Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь разгледзеў шэраг кадравых пытанняў
Кiраўнiк дзяржавы назначыў:
Брылёва Валерыя Анатольевiча — Надзвычайным i Паўнамоцным паслом Рэспублiкi Беларусь у Кыргызскай Рэспублiцы; Качанава Вячаслава Георгiевiча — Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Балгарыi; Купчыну Алену Мiкалаеўну — Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Венгерскай Рэспублiцы; Ляшчэню Iгара Аляксандравiча — Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Дзяржаве Iзраiль; Пацкевiча Мiкалая Ермалаевiча — Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Азербайджанскай Рэспублiцы; Агеева Аляксандра Вiктаравiча — намеснiкам Старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь; Рыбакова Валянцiна Барысавiча — Памочнiкам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь; Крашэўскага Вiктара Казiмiравiча — начальнiкам галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намеснiкам начальнiка Генеральнага штаба Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, пасол як прадстаўнiк Беларусi за мяжой адыгрывае асаблiвую ролю. «Я спадзяюся, вы годна выканаеце сваю мiсiю, — сказаў А. Лукашэнка, звяртаючыся да дыпламатаў. — Вы павiнны весцi актыўную, наступальную палiтыку». Кiраўнiк дзяржавы лiчыць важным «не страцiць», з пункту гледжання гандлёва-эканамiчных адносiнаў, Балгарыю i Венгрыю. Ва ўзаемаадносiнах з Iзраiлем, як лiчыць Прэзiдэнт, у нас няма якiх-небудзь асаблiвых праблем. Для новага пасла вельмi важна падтрымлiваць добрыя адносiны з нашымi былымi суайчыннiкамi, сярод якiх сёння ёсць вiдныя палiтычныя дзеячы Iзраiля. У полi зроку Iгара Ляшчэнi павiнна знаходзiцца не толькi сiтуацыя ў гэтай краiне, але i абстаноўка ў рэгiёне ў цэлым, падкрэслiў Прэзiдэнт. На сённяшнi дзень вельмi iнтэнсiўна развiваецца дыялог з Азербайджанам. Стаiць актуальная задача iнтэнсiфiкаваць двухбаковыя гандлёва-эканамiчныя адносiны i яшчэ раз уважлiва вывучыць структуру тавараабароту. Адпаведнае даручэнне дадзена Кiраўнiком дзяржавы новаму кiраўнiку дыпламатычнай мiсii ў Азербайджане. Аляксандр Лукашэнка пазiтыўна ацанiў узровень цяперашнiх адносiнаў з Кыргызстанам, указаўшы пры гэтым, аднак, на недастатковы аб’ём двухбаковага гандлю. У цэлым жа, як сказаў Прэзiдэнт, ацэнка работы новых паслоў будзе дадзена па паказчыку тавараабароту з бакамi, куды накiроўваюцца назначаныя дыпламаты. Пры гэтым Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў: «Трэба iмкнуцца да станоўчага гандлёвага сальда з гэтымi краiнамi». Высокiя прафесiйныя якасцi новага Памочнiка Прэзiдэнта Валянцiна Рыбакова павiнны стаць залогам яго эфектыўнай работы на новай пасадзе. Ён будзе курыраваць пытаннi знешняй палiтыкi. Акрамя таго, яму неабходна звярнуць асаблiвую ўвагу на пытаннi кадравага забеспячэння дыпламатычнага корпуса. «Вельмi важна, каб на дыпламатычныя пасады прыходзiлi сапраўдныя прафесiяналы», — сказаў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы даў згоду на назначэнне: Есiна Руслана Алегавiча — Генеральным консулам Рэспублiкi Беларусь у г. Гданьску (Рэспублiка Польшча); Апацкага Аляксандра Мiкалаевiча — першым намеснiкам мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя; Валчуга Галiны Уладзiмiраўны — намеснiкам мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя; Казакевiча Валерыя Уладзiмiравiча — кiраўнiком Апарата Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; Багеля Аляксандра Iванавiча — старшынёй Глускага райвыканкама; Андрыянава Мiкалая Вiктаравiча — генеральным дырэктарам вытворчага аб’яднання «Беларускi металургiчны завод» — генеральным дырэктарам рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Беларускi металургiчны завод». Адно з важнейшых патрабаванняў да кiраўнiка Апарату Савета Мiнiстраў Валерыя Казакевiча — прынцыповасць i гатоўнасць працаваць выключна зыходзячы з iнтарэсаў справы. «Я не хачу, каб гэта быў «кiшэнны» кiраўнiк Апарату», — сказаў беларускi лiдар. Яшчэ адна задача, якая стаiць перад Валерыем Казакевiчам, — дэбюракратызацыя i павышэнне эфектыўнасцi дзейнасцi Апарату. Асаблiвая ўвага павiнна быць нададзена непасрэдна рабоце з мiнiстрамi i губернатарамi. Даручэннi, якiя Кiраўнiк дзяржавы даў падчас паездкi ў Глускi раён, павiнны быць выкананы ў поўным аб’ёме. Такая задача пастаўлена Прэзiдэнтам перад Аляксандрам Багелем, якi зойме пасаду старшынi Глускага райвыканкама. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз пацвердзiў свой намер асабiста пракантраляваць тое, як будуць выкананы яго даручэннi па Глускаму раёну. Мiкалай Андрыянаў грунтоўна паведамiў Прэзiдэнту аб сiтуацыi на Беларускiм металургiчным заводзе. У гэтым годзе аб’яднанне выйдзе на аб’ём вытворчасцi ў 1 млрд. долараў. Апрача Жлобiнскага металургiчнага завода ў аб’яднанне ўваходзяць далучаныя да яго прадпрыемствы з Оршы, Рэчыцы, Магiлёва. Усе яны сёння актыўна развiваюцца, растуць аб’ёмы вытворчасцi, зарплаты рабочых. Мiкалай Андрыянаў таксама паведамiў аб сацыяльных праектах, што рэалiзоўваюцца аб’яднаннем, у лiку якiх — будаўнiцтва ў Жлобiне пяцiдзесяцiметровага плавальнага басейна i лядовага палаца на 2,5 тыс. месцаў. Асаблiвая ўвага была ўдзелена перспектывам развiцця аб’яднання. Яго кiраўнiк, у прыватнасцi, паведамiў, што ў 2007 годзе прадпрыемства выйдзе на сусветны рынак бясшоўных гарачакатаных труб. Адказныя задачы па ўмацаванню абараназдольнасцi краiны пастаўлены перад новым начальнiкам галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намеснiкам начальнiка Генеральнага штаба Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь Вiктарам Крашэўскiм. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы назначыў: |
|