Стоп, ртуць!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У пункце пропуску «Каменны Лог», што на беларуска-лiтоўскай мяжы, супрацоўнiкi Ашмянскай мытнi затрымалi 33 тоны ртуцi.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, для правозу такiх грузаў абавязкова патрэбен дазвол Дэпартамента па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасцi i атамнай энергетыцы Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях. А паколькi адпаведнага дакумента ўладальнiк ртуцi не меў, то мытнiкi не прапусцiлi праз мяжу небяспечны груз.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пункце пропуску «Каменны Лог», што на беларуска-лiтоўскай мяжы, супрацоўнiкi Ашмянскай мытнi затрымалi 33 тоны ртуцi
|
|