21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тарыфная «адлiга»

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Плацяжы за кватэру паступова павялiчваюцца. У межах $5

Камунальныя тарыфы з пачатку гэтага года «замерзлi» i ўвогуле не павышалiся. За першыя чатыры месяцы нiякiх заў-важных змяненняў у плацёжках жыхароў не адбылося. Атрымлiваецца, што 5-доларавы рэсурс павелiчэння «кватэрных» плацяжоў, якi маюць права штогод выкарыстоўваць камунальнiкi, трымаўся «пра запас». Сёлетняя тарыфная палiтыка была «звярстана» пастановай урада ад 13 красавiка. У адпаведнасцi з гэтым дакументам з 15 красавiка са 180 да 225 рублёў за квадратны метр агульнай плошчы павялiчаны памер стаўкi платы за тэхнiчнае абслугоўванне жылля.

З 1 мая павялiчаны тарыфы на электрычную энергiю. Цяпер у жылых дамах i кватэрах, якiя абсталяваны электраплiтамi, кошт 1 кiлават-гадзiны складае 67,7 рубля (дагэтуль — 63,9 руб.), а там, дзе iх няма, — 93,4 руб. (88,1). Праўда, пры аплаце ёсць адна акалiчнасць: калi магутнасць электрычнага абсталявання перавышае 5 кВТ, то з 23 да 6 гадзiн (падчас мiнiмуму нагрузак) тарыф складае 93,4 руб., у астатнi час — 466,4 руб.

З пачатку мая «зрушылiся» i плацяжы жыхароў за «блакiтнае палiва». Кошт 1 куб. метра прыроднага газу ў жылых дамах i кватэрах, а таксама ў садовых домiках i дачах членаў садаводчых таварыстваў або кааператываў (у тым выпадку, калi ўстаноўлены прыборы iндывiдуальнага ўлiку) у ацяпляльны перыяд складае 123,3 рубля, а ў летнi — 201,7. Калi лiчыльнiкаў няма, то пры наяўнасцi газавай плiты i цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння штомесячныя плацяжы з аднаго жыхара складуць 1613 руб. Калi ёсць газавая плiта i газавы воданагравальнiк (пры адсутнасцi цэнтралiзаванай падачы «цёпленькай»), то адпаведная сума складзе 4639,1 руб. з чалавека, а пры наяўнасцi газавай плiты i адсутнасцi цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння i газавага воданагравальнiка — 2622,1 руб. У тым выпадку, калi жыллё абсталявана iндывiдуальнымi газавымi абагравальнымi прыборамi, то за 1 «квадрат» агульнай плошчы ў ацяпляльны перыяд трэба заплацiць 873,5 рубля, у летнi — 327,6.

Павялiчаны i расцэнкi на звадкаваны газ. Цяпер у жылых дамах i кватэрах, дзе ўстаноўлены спецыяльныя прыборы iндывiдуальнага ўлiку расходу i ёсць газавыя абагравальныя прыборы, у ацяпляльны сезон за 1 куб. метр неабходна вылажыць 1685,7 руб., у летнi — 188,9. Калi газавых «абагравальнiкаў» няма, то адпаведны тарыф складзе 528,3 рубля за «куб». Для тых жыхароў, якiя маюць iндывiдуальныя лiчыльнiкi, расцэнкi крыху iншыя. Калi ёсць газавая плiта i цэнтралiзаванае гарачае водазабеспячэнне, то на аднаго чалавека штомесяц налiчваецца 1614,9 руб. Пры наяўнасцi газавай плiты i газавага воданагравальнiка i адсутнасцi цэнтралiзаванага водазабеспячэння тарыф на аднаго жыхара складае 4575,6 рубля ў месяц, а пры наяўнасцi газавай плiты i адсутнасцi цэнтралiзавай падачы «цёпленькай» i газавага воданагравальнiка — 2153,2 руб. Калi ў доме або кватэры ўсталяваны iндывiдуальныя газавыя абагравальныя прыборы, то падчас ацяпляльнага перыяду на аднаго чалавека налiчваецца 5666,7 руб., а ў летнi — 1888,9. Балон звадкаванага газу (вагой 21 кiлаграм) зараз каштуе 21 740 рублёў.

Акрамя павелiчэння расцэнак на «блакiтнае палiва» i электрычную энергiю ў далейшым прадугледжана павышэнне плацяжоў i па шэрагу iншых пазiцый. Так, з 1 чэрвеня да 32460,3 рубля за 1 Гкал узрасце тарыф на цеплаэнергiю для патрэб ацяплення i гарачага водазабеспячэння (зараз — 30622,9 руб. за 1 Гкал). З 1 лiпеня з 223,6 да 257,1 руб. за 1 куб. метр павялiчацца расцэнкi за халоднае водазабеспячэнне, а за каналiзацыю — з 106,3 да 122,2 руб. Таксама вызначана, што з 1 жнiўня плацяжы за вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў складуць 3778,5 руб. за «куб», за карыстанне лiфтам — 1117 руб. з кожнага жыхара.

Так выглядае сёлетняя тарыфная палiтыка. Яна пэўным чынам адрознiваецца ад мiнулагодняй, калi рост плацяжоў па найбольш «важкiх» пазiцыях пачаўся з 1 красавiка. Было ўстаноўлена, што расцэнкi на электраэнергiю i газ кожны месяц павiнны павялiчвацца на 2 працэнты, а на цяпло — на 0,67. Паводле падлiкаў спецыялiстаў, у вынiку такога павышэння за год рост плацяжоў склаў 2,46 долара. Астатняе (каб дайсцi да ўстаноўленай 5-доларавай мяжы) удалося атрымаць за кошт павелiчэння iншых тарыфных пазiцый. Аднак выйсцi на запланаваны ўзровень пакрыцця насельнiцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг (адпаведны паказчык павiнен быў скласцi 57 працэнтаў) летась так i не ўдалося. Па вынiках мiнулага года гэтая лiчба склала 45 працэнтаў. Самы вялiкi паказчык атрымаўся па плацяжах за вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў — 61 працэнт. Па ўсiх астатнiх пазiцыях вынiкi даволi «сцiплыя»: за карыстанне лiфтам жыхары вярталi каля 48 працэнтаў, за тэхнiчнае абслугоўванне жылля — 40, за цяпло — 43,5, за халодную ваду — 36,8, за каналiзацыю — 31,2 працэнта.

Сёлета сiтуацыя iстотна не змянiлася, паколькi тарыфы на доўгi час проста «замерзлi». Мiж тым выдаткi на аплату кватэры працягваюць заставацца адным з найбольш важкiх пунктаў расходнага артыкула беларусаў. Апошнiя павышэннi тарыфаў унясуць пэўныя змяненнi ў плацежкi. Паводле разлiкаў спецыялiстаў Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi, з 1 мая ўвесь набор паслуг для стандартнай аднапакаёвай кватэры агульнай плошчай 32 кв. метры, дзе пражываюць 2 чалавекi, у сярэднiм «пацягне» на 44,4 тысячы рублёў (з ацяпленнем — на 71 тыс.). За двухпакаёўку (48 кв. метраў, 3 чалавекi) неабходна заплацiць 66,6 (106,5) тыс. рублёў, за трохпакаёўку (68 кв. м, 4 чалавекi) — 91 (148,5) тыс. рублёў. Праўда, трэба мець на ўвазе, што гэтыя лiчбы з’яўляюцца хутчэй разлiковымi i ў кожным канкрэтным выпадку могуць пэўным чынам адрознiвацца. Аднак, маючы перад вачамi тарыф, кожны можа дакладна разлiчыць свае выдаткi за кватэру i параўнаць iх з налiчэннямi, якiя выстаўляе камунальная «кантора».

Змянiлiся тэрмiны аплаты за кватэру — цяпер жыхары маюць права разлiчвацца за паслугi да 25-га чысла. Гэта прыемная навiна для жыхароў, паколькi раней неабходна было паспяваць да 15-га. Напрыклад, за май можна разлiчвацца да 25 чэрвеня. Гэтыя плацяжы будуць поўнасцю «летнiмi», паколькi ў «жыроўках» знiкне радок «ацяпленне». А «батарэйныя» разлiкi самыя важкiя: так, для жыхароў стандартнай аднапакаёўкi адпаведная сума складае 26,6 тысячы рублёў, двухпакаёўкi — амаль 40 тыс. руб., трохпакаёўкi — 57,4 тыс. рублёў.

Найбольш адчувальнымi ўлетку стануць разлiкi за тэхнiчнае абслугоўванне жылля. Разам з адлiчэннямi на капiтальны рамонт у залежнасцi ад памераў кватэры i колькасцi жыхароў яны «пацягнуць» адпаведна на 14,4, 21,6 i 31 тыс. рублёў. Таксама важкiя i плацяжы за «цёпленькую» — за гарачую ваду неабходна будзе вылажыць 9,8, 14,7 i 19,6 тыс. рублёў. Гэта зноў-такi ў сярэднiм.

Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркi, за ацяпляльны перыяд жыхары вяртаюць 48,5 працэнта затрат на аказанне паслуг, а за летнi — 45,3. Сярэднi ўзровень пакрыцця складае 46,9 працэнта. У разрэзе асобных пазiцый сiтуацыя выглядае наступным чынам: за тэхнiчнае абслугоўванне жылля насельнiцтва вяртае 43,6 працэнта сабекошту, за цяпло — 51,7, за халодную ваду — амаль 46, за каналiзацыю — 28,9, за карыстанне лiфтам — 41,4, за вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў — 55,9 працэнта.

Такiм чынам, павышэнне камунальных тарыфаў на гэты год ужо зараз дакладна вызначана па шэрагу пазiцый. Як адзначаюць спецыялiсты, усе змяненнi расцэнак адбудуцца ў межах 5 долараў. Гэтае жорсткае абмежаванне сёлета будзе захоўвацца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плацяжы за кватэру паступова павялiчваюцца. У межах $5
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика