Беларусы на 114-й Асамблеi Мiжпарламенцкага саюза
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублiкi Беларусь на чале са Старшынёй Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Г. Навiцкiм бярэ ўдзел у 114-й Асамблеi Мiжпарламенцкага саюза ў Найробi (Рэспублiка Кенiя).
9 мая 2006 года адбылося выступленне Генадзя Навiцкага на пленарным пасяджэннi Асамблеi МПС. Пад кiраўнiцтвам Старшынi Савета Рэспублiкi праведзена таксама пасяджэнне рэгiянальнай групы «Еўразiя», падчас якога былi вылучаны кандыдаты ў рабочыя органы Мiжпарламенцкага саюза. Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Г. Навiцкi правёў таксама рабочыя сустрэчы з членам Выканаўчага камiтэта МПС Н.С. Менса-Вiльямс, Генеральным сакратаром гэтай арганiзацыi Андэрсам Джонсанам i кiраўнiком парламенцкай дэлегацыi Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Р.Д. Вiвасам. Прэс-служба Савета Рэспублiкi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублiкi Беларусь на чале са Старшынёй Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Г. Навiцкiм бярэ ўдзел у 114
|
|