Беларуская Праваслаўная царква заклiкае праiгнараваць фiльм «Код да Вiнчы»
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Прэм’ера фiльма па аднайменнаму твору амерыканца Дэна Браўна павiнна адбыцца сёння, у дзень адкрыцця Канскага кiнафестывалю. На сусветныя кiнатэатры фiльм выйдзе 18 мая. Аднак хрысцiяне лiчаць кнiгу знявагай сваiх рэлiгiйных пачуццяў i кашчунствам.
«Лiтаратурныя творы амерыканскага сачынiцеля Д. Браўна прадстаўляюць сабой аўтарскiя фантазii на выдуманую тэму, якая ў сваю чаргу сiлкуецца чуткамi i плёткамi, якiя распаўсюджваюцца працiўнiкамi Хрысцiянства з часоў зямнога служэння Госпада Iсуса Хрыста», — заявiла прэс-служба Беларускай праваслаўнай царквы. Цынiчнай спробай выклiкаць iнтарэс да ўласнага пiсьменнiцтва любой цаной, нават з дапамогай хлуснi пра Бога, скажэннем гiсторыi зямнога жыцця Яго i Яго вучняў, назвала Праваслаўная царква твор Браўна i фiльм, якi зняты па сюжэту кнiгi. «Захоўваць цвярозы розум i не датыкацца да пошласцяў масавай культуры — такая нязменная пазiцыя Свяшчэннаначалля, клiра i паствы Беларускай праваслаўнай царквы», — сказана ў распаўсюджанай заяве.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ера фiльма па аднайменнаму твору амерыканца Дэна Браўна павiнна адбыцца сёння, у дзень адкрыцця Канскага кiнафестывалю. На сусветныя кiнатэатры ф |
|