Перамога — у звяздоўца
Фотакарэспандэнт «Звязды» Анатоль КЛЯШЧУК перамог у адпаведнай намiнацыi Другога Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМI «Залатая лiтара». На ўрачыстай цырымонii падвядзення вынiкаў у Палацы Рэспублiкi яму ўручана галоўная ўзнагарода конкурсу — бронзавая статуэтка, з чым калегi i чытачы шчыра вiншуюць фотажурналiста.
Лепшай грамадска-палiтычнай газетай па вынiках конкурсу стала «Советская Белоруссия», лепшай газетай для дзяцей i моладзi — «Знамя юности». Сярод часопiсаў перамога дасталася «Беларусь. Belarus», а сярод iнфармацыйных агенцтваў — БЕЛТА. Паводле меркавання журы, лепшым аглядальнiкам стаў Вiктар Панамароў з «Советской Белоруссии», лепшым рэпарцёрам — Лiдзiя Перасыпкiна з «Народнай газеты», а ў намiнацыi «Лепшы творчы праект года» адзначаны спецвыпускi «Рэспублiкi» «Экстраны выпуск» i «Ветэран». Уладальнiкамi «Залатой лiтары» сталi 23 намiнанты. Ул. Iнф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фотакарэспандэнт «Звязды» Анатоль КЛЯШЧУК перамог у адпаведнай намiнацыi Другога Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМI «Залатая лiтара»
|
|