21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аплата — за колькасць адпрацаваных гадзiн

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

Дзмiтрый Баляслававiч Апанасчык працуе токарам у падсобнай гаспадарцы Мiнскага падшыпнiкавага завода «Дамавiцкi», што ў Чэрвеньскiм раёне. Нараканнi ў яго выклiкала аплата працы.

«Напрыклад, у сакавiку мне налiчылi 143 тысячы рублёў. Але ж гэта менш за пражытачны мiнiмум! Прычым за гэты месяц зарплату можна назваць яшчэ вялiкай, бо зiмой, калi працуем па 5 гадзiн, выходзiла па 110—120 тысяч рублёў. Зараз пачалiся пасяўныя работы, працаваць даводзiцца часам i па 10—12 гадзiн. Цi павiнны мне аплачваць звышурочныя работы?».

Каб разабрацца ў сiтуацыi, рэдакцыя звярнулася ва ўпраўленне сельскай гаспадаркi i харчавання Чэрвеньскага райвыканкама. Праверку выкладзеных чытачом фактаў правёў эканамiст па працы Аляксандр Карачэня.

— За сакавiк ваш заяўнiк адпрацаваў 22 днi па 7 гадзiн, значыць, агульная колькасць адпрацаванага часу складае 154 гадзiны. Заробак за гэты месяц яму налiчаны ў памеры 145 745 рублёў. Мiнiмальная месячная заработная плата пры ўмове выканання нормы працы i часу складае 151 900 рублёў. Такiм чынам, працаўнiку за сакавiк будзе даналiчана крыху больш за 5 тысяч рублёў.

Што да другой часткi пытання нашага чытача адносна аплаты працы ў выпадку перапрацоўкi, дык, паводле слоў Аляксандра Мiкалаевiча, калi ў табелi будзе пазначацца, што, скажам, чалавек адпрацаваў за дзень 10 гадзiн, значыць, i аплата павiнна весцiся менавiта за гэтыя 10 адпрацаваных гадзiн.

Сяргей РАСОЛЬКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзмiтрый Баляслававiч Апанасчык працуе токарам у падсобнай гаспадарцы Мiнскага падшыпнiкавага завода «Дамавiцкi», што ў Чэрвеньскiм раёне. Нараканнi ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика