Высакародная «Ахова» зрабiла беспрэцэдэнтныя скiдкi ветэранам
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Акцыя За абарону жылля ад зладзеяў удзельнiкi вайны заплацяць усяго 310 рублёў у месяцУ Дэпартаменце аховы МУС Беларусi служаць добрасумленныя, надзейныя, мужныя, высакародныя i творчыя людзi. Многiм жыхарам сталiцы запомнiлася арыгiнальнае вiншаванне Дзеда Мароза i Снягуркi ў пагонах супрацоўнiкаў гэтай службы з Новым годам. I вось чарговая неардынарная акцыя. На гэты раз яна прымеркавана да Дня Перамогi. Сутнасць акцыi «зашыфравана» ў яе назве: «Ахова — ветэранам: 99 працэнтаў клопату i 1 працэнт аплаты!». Як патлумачыў начальнiк Дэпартамента аховы МУС краiны Сяргей Буйноўскi, у рамках правядзення акцыi для ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны з 1 мая гэтага года ўстаноўлены «суперльготны» тарыф за паслугi па абароне жылля ад зладзеяў. У прыватнасцi, за бяспеку сваiх кватэр i дамоў ветэраны заплацяць усяго 310 рублёў у месяц, што складае 1 працэнт ад поўнага кошту. Акцыя — бестэрмiновая. Гэта значыць, што скарыстацца льготнымi тарыфамi аховы ветэраны змогуць у любы час. Ды i для астатнiх катэгорый насельнiцтва Беларусi аплата за паслугi Дэпартамента аховы таксама была iстотна знiжана яшчэ 1 жнiўня мiнулага года. Для жыхароў гарадоў з насельнiцтвам больш за 100 тысяч чалавек тарыфы былi зменшаны на чвэрць i складаюць зараз 75 працэнтаў базавай велiчынi. Для людзей, якiя жывуць у гарадах з насельнiцтвам менш за 100 тысяч чалавек, гэты тарыф зменшаны на палову i складае ўсяго 16,5 тысячы рублёў. Сiмвалiчна, што менавiта напярэдаднi свята Перамогi 100-тысячным клiентам службы аховы стаў ветэран Вялiкай Айчыннай Васiль Колiй. Сяргей Буйноўскi прызнаўся, што Васiль Васiльевiч стаў ганаровым клiентам невыпадкова. Падпалкоўнiк мiлiцыi ў адстаўцы Васiль Колiй — адзiны ў сiстэме Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi чалавек, якi дайшоў да Берлiна i асабiста распiсаўся на сцяне Рэйхстага. Дэпартамент зрабiў яму «прафесiйны падарунак»: за кошт уласных сродкаў узяўся абсталяваць кватэру Васiля Васiльевiча ахоўнай сiгналiзацыяй. Адпаведны дагавор быў падпiсаны адразу ж на цырымонii ўшанавання ветэрана (на фота). А яшчэ служба аховы падарыла Васiлю Колiю тэлевiзар. Ветэран таксама не застаўся ў даўгу. Ён абяцаў прэзентаваць музею Дэпартмента аховы... трафейную лыжку, якую ў маi 1945 года знайшоў у будынку Рэйхстага. Дарэчы, зусiм верагодна, што Васiль Колiй — не адзiны шчаслiўчык, чыя кватэра бясплатна будзе абсталявана сродкамi аховы. Хоць гэта пацягне немалыя выдаткi. Такая паслуга каштуе ў сярэднiм каля 260 тысяч рублёў. Тым не менш, паводле слоў Сяргея Буйноўскога ўзначальваемы iм Дэпартамент, магчыма, зробiць аналагiчны падарунак i iншым удзельнiкам вайны. «Для ветэранаў мы будзем рабiць усё, што ў нашых сiлах», — запэўнiў кiраўнiк Дэпартамента аховы. Увогуле, зараз пад абаронай службы аховы знаходзiцца 10357 кватэр пажылых людзей, што складае 10,3 працэнта ад агульнай колькасцi ахоўваемага жылля.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За абарону жылля ад зладзеяў удзельнiкi вайны заплацяць усяго 310 рублёў у месяц
|
|