Дапаможа бутэлька
Пытаннi палiву раслiн i эканомнага расходавання вады хвалююць, бузумоўна, кожнага агароднiка. Сёння мы раскажам пра прыстасаванне для эканомнага расходавання вады з пластыкавай бутэлькi.
Калi ў пластыкавай бутэльцы зрабiць дзве дзiрачкi тонкай iголкай (на адлегласцi прыкладна 5 см ад рыльца i дна), налiць у яе вады i пакласцi на градку, то гэта забяспечыць пасеянае насенне вiльгаццю i не прывядзе да ўтварэння коркi на глебе. Бутэльку трэба закрыць накрыўкай i пакласцi дзiрачкамi ўнiз, блiжэй да радка. Бутэлек спатрэбiцца шмат — уздоўж кожнага радка з насеннем выкладваюць з iх суцэльны рад. Калi ў бутэльцы зрэзаць дно i адкрыць накрыўку, то атрымаецца выдатнае прыстасаванне для ўнутрыглебавага палiву, пры якiм вада адразу падаецца ў слой, дзе знаходзяцца каранi, i не расходуецца на змочванне паверхнi глебы. Падрыхтаваную бутэльку закопваюць у глебу побач з раслiнай, край рыльца павiнен знаходзiцца на глыбiнi 10—15 см. Палiваюць раслiну некалькi разоў — па меры таго, як бутэлька вызваляецца ад вады. Але гэты спосаб падыходзiць толькi для буйных раслiн — таматаў, агуркоў, гарбузоў, кабачкоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаннi палiву раслiн i эканомнага расходавання вады хвалююць, бузумоўна, кожнага агароднiка |
|