Сяргей ЗАБАЛОЦЕЦ: «Iнфармацыя сёння — галоўны рэсурс развiцця»
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Праблемы i перспектывы развiцця iнфармацыйнага грамадства ў нашай краiне абмяркоўвалiся ўчора падчас пасяджэння «круглага стала» ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi.
У сучасным свеце iнфармацыйныя тэхналогii адыгрываюць вызначальную ролю, лiчыць намеснiк старшынi нiжняй палаты парламента Сяргей Забалоцец. Бо сёння iнфармацыя — гэта галоўны рэсурс эканамiчнага i сацыяльнага развiцця, якi вылучаецца наперад нават сярод такiх рэсурсаў, як капiтал, прыродныя рэсурсы. Гэта пацвярджае статыстыка развiтых краiн, згодна з якой узнiкненне ў iх 60—70 працэнтаў новых працоўных месцаў звязана з той цi iншай перапрацоўкай iнфармацыi, а на iнфармацыйную сферу прыпадае 50—60 працэнтаў валавога ўнутранага прадукту. I гэта пры тым, што iнфармацыйныя рэсурсы будуць i надалей мець буйны патэнцыял для развiцця. Як лiчыць С. Забалоцец, развiццё iнфармацыйнага грамадства ў Беларусi адбываецца «не на чыстым месцы». Гэта датычыцца i заканадаўчай сферы. У прыватнасцi, нядаўна быў прыняты Закон «Аб электрасувязi», а ў хуткiм часе ў парламент павiнен паступiць законапраект «Аб iнфармацыi i iнфармацыйнай бяспецы». З важнасцю развiцця iнфармацыйнага грамадства пагадзiўся i паўнамоцны прадстаўнiк прэзiдэнта ў парламенце Дзмiтрый Булахаў, якi лiчыць iнфармацыю на сёння «адзiным прыростным рэсурсам». Пры гэтым ён адзначыў, што ў нашай краiне дастаткова адпаведных iнстытутаў i спецыялiстаў, аднак, валодаючы такiм патэнцыялам, мы пакуль не змаглi зрабiць з яго капiтал. Гэта адбываецца ў тым лiку i з-за адсутнасцi ў насельнiцтва iнфармацыйнай культуры: многiя проста не ведаюць пераваг iнфармацыйных рэсурсаў. Таму, лiчыць ён, iнфармацыйнае грамадства неабходна ўкараняць ва ўсе сферы жыцця. Па вынiках «круглага стала» былi прыняты рэкамендацыi. Удзельнiкi мерапрыемства лiчаць, што Беларусь павiнна актывiзаваць працу па фармiраванню i паслядоўнаму правядзенню ў жыццё дзяржаўнай палiтыкi ў галiне прымянення сучасных iнфакамунiкацыйных тэхналогiй, удасканалення i развiцця нацыянальнага iнфармацыйнага заканадаўства. Неабходна сфармiраваць сiстэму манiторынгу i вызначыць мэтавыя паказчыкi развiцця iнфармацыйнага грамадства, паставiць патэнцыял, якi маецца ў Беларусi i заключаны ў ведах i iнфармацыi, на службу дзяржаве, грамадству i грамадзянам. Дарэчы, Беларусь з’яўляецца ўдзельнiкам Сусветнай сустрэчы на вышэйшым узроўнi па пытаннях iнфармацыйнага грамадства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблемы i перспектывы развiцця iнфармацыйнага грамадства ў нашай краiне абмяркоўвалiся ўчора падчас пасяджэння «круглага стала» ў Палаце прадстаўнiко |
|