21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «трэба стварыць нармальныя ўмовы для жыцця людзей на вёсцы»

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў ходзе рабочай паездкi ў Магiлёўскую вобласць Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка наведаў агракамбiнат «Усход» Магiлёўскага раёна.

Як далажылi кiраўнiку дзяржавы, у 2005 годзе гаспадарка атры-мала 2,7 млрд рублёў чыстага прыбытку. Сёння на комплексе ўтрымліваецца 27,8 тысячы сві-ней. Рэнтабельнасць вытвор-часці дасягнула 32,4 працэнта. Укараненне сучасных энергазберагальных тэхналогiй, якое пачалося паўтара года таму, дало магчымасць жывёлаводам агракамбiната знiзiць энергазатраты ў тры разы. Прычым, абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў сiстэме аўтаматычнага кiравання мiкраклiматам, айчыннай вытворчасцi. Больш як сорак аграгарадкоў будзе створана ў Магiлёўскай вобласцi ў гэтым годзе, далажыў прэзiдэнту губернатар Магiлёўскай вобласцi Барыс Батура.

У мiнулым годзе на Магiлёўшчыне створана 38 аграгарадкоў. Усяго ў гэтай вобласцi iх будзе 202. Паводле слоў губернатара, у трох раёнах ужо ажыццяўляецца праграма па забеспячэнню жыллём дзяцей-сiрот. У вёсцы будуюцца дамы для маладых людзей, якiя ўжо скончылi сярэднюю школу i атрымалi сярэднюю спецыяльную адукацыю. Цяпер у адзiн дом засяляюцца некалькi чалавек, калi ж юнакi i дзяўчаты ствараюць свае сем’i, iм выдзяляюцца асобныя кватэры. Такiм чынам дзяржава клапоцiцца аб дзецях-сiротах, якiя сталi паўналетнiмi.

У агракамбiнаце «Усход» за два апошнiя гады для сельскiх спецыялiстаў пабудавана 75 кватэр. Ёсць дамы i з палепшанай планiроўкай. Дзяржава мае намер аказваць iстотную падтрымку шматдзетным сем’ям, i галоўны прыярытэт у гэтым пытаннi — будаўнiцтва жылля, заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што па-ранейшаму застаюцца актуальнымi праблемы забеспячэння дзiцячым харчаваннем i павелiчэння дапамог на дзяцей. «Аднак нам сёння трэба вырашаць пытаннi прадастаўлення жылля. Дапамога дапамогай, але галоўнае — жыллё. Калi жанчына будзе ведаць, што пасля нараджэння траiх дзяцей будзе на 50 працэнтаў знiжаны кошт кватэры, а пасля нараджэння пяцi жыллё прадастаўляецца бясплатна, то яна будзе нараджаць. Калi мы гэту праграму асiлiм, то дэмаграфiчнае становiшча ў Беларусi палепшыцца», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што да 2010 года ў рэспублiцы будзе поўнасцю рэалiзавана праграма па забеспячэнню дзiцячым харчаваннем. У ходзе размовы мясцовыя жыхары ўзнялi пытанне аб высокiх цэнах на прадукты харчавання i iншыя тавары. Як падкрэслiў прэзiдэнт, «пытанне не ў цэнах, а ў грошах i дапамогах». «Бо ад цаны залежыць i зарплата людзей. Няхай цэны будуць вышэйшыя — тады нашу прадукцыю не будуць вывозiць у Расiю, iншыя краiны i перапрадаваць яе значна даражэй. Зразумела, мы павiнны экспартаваць прадукцыю, але па добрай, выгаднай для нас цане», — лiчыць беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з жыхарамi аграгарадка, адзначыў: «Калi б былi стабiльныя цэны на энерганосьбiты, то беларусы жылi б у два разы багацей».

Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ў краiне ў дастатковай колькасцi атрымлiваюць мяса, малака, цукру. «Я адчуваю не толькi палiтычную, але i эканамiчную падтрымку ад народа», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што неабходна ўдзялiць прыярытэтную ўвагу развiццю вытворчасцi ў вёсцы. «Сёння галоўнае — гэта не сацыяльная сфера ў вёсцы, а вытворчасць. Неабходна памятаць: дзяржава дапаможа прыгажосць стварыць у аграгарадках, але вы павiнны працаваць i развiваць вытворчасць», — падкрэслiў прэзiдэнт Беларусi ў ходзе размовы з жыхарамi пасёлка Усход.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэслiў важнасць рэалiзацыi праграмы адраджэння вёскi. «Трэба стварыць нармальныя ўмовы для жыцця людзей у вёсцы, i яны самi прыедуць сюды працаваць», — дадаў ён.

...У Беларусi фiзiчнай культуры i спорту будзе ўдзяляцца прыярытэтная ўвага. Гэта адзiн з важнейшых фактараў развiцця нашай дзяржавы, заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на цырымонii адкрыцця цэнтра алiмпiйскага рэзерву па лёгкай атлетыцы i гульнявых вiдах спорту «Алiмпiец» у Магiлёве, якая адбылася ў пятнiцу.

Кiраўнiк дзяржавы перадаў сiмвалiчны ключ ад спарткомплексу «Алiмпiец» пераможцы летняга Алiмпiйскага фестывалю моладзi Еўропы 2005 года на дыстанцыi 800 м Кацярыне Шабан.

Важным Аляксандр Лукашэнка лiчыць i той факт, што ў «Алiмпiйцы» прадугледжана магчымасць заняткаў фiзкультурай у аздараўленчых групах. Аляксандр Лукашэнка асаблiва падкрэслiў, што «фiзкультура i спорт — з’явы сацыяльныя, ад iх у многiм залежыць здароўе нашых людзей, можна сказаць, здароўе нацыi — фiзiчнае i духоўнае». Прэзiдэнт агледзеў iнфраструктуру «Алiмпiйца». Ён наведаў лёгкаатлетычны манеж, залу гульнявых вiдаў спорту, прэс-цэнтр, кафэ. Кiраўнiк дзяржавы застаўся задаволены ўбачаным i падкрэслiў, што ўсе ўдзельнiкi будаўнiцтва i аснашчэння спартыўнага комплексу заслугоўваюць цёплых слоў удзячнасцi.

Паводле iнфармацыi прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў ходзе рабочай паездкi ў Магiлёўскую вобласць Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка наведаў агракамбiнат «Усход» Магiлёўскага раёна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика