Сярэднi заробак на Мiншчыне — br 530 тыс.
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
У параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года памер рэальнай зарплаты за сакавiк у цэнтральным рэгiёне павялiчыўся амаль на 20 працэнтаў. Найбольшы рост гэтага паказчыку адбыўся ў Смалявiцкiм, Мiнскiм i Дзяржынскiм раёнах — адпаведна на 34,2, 29,5 i 29,3 працэнта.
Як адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» начальнiк аддзела статыстыкi працы i заработнай платы Мiнскага абласнога ўпраўлення статыстыкi Тамара Вашчылава, сярэдняя намiнальная заработная плата за сакавiк на Мiншчыне склала 528,6 тысячы рублёў. У прамысловасцi памер аплаты працы атрымаўся 646,4 тыс. рублёў, будаўнiцтве — 620,6, сельскай гаспадарцы — 328,5 тыс. рублёў. Паводле слоў Тамары Вашчылавай, самы вялiкi намiнальны заробак сярод рэгiёнаў Мiншчыны ў сакавiку выйшаў у г. Салiгорску — 885,4 тысячы рублёў. У тройку лiдараў таксама ўвайшлi Мiнскi раён (636,1 тыс. руб.) i г. Жодзiна (595,8 тыс. руб.).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года памер рэальнай зарплаты за сакавiк у цэнтральным рэгiёне павялiчыўся амаль на 20 працэнтаў
|
|