21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Расстрэл завадатарам крычаўскай банды

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Судовая калегiя па крымiнальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь пакiнула без змяненняў прысуд, якi быў вынесены Магiлёўскiм абласным судом напрыканцы мiнулага года ўдзельнiкам так званай «крычаўскай банды».

Крычаўская банда — злачынная група маладых людзей, якая крала, рабавала i забiвала людзей на працягу трох гадоў на тэрыторыi дзвюх абласцей — Магiлёўскай i Мiнскай. На рахунку банды — 5 забойстваў i больш дзесятка разбойных нападаў, з учыненнем цяжкiх цялесных пашкоджанняў.

Прысуд iм вынесены жорсткi: выключная мера пакарання для двух завадатараў банды Алега i Вячаслава Патапенкаў, а для астатнiх васьмярых — вялiкiя тэрмiны пазбаўлення волi (ад 12 да 25 гадоў) з канфiскацыяй маёмасцi. Вярхоўны Суд пакiнуў гэта без змяненняў.

— Тут задаволенасцi быць не можа: калi суддзя прымае такое жорсткае рашэнне, то гэта цяжка, нават калi прысуд заслужаны, — пракаментаваў суддзя Магiлёўскага абласнога суда Яўген Маiсеенка, якi быў старшынёй на працэсе па справе крычаўскай банды. — Я лiчу, што прысуд справядлiвы. Нiкому не дадзена забiваць людзей, i за злачынства рана цi позна наступае расплата.

Справа крычаўскай банды на гэтым яшчэ канчаткова не завершана. Магiлёўская пракуратура расследуе крымiнальную справу па факту бяздзеяння пасадавых асоб Крычаўскага РАУС, якое, паводле прыватнага вызначэння абласнога суда, прывяло да таго, што злачынцаў своечасова не спынiлi i з-за гэтага пацярпелi i загiнулi людзi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Судовая калегiя па крымiнальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь пакiнула без змяненняў прысуд, якi быў вынесены Магiлёўскiм абласным судом
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика