Пытанне — адказ
М.М. Iваноў з Мiнска просiць расказаць пра пераапыленне некаторых раслiн i пра тое, як гэта ўлiчваць пры пасадцы.
Ёсць раслiны-самаапыляльнiкi — гэта гарох, тамат, салата, перац, баклажаны, а ёсць перакрыжаванаапыляльныя — агуркi, гарбуз, кабачок, капуста, радыска, рэдзька, рэпа, пятрушка, морква, шпiнат, кроп. Некаторыя раслiны могуць скрыжоўвацца памiж сабой, што прыводзiць да знiжэння цi нават страты гатунковых якасцяў. Калi самаапыляльныя раслiны можна саджаць побач, то памiж гатункамi перакрыжаваных павiнна быць адлегласць хоць бы 15—20 см. Добра, калi памiж iмi пасаджаны высакарослыя раслiны: нават калi адбудзецца частковае пераапыленне, гэта не страшна, можна проста адбракаваць гiбрыдныя раслiны. У спякотны час на поўднi нават таматы i перац баваюць здольныя да перакрыжаванага апылення, таму ў цёплых краiнах iх саджаюць у двух-трох метрах гатунак ад гатунку. Пераапыляцца памiж сабой могуць як розныя культуры, так i блiзкiя. Напрыклад, кабачкi i пацiсоны скрыжоўваюцца з гарбузом. I наадварот, востры перац — з салодкiм, радыска — з рэдзькай, цвятная капуста — з белакачаннай, сталовыя буракi — з цукровымi. Асаблiва небяспечна пераапыленне культурных раслiн з дзiкiмi. У той жа час ёсць культуры, якiя не ўплываюць адна на адну. Напрыклад, агурок i дыня. Што датычыцца сунiц... У большасцi гатункаў сунiц кветкi двухполыя, i апыляюцца яны сваiм жа пылком, хоць у спякотныя i сухiя перыяды магчыма i пераапыленне, але якасць пладоў не зменiцца. Улiчваючы тую акалiчнасць, што на аматарскiх агародах сунiцы размнажаюць вегетатыўным шляхам (адводкамi ад вусоў цi дзяленнем куста), то няма небяспекi страты гатунковасцi. Так што можна высаджваць побач розныя гатункi сунiц. I ў той жа час нельга размяшчаць побач кусты сунiц з рознымi прыметамi хвароб: бура-чырвонымi плямамi, белым мучнiстым налётам i iнш. Пры блiзкiм размяшчэннi хворых i здаровых кустоў хутчэй за ўсё адбудзецца перазаражэнне i гiбель раслiн цi знiжэнне ўраджаю. Наконт фiзалiсу. Фiзалiс адносiцца да сямейства паслёнавых, але ў адрозненне ад сваiх родзiчаў — памiдораў, перца i баклажана — з’яўляецца раслiнай насякомаапыляльнай. Кусты фiзалiсу ў перыяд цвiцення густа абсыпаныя кветкамi, i куст лiтаральна гудзе ад насякомых. Маецца шмат вiдаў фiзалiсу. Для харчовых мэтаў акрамя агароднага фiзалiсу вырошчваюць ягадны. Асноўныя вiды ягаднага фiзалiсу — сунiчны i перуанскi. Ягадныя фiзалiсы, у адрозненне ад агароднага, раслiны самаапыляльныя i нашмат больш цеплалюбiвыя. Сунiчны i перуанскi фiзалiсы не скрыжоўваюцца нi памiж сабой, нi з агародным, нi з дзiкарастучым фiзалiсам, таму iх можна вырошчваць на адным участку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
М.М. Iваноў з Мiнска просiць расказаць пра пераапыленне некаторых раслiн i пра тое, як гэта ўлiчваць пры пасадцы |
|