Сямейнае свята ў Сенiцы
Iнга МIНДАЛЁВА
Напярэдаднi Дня сям’i ў сенiцкiм Палацы культуры прайшоў чарговы абласны конкурс «Лепшая шматдзетная сям’я Мiншчыны-2006». У iм узялi ўдзел 26 сем’яў—пераможцаў раённых i гарадскiх конкурсаў. Змагацца было за што: грашовая ўзнагарода за першае месца складала 60 базавых велiчынь, за другое — 40, за трэцяе — 30. Акрамя таго, у межах асноўнага сямейнага спаборнiцтва праходзiлi конкурсы «Умелыя рукi» (пераможцы якога атрымалi сокавыцiскалкi цi настольную плiту «Гефест»), «Кулiнарны шэдэўр» (кухонны камбайн, мiкрапрацэсар, чайнiк) i iнш. Асобна ацэньвалася журы вiзiтная картка кожнай сям’i. Аўтары самых цiкавых вiзiтовак атрымалi пуцёўкi на аздараўленне дзяцей у Германii.
Конкурс на лепшую сям’ю Мiншчыны праходзiць не першы год i з кожным разам становiцца ўсё больш цiкавым, а ўзровень падрыхтаванасцi ўдзельнiкаў — больш высокiм. «Галоўная мэта падобнага мерапрыемства — прапаганда i папулярызацыя сямейных каштоўнасцяў, i як следства — выхаванне дастойных грамадзян нашай краiны, — патлумачыў першы намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама, старшыня журы конкурсу Леанiд Крупец. — Сёння ў вобласцi пражывае 8851 шматдзетная сям’я i, на жаль, далёка не ўсе яны шчаслiвыя. А ў гэтай зале прысутнiчаюць дружныя, з’яднаныя сем’i, якiя павiнны быць узорам для iншых i на якiх трэба раўняцца».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi Дня сям’i ў сенiцкiм Палацы культуры прайшоў чарговы абласны конкурс «Лепшая шматдзетная сям’я Мiншчыны-2006»
|
|