Настаўнiк павiнен быць апорай дзяржавы
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 11 мая сустрэўся з фiналiстамi рэспублiканскага конкурсу прафесiйнага майстэрства педагогаў «Настаўнiк года Рэспублiкi Беларусь».
Конкурс «Настаўнiк года» праводзiцца ў Беларусi ўжо сёмы раз i з’яўляецца самым папулярным прафесiйным спаборнiцтвам педагогаў рэспублiкi. Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, на беларускай зямлi веды заўсёды цанiлiся як самы вялiкi духоўны здабытак. «У суверэннай Беларусi адукацыя — адзiн з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палiтыкi. Сёння чвэрць расходнай часткi бюджэту накiроўваецца на патрэбы гэтай сферы», — канстатаваў ён. «Мы па праву ганарымся дасягнутым узроўнем адукацыi нашага народа», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, Беларусь мае адзiн з самых высокiх у свеце паказчыкаў пiсьменнасцi насельнiцтва — 99,7 працэнта. Чатыры тысячы дзяржаўных школ, гiмназiй i лiцэяў поўнасцю задавольваюць патрэбнасцi грамадзян рэспублiкi ў атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi. Каля 40 працэнтаў iх выпускнiкоў прадаўжаюць вучобу ў ВНУ. Сведчаннем добрай якасцi навучання з’яўляюцца паспяховыя выступленнi беларускiх школьнiкаў на мiжнародных прадметных алiмпiядах. У 2005 годзе з 23 прадстаўнiкоў Беларусi на гэтых iнтэлектуальных спаборнiцтвах 19 былi ўзнагароджаны медалямi. Прэзiдэнт таксама адзначыў, што Беларусь паступова пераходзiць да масавай вышэйшай адукацыi. Калi ў 2000 годзе на 10 тыс. жыхароў краiны прыпадала 280 студэнтаў, то сёння ўжо 390. За апошнiя гады ў рэспублiцы створаны два новыя дзяржаўныя унiверсiтэты: у Баранавiчах i Пiнску. Роля настаўнiка ў грамадстве павiнна пастаянна ўзрастаць, заявiў беларускi лiдар. Ён падкрэслiў, што педагог — гэта выхавальнiк падрастаючага пакалення, непасрэдны праваднiк дзяржаўнай iдэалогii. У першую чаргу на iм ляжыць адказнасць за тое, якая маладая змена расце ў краiне. «Таму настаўнiк павiнен быць апорай дзяржавы, умець процiстаяць дэструктыўным сiлам у нашым грамадстве. Быць яркай, цiкавай асобай, здольнай паклiкаць за сабой. Мець шырокi кругагляд, нястомна iмкнуцца да пазнання новага i самаўдасканалення. Служыць прыкладам здаровага ладу жыцця не толькi для вучняў, але i для iх бацькоў. I, што асаблiва важна, — заўсёды заставацца добрым, сумленным i абавязкова справядлiвым чалавекам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, менавiта такiх людзей — сапраўдных прафесiяналаў, энтузiястаў педагагiчнай працы — сабраў i аб’яднаў конкурс «Настаўнiк года». У iм змаглi праявiць сябе больш за 11 тыс. настаўнiкаў, выхавальнiкаў i выкладчыкаў самых розных навучальных устаноў — ад дзiцячага сада i маленькай сельскай школы да прэстыжнага лiцэя. Вынiкi гэтага прафесiйнага спаборнiцтва пацвярджаюць: Беларусь багатая на цудоўных, таленавiтых педагогаў, якiя беражлiва захоўваюць i творча развiваюць лепшыя традыцыi нацыянальнай сiстэмы адукацыi. У фiнал конкурсу ў гэтым годзе ўвайшлi 22 педагогi з розных абласцей краiны. Пераможцам стала настаўнiк бiялогii гiмназii № 4 горада Смаргонь Iрына Клявец. Аляксандр Лукашэнка павiншаваў педагогаў з паспяховым конкурсным выступленнем, а лаўрэатаў — са слаўнай перамогай, пажадаў iм моцнага здароўя, поспехаў у рабоце i шчасця. Ён уручыў Iрыне Клявец «Хрустальнага жураўля» i ключы ад новага аўтамабiля «Лада». Звяртаючыся да педагогаў, кiраўнiк дзяржавы сказаў: «У вашых руках — лёс маладога пакалення, а значыць, будучае краiны, яе магутнасць i працвiтанне. Таму што настаўнiк — гэта не проста прафесiя. Гэта адказнае жыццёвае прызначэнне, сплаў педагагiчнага дару i асаблiвых душэўных якасцяў. Будзьце вартыя гэтага высокага прызвання. А самае галоўнае — любiце дзяцей. Будзьце для сваiх вучняў разумнымi i аўтарытэтнымi старэйшымi таварышамi. Засцерагайце iх ад жыццёвых памылак». У ходзе размовы прэзiдэнта з педагогамi былi ўзняты пытаннi ўзаемасувязi сям’i i школы, прапаганды здаровага ладу жыцця, выхавання маральна здаровага пакалення, пабудовы навучальнага працэсу ў адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi педагагiчнай практыкi. Настаўнiкi дзялiлiся з кiраўнiком дзяржавы сваiм бачаннем развiцця сiстэмы адукацыi ў краiне i новымi творчымi iдэямi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 11 мая сустрэўся з фiналiстамi рэспублiканскага конкурсу прафесiйнага майстэрства педагогаў «Настаўнiк года Рэс |
|