, сцiскалiся i па камандзе дружна падымалi сетку. Зацiснутай у ёй рыбе проста не было куды падзецца. Нашы мясцiны вельмi багатыя на рэчкi, азёры. Прычым у асноўным мелкаводныя, такiя, дзе можна брысцi ну хоць бы i па плечы ў вадзе. Таму гэтая рыбацкая прылада была вельмi распаўсюджаная. Цяпер — не, бо яна лiчыцца ўжо браканьерскай. Старыя рыбакi на гэта ўсмiхаюцца: i дзяды нашы, i бацькi, i мы так лавiлi праз жыццё, а рыбы хапала ўсiм. Магчыма, i так. Ёсць, вiдаць, iншыя, больш iстотныя прычыны таго, што менее рыбы ў рэках i азёрах. Але мiж тым, калi i дагнiвае дзе на гарышчы крыга, то толькi як напамiнак аб былых рыбацкiх удачах.

Мой першы ўспамiн аб крызе — з ранняга дзяцiнства. I бацька мой, i суседзi былi аматарамi рыбнай лоўлi. Але вудаў яны не прызнавалi. Ды i няма ў мужчыны-работнiка часу сядзець гадзiнамi з ёю. А вось крыга ў нашым кутку вулiцы была. I летнiм часам, вярнуўшыся з работы, павячэраўшы, мужыкi сыходзiлiся перакурыць. Ужо надвячорак. Свяжэе.

— А што калi забрысцi?

Тут жа фармiравалася каманда з трох ахвотнiкаў, нехта не такi моцны, да вады iшоў проста назiральнiкам. Даставалася з застрэшша крыга. Апраналi мужчыны нязвычныя для летняга часу старыя ватоўкi, цёплыя нагавiцы, боты, праз плечы — мяшкi на доўгiх почапках для рыбы i iшлi па вулiцы да Мядзелкi. Ды i iсцi тут метраў пяцьдзесят. Забрыдалi заўсёды насупраць касцёла. Ужо i прыцемак ападаў, але гэта якраз самы час для лоўлi. Канешне, усе мы, дзецi, збiралiся на беразе. Рэчка вузкая, нам усё бачна i чутно.

«Разыходзiмся». «Цягнем». «Сыходзiмся». «Хутчэй, каб цябе». «Ну ўсё, па камандзе падымаем». «Вунь як залапатала, шчупак, вiдаць». «Мiкола, я тваю старану трымаю, выбiрай рыбу».

Ужо нават i сцямнее, нiчога не бачна. Толькi мужчынскiя цiхiя, але чутныя для нас галасы даносяцца з рэчкi. Ловяць рыбу гадзiны тры, а то i больш. Мы хоць i мерзнем, па-летняму апранутыя, але ад рэчкi не адыходзiмся. А iм жа ў вадзе яшчэ халадней, таму i ватоўкi, яны неяк трымаюць цяпло i намоклыя. Па вохканню, выгуках, смеху цi лаянцы мужчын дакладна ведаем, што трапiла ў сетку, якой велiчынi рыбiна, а што i выслiзнула з крыгi. Лавiлiся ў Мядзелцы шчупакi, лiнi, акунь, плотка, вягел ды iншая рыба. Аднойчы мужчыны амаль пад касцёлам вытаўклi з-пад паваленага дуба сома.

Але рыбалка закончана. Стомленыя, змерзлыя рыбакi вылазяць на бераг, крыху выцiскаюць з вопраткi ваду, ускiдваюць на плечы крыгу i iдуць дадому. Мы за iмi — зараз пачнецца самае цiкавае. Дзяльба рыбы.

Яна з торбаў высыпаецца ў вялiкую мiсу, блiшчыць пры электрычным святле, пералiваецца рознымi колерамi, яшчэ жывая, трапеча, выскоквае з мiсы на падлогу. Рыба раскiдваецца на тры кучы па колькасцi ўдзельнiкаў лоўлi. Прычым у адну кучу шчупак на кiлаграм, у астатнiя — таксама; няма такiх, то два меншых. Так уся буйная рыба, дробная дзелiцца жменямi. Падзялiлi. Адзiн з мужчын адварочваецца. Другi паказвае на адну з куч: «Каму?» «Iвану». «Каму?» «Пятру». «Ну а гэта табе». А дзецi ўжо збегалi да матуль i прынеслi мiсы для рыбы. Разыходзiмся. Рыбалка закончана.

Ранiцою на платах сохнуць ватоўкi, нагавiцы, таму адразу бачна, хто з суседзяў учора пабрадзiў па Мядзелцы. Тут жа ў некага i крыга. Яна была агульным набыткам суседзяў i пераходзiла ад аднаго да другога. Мiлiцыi цi рыбааховы тады не баялiся, не лiчылi гэта браканьерствам. Ды i цi была тады якая рыбаахова?

Першымi са сваёй крыгай па Мядзелцы ўслед за бацькамi пайшлi хлопцы гадоў 48—50 ад нараджэння. Але калi мне i маiм аднагодкам стукнула па пятнаццаць, зладзiлi i мы сваю крыгу. I нейкi час было так: першай па рэчцы плыве крыга бацькоў, за ёй старэйшых нашых таварышаў, трэцiмi брыдзём мы. Адлегласць памiж партыямi метраў 80—100. Але рыбы хапае ўсiм. Такой прыладай яе нiяк не вылавiш. А такая лоўля рыбы — неперадаваемая асалода. Ты ж нават бачыш яе, стараешся зацiснуць у сетку. Рыба б’е табе па нагах, пераскоквае праз сетку. А ўзняць крыгу i ўбачыць, што вось яна: жывая, трапяткая. А калi трапiць шчупак кiлаграмы на два. Яго i выцягнуць з сеткi трэба ўмець. Тут ужо гвалт, кожны стараецца ўхапiць рыбiну, хоць гэтага рабiць анiяк нельга, рыбiну павiнен браць адзiн чалавек. А то можна i ўпусцiць. У жыццi мне даводзiлася па-рознаму лавiць рыбу. I вымаць яе з пастаўленых на ноч сценак, i невадам на Нарачы. I вялiзным невадам, якi цягнулi два катэры, у Сiбiры, на Iртышы. Цiкава, але крыга давала найбольшую асалоду.

Ну а тады на нашай Мядзелцы першымi з дыстанцыi сышлi бацькi, сталi сказвацца гады i хваробы. Потым нашы старэйшыя таварышы хто пайшоў служыць у войска, хто паехаў з Пастаў шукаць працу. Даўжэй пратрымалiся мы. Але i мы з вулiцы разляцелiся: хто вучыцца, хто служыць...

Сёння, калi iду берагам Мядзелкi, нейкая самота апаноўвае заўжды. Не таму, што ўспамiнаю, як некалi брадзiлi тут з крыгай. Не пазнаць самой рэчкi. Там, дзе, ловячы рыбу, мы павiнны былi брадзiць у вадзе па плечы, а некаторыя мясцiны з-за глыбiнi проста абмiналi — незнаёмыя мне хлапчукi ходзяць па калена.

Гады недзе са тры сабралiся мы на роднай вулiцы выпадкова, некалькi аднагодкаў, якiя ўжо i ўнукаў маюць. Выйшлi на «палянку», так мы некалi называлi ўзгорак на беразе рэчкi, дзе растуць стогадовыя лiстоўнiцы. Паўспамiналi мiнулае, пагаманiлi. А потым адзiн з нас i прапанаваў:

— Давайце пабродзiм.

— А трайнiк?

— Ёсць у мяне на гарышчы стары, тых часоў.

— Iнспекцыя наедзе.

— Ды мы ж не дзеля браканьерства. Успомнiць проста.

Загарэлiся разам. Выцягнулi тую крыгу. Дрэва яшчэ захавалася. А вось сетка зусiм згнiла. Агульнымi намаганнямi гадзiны за тры неяк залаталi яе. Збегалi па хатах за дрэннай вопраткай. I пабрылi. Гэтаксама ад касцёла. Мелка, шмат карчоў, нейкага смецця, нават аўтамабiльных пакрышак.

Але рыбы злавiлi. Шчупачкi, акунькi, плотка, нават некалькi печкуроў. Дробненькiя. Хапiла нам на нейкую юшку. Але салодкай яна была, як тыя ўспамiны.

Ну а крыга, вiдаць, ужо назаўжды лягла на гарышчы. Бо i тагачаснага гаспадара яе, майго аднагодка, за гэты час не стала.

Алесь КАСЦЕНЬ,

Вiцебская вобласць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крыгу ў нашай мясцовасцi называюць трайнiком. I лiтаратурная, i мясцовая назвы прыдатныя. Калi рыбакi з гэтай прыладай iдуць па рацэ, то i сапраўды мо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика