21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Група. З «асаблiвым статусам»

25.08.2009 21:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны мае намер распачаць абследаваннi ўмоў жыцця асобных катэгорый iнвалiдаў краiны. Падчас абследавання мяркуецца вывучыць iх праблемы i пажаданнi, а ў далейшым — аказаць канкрэтную дапамогу. Пры гэтым першым крокам тут стане «хатняе» наведванне адной з найбольш «складаных» катэгорый грамадзян «на групе» — iнвалiдаў-калясачнiкаў.

Стымул для наймальнiка

Паводле звестак мiнiстэрства, у параўнаннi з 2002 годам агульная колькасць iнвалiдаў у Беларусi павялiчылася на 5,5 працэнта i перавысiла адзнаку ў паўмiльёна чалавек. У тым лiку прыкладна 71,5 тысячы з iх маюць першую групу, 272,5 тысячы — другую, 131,4 тысячы — трэцюю, а амаль 29 тысяч — з’яўляюцца дзецьмi-iнвалiдамi ва ўзросце да 18 гадоў. Прычым значная частка гэтых людзей жадае працаваць. А таксама, што цi не галоўнае, маюць на гэта адпаведны дазвол медыкаў. Аднак шанцуе далёка не ўсiм.

Калi ў 2001 годзе ў службах занятасцi Беларусi было зарэгiстравана 2,8 тысячы iнвалiдаў, то ў 2002 годзе — 3,2, 2003-м — 3,5, 2004-м — 3,2, а летась — 3,4 тысячы iнвалiдаў. I, да прыкладу, у тым жа мiнулым годзе сталае месца змаглi атрымаць 2,2 тысячы чалавек з абмежаванымi магчымасцямi. З аднаго боку, тут «спрацавала» практыка ўладкавання па бронi. А з iншага — заахвочванне наймальнiкаў. Так, падкрэслiваюць у мiнiстэрстве, зараз арганiзацыi, якiя прымаюць да сябе iнвалiдаў, могуць разлiчваць на своеасаблiвую кампенсацыю на частковую аплату iх працы i на набыццё спецыялiзаванага абсталявання са сродкаў фонду садзейнiчання занятасцi. Да прыкладу, летась на гэта было выдаткавана звыш 770 млн рублёў.

Словам, «аргументы» даволi важкiя, асаблiва ва ўмовах рынку. Аднак даводзiцца канстатаваць — пакуль падобныя стымулы выкарыстоўваюцца далёка не заўсёды. I, як правiла, з-за простага нежадання кiраўнiкоў прадпрыемстваў займацца «папяровымi справамi». З улiкам гэтага, адзначае галоўны спецыялiст упраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Жанна Шчэмелева, гаворка павiнна iсцi аб прадастаўленнi наймальнiкам iнвалiдаў большых магчымасцяў па кампенсацыi кошту вытворчага абсталявання. I, як чакаецца, такая прапанова будзе разглядацца сёлета.

Таксi. Са знiжаным тарыфам

Яшчэ адна няпростая тэма — безбар’ерны асяродак. Варта адзначыць, што зрухi да лепшага тут ёсць. За апошнiя гады спецыялiзаваныя пад’язныя шляхi, пандусы, поручнi з’явiлiся практычна на кожным пятым аб’екце сацыяльнай iнфраструктуры краiны. Аднак iснуюць цяжкасцi з iншым. Паводле слоў старшынi асацыяцыi iнвалiдаў-калясачнiкаў Сяргея Драздоўскага, праблема, як зайсцi ў тую ж краму цi на пошту, часцей за ўсё не стаiць. Асноўнае пытанне — якiм чынам... выйсцi са шматкватэрнага дома? Прычым насуперак патрабаванням заканадаўства, бесперашкодныя для перасоўвання ўмовы ёсць нават не ва ўсiх новабудоўлях.

Узнiкаюць пытаннi i з транспартам. Можна пагадзiцца, што ў гарадах краiны з’явiлiся аўтобусы з «нiзкiмi» прыступкамi. Але вось цi зможа карыстацца iмi iнвалiд, скажам, у «гадзiну-пiк» — наконт гэтага застаюцца сумненнi. Таму, на думку намеснiка мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валяр’яна Караля, у дадзеным выпадку трэба шукаць альтэрнатыўныя варыянты. Адным з iх можа быць арганiзацыя работы новай службы — так званага «сацыяльнага таксi». Дарэчы, зазначаюць у мiнiстэрстве, такi прыклад ужо ёсць у сталiцы.

Атэстацыя з умовай

Адпачынак i медыцынская рэабiлiтацыя iнвалiдаў — напрамак не менш адметны. Зараз у краiне працуюць некалькi спецыялiзаваных устаноў — Рэспублiканскi iнтэрнат ветэранаў вайны i працы, санаторыi «Бярэзiна», «Ясельда», «Белая Вежа», «Вяжуцi». Прычым два апошнiя маюць неабходныя для прыёму на лячэнне калясачнiкаў пандусы.

Адначасова за апошнi час у санаторыi «Прыдняпроўскi» было адкрыта аддзяленне для санаторна-курортнага лячэння дзяцей з парушэннямi апорна-рухальнага апарату i псiханеўралагiчнымi захворваннямi. А таксама прынята рашэнне, што абавязковай умовай для атэстацыi беларускiх здраўнiц стане пераабсталяванне ў iх прынамсi 3—7 працэнтаў месцаў для наведвання iнвалiдаў-калясачнiкаў. Нарэшце, заўважаюць у мiнiстэрстве, для рэабiлiтацыi тых жа калясачнiкаў плануецца правесцi рэканструкцыю лячэбнага корпуса санаторыя «Вяжуцi». Работы тут запланаваныя на 2008—2009 гады.

Льготы. I не толькi

Мiж тым, не сакрэт, што асноўным даходам для чалавека на «групе» была i застанецца пенсiя. Летась сярэднямесячная пенсiя па iнвалiднасцi ў краiне павялiчылася на 32,3 працэнта i склала 177,6 тысячы рублёў. Пры гэтым нялiшне ўзгадаць, што таксама напрыканцы таго ж 2005 года да пенсiй некаторых катэгорый грамадзян была вызначана штомесячная даплата. Такая даплата, у прыватнасцi, зараз прадугледжана дзецям-iнвалiдам, якiя атрымлiваюць сацыяльныя пенсii.

Да слова, варта заўважыць, што цяперашнiм заканадаўствам Беларусi iнвалiдам прадугледжаны пэўныя «льготы» па залiку стажу работы. А iнвалiды з дзяцiнства могуць выйсцi на пенсiю раней за агульнаўстляваны ўзрост. Такая ж магчымасць ёсць i ў мацi дзiця-iнвалiда — пры ўмове, што яна адпрацавала не менш за 20 гадоў i сама выхоўвала дзiця на працягу не менш чым 8 гадоў да яго паўналецця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны мае намер распачаць абследаваннi ўмоў жыцця асобных катэгорый iнвалiдаў краiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика