21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Колькi патрэбна вады?

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вада мае жыццёваважнае значэнне для раслiн. Ад колькасцi вады залежыць ураджай. Аднак трэба памятаць, што лiшак вiльгацi прыводзiць да рэзкага змяншэння паветра ў глебе.

Ёсць раслiны, якiм неабходны частыя палiвы, да такiх патрабавальных да вiльгацi раслiн адносяцца прадстаўнiкi сямейства капусных, зяленiўныя культуры (кроп, сельдэрэй, цыбуля на пяро, салата), агуркi. У iх слаба развiтыя каранi i ахова лiсця ад выпарэння. Усе цыбульныя раслiны маюць слабыя каранi, яны знаходзяцца ў верхнiм слоі глебы i дрэнна здабываюць ваду, але расходуюць яе эканомна. А вось у таматаў добра развiтыя каранi, i ваду таматы таксама расходуюць эканомна. Перац любiць, каб зямля ўвесь час была вiльготная. Моркве i буракам да прарастання насення неабходны палiвы. А пасля з’яўлення ўсходаў на 10—15 дзён палiвы трэба спынiць. Гэта дазваляе караням глыбей увайсцi ў зямлю. У далейшым у час росту патрэбны раўнамерныя i рэгулярныя палiвы. Трэба вельмi ўважлiва сачыць за насычэннем вiльгаццю глебы, бо ў сухой глебе караняплоды вырастуць грубымi i дравянiстымi. Засухаўстойлiвасцю адрознiваюцца толькi гарбуз, кавун i дыня.

А колькi вады неабходна кустам? Напрыклад, чорныя парэчкi патрабавальныя да вiльгацi глебы i паветра. У сярэднiм праводзяць 4—5 палiваў чорных парэчак: у перыяд фармiравання завязяў — 1 палiў, выспявання ягад — 1—2 палiвы, пасля збору ўраджаю — 1—2 палiвы. Глебу прамочваюць да глыбiнi 50 см, гэта 40—50 лiтраў на 1 кв. метр.

Чырвоныя парэчкi, у адрозненне ад чорных, больш устойлiвыя да недахопу вiльгацi ў глебе i менш хваравiта пераносяць павышаную сухасць паветра. Большая патрэбнасць у вiльгацi ў iх у перыяд росту парасткаў, фармiравання ягад. Нормы палiву такiя самыя, як i ў чорных парэчак.

Агрэст мае глыбокапранiкальную каранёвую сiстэму, таму ён лепш, чым парэчкi мiрыцца з часовым недахопам вiльгацi. Аднак ён добра адклiкаецца на палiў павышэннем ураджаю. У лiпенi-жнiўнi недахоп вiльгацi адмоўна ўплывае на падрыхтоўку раслiн да зiмы, бо знiжае зiмаўстойлiвасць, i на закладку пладовых пупышак ураджаю будучага года. Глыбiня прамочвання — 50 см, норма палiву 40—50 л на 1 кв. метр.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вада мае жыццёваважнае значэнне для раслiн. Ад колькасцi вады залежыць ураджай. Аднак трэба памятаць, што лiшак вiльгацi прыводзiць да рэзкага змяншэн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика