Памяцi сябра
Сумная вестка прыйшла... Пазванiла мне Валянцiна Мiкалаеўна Ваданосава i сказала, што памёр яе бацька, вядомы беларускi пiсьменнiк Мiкола Мiхайлавiч Ваданосаў. 10 красавiка... Хавалi яго аднавяскоўцы ў пасёлку Нiўкi, што непадалёк ад Барысава на беразе хуткацечнай ракi Бяроза. Добрыя людзi самi выкапалi пiсьменнiку магiлку, скалацiлi труну i паклалi на вечны сон на беразе рэчкi сярод белых бяроз i меднастволых соснаў, да якiх кожны божы дзень прыслухоўвалася сэрца чулага пiсьменнiка i грамадзянiна.
Мiкола Ваданосаў прайшоў у жыццi нялёгкi, але слаўны шлях. З раннiх гадоў пасля заканчэння тэхнiкума працаваў на прамысловых прадпрыемствах, якiя мелi адносiны да радыёсувязi. У гады Вялiкай Айчыннай вайны служыў радыстам у адным з партызанскiх злучэнняў на беларускай зямлi, падтрымлiваў сувязь штаба з Вялiкай зямлёй. Пасля вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў служыў у радах Савецкай Армii. Узнагароджаны ордэнамi Чырвонай Зоркi i Айчыннай вайны II ступенi. На творчым шляху ў Мiколы Ваданосава каля дваццацi кнiг, у якiя ўвайшлi далёка не ўсе напiсаныя iм апавяданнi, аповесцi. Мне асабiста давялося падтрымлiваць моцную творчую i сяброўскую сувязь з Мiколам Ваданосавым на працягу ўсiх пасляваенных гадоў. Працавалi разам у выдавецтве «Мастацкая лiтаратура», у якiм старшы рэдактар Мiкола Ваданосаў адрэдагаваў шмат кнiг розных аўтараў i за плённую працу атрымаў званне заслужанага работнiка культуры Беларусi. Часта выязджалi ў яго любiмыя мясцiны, у той жа пасёлак Нiўкi. Тут мы начавалi i днявалi ў летнiя часы, лавiлi язёў i плотак, варылi юшку. Разам з намi часта бывалi i многiя нашы сябры... Пад сiнню сонечных нябёсаў На беразе лясной ракi, Сярод бяроз i звонкiх соснаў Табе прысняцца хай вякi. Спакойнага, мой дружа, сну, — Твой шлях не застанецца збоку. I жураўлi будуць здалёку Вяртацца ў нашую вясну! Пятро ПРЫХОДЗЬКА, паэт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумная вестка прыйшла... Пазванiла мне Валянцiна Мiкалаеўна Ваданосава i сказала, што памёр яе бацька, вядомы беларускi пiсьменнiк Мiкола Мiхайлавiч В
|
|