Перакулiўся КамАЗ з кiслародам
Сяргей РАСОЛЬКА
Учора ў Мiнску ў 13.36 на вулiцы Сцебянёва перакулiўся КамАЗ, якi перавозiў 13-тонную ёмiстасць з кiслародам.
Як паведамiлi ў Мiнскiм гарадскiм упраўленнi МНС, згодна з аператыўнай iнфармацыяй, здарэнне адбылося з-за пашкоджання мацавання прычэпа. Машына з’ехала на абочыну дарогi i перакулiлася. На шчасце, нiхто, у тым лiку i вадзiцель, не пацярпеў. На момант падрыхтоўкi матэрыялу на месцы здарэння працавалi супрацоўнiкi адпаведных службаў, высвятляючы абставiны здарэння. Аўтакран павiнен быў паставiць КамАЗ на колы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску ў 13.36 на вулiцы Сцебянёва перакулiўся КамАЗ, якi перавозiў 13-тонную ёмiстасць з кiслародам |
|